Белорусские сочинения
-
Дзінтра Шульц
-
Святло далёкай зоркі (па твору Дзінтра Шульца "Роберцік")

Не спяць дарослыя і дзеці,
Глядзіць у неба цэлы свет:
Зноў касманаўты ў ракеце
Да зорак пракладаюць след.
Сяргей Грахоўскі
Хто з нас не марыў паляцець на далёкую зорку. Праз тысячы і нават болей кіламетраў апынуцца на невядомай планеце. Хто не ўяўляў таямнічых жыхароў і не рыхтаваўся да сустрэчы з імі.
Такую магчымасць атрымаў і я, пазнаёміўшыся з творам Шульца «Роберцік». Я трапіў на невядомую планету Фаіс, дзе жыў штучны механізм Роберцік са стандартным блокам памяці. Ён нічым не адрозніваўся ад іншых серыйных робатаў. Яго планета нагадвала пустыню, але была па-свойму прыгожая ружовымі ўсходамі і заходамі сонца. Аднойчы Роберцік трапіў на планету Зямля. Ён закахаўся ў блакітныя рэкі і азёры, зялёныя лясы, у палі з залатым збожжам. Гэта прыгажосць так уразіла Роберціка, што з ім нешта адбылося. Ён са штучнага механізма ператвараецца ў істоту, падобную на чалавека. У яго з'яўляюцца пачуцці і жаданні. Ён хоча ператварыць сваю планету Фаіс у квітнеючую краіну, падобную на планету Зямля. Каб гэта здзейсніць, ён ахвяруе сабой.
Мне спадабаўся гэты герой, бо ён дапамог зразумець, што сустрэча з другой цывілізацыяй можа прынесці карысць і нашай планеце. Магчыма, там, на другой планеце, ёсць нешта нам пакуль невядомае, што зробіць людзей больш шчаслівымі. I гэта планета чакае мяне.
Перагорнута апошняя старонка твора, і я здзейсніў сваю мару, пабываў на невядомай планеце, і святло далёкай зоркі стала бліжэй. Пабываў пакуль толькі пры дапамозе пісьменніка-фантаста. Але хто ведае... Чакай мяне, далёкая планета.