Белорусские сочинения - Максім Гарэцкі - Водгук на апавяданні Максіма Гарэцкага "Роднае карэнне" і "Літоўскі хутарок"

Водгук на апавяданні Максіма Гарэцкага "Роднае карэнне" і "Літоўскі хутарок"

Максім Іванавіч Гарэцкі — класік, адна з найярчэйшых зорак на беларускім небасхіле. Адметным у біяграфіі пісьменніка з'яўляецца тое, што ў 1938 г. ён быў сасланы ў Комі АССР, а 10 лютага гэтага ж года расстреляны.

Проза М. Гарэцкага аналітычная, філасофская, і прысутнасць у ёй герояў, якія думаюць, спрачаюцца, робяць вывады, натуральная.

У апавяданні «Роднае карэнне» разглядаецца тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. У цэнтры апавядання — вобраз студэнтамедыка Архіпа Лінкевіча, які захоплены загадкай нацыянальнага характару: «Што за народ наш, беларусы?»

Атрымаўшы ліст ад бацькоў, Архіп вырашае пакінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькі, каб уразумець для сябе, чаму вясковае жыццё як бы стаіць на месцы. Сын і бацька начуюць у новай хаце, але пачынаецца навальніца і ад маланкі загараюцца сенцы. Лінкевічы ледзьве паспелі выскачыць праз акно. Бацька ўвесь час цешыцца сваім сынам. Ён ганарыцца гэтым маладым, вучоным, прыгожым і дасціпным юнаком, які працуе з ім плячо ў плячо на сенажаці. Архіпу добра дома, але ўсё ж трэба вяртацца ў горад. На станцыю яго адвозіць дзед Яхім. Спадарожнікі размаўляюць аб незразумелых выпадках у жыцці. Дзед Яхім раіць маладому хлопцу вучыцца, але ж не забываць родныя мясціны, цікавіцца жыццём сваіх бацькоў. Гэтым аўтар паказвае сувязь інтэлігенцыі з народам, з вёскай, гаворыць пра неабходнасць ведання мінулага роднага краю, пра абавязак перад людзьмі.

У апавяданні «Літоўскі хутарок» аўтар паказаў суровую праўду аб імперыялістычнай вайне, выкрыў яе антынародную сутнасць. Хутарок размяшчаецца ў горнай мясцовасці. Навіны і газеты да жыхароў даходзілі рэдка. Але вось ганец прынёс у вёску вестку аб пачатку вайны і загад аб мабілізацыі. Як вялікае няшчасце, страшную бяду ўспрымае вёска вестку аб вайне.

Ля хутарка стаяла паўбатарэя. Салдаты чаёўнічалі ля вогнішча, увечары гасцявалі ў хутарку, а трывога жыхароў за далейшую будучыню ўсё расла. I вось два ворагі-асілкі сышліся. Прыйшлі іншыя салдаты, і пачаўся бой, які прынёс разруху, многа загінуўшых, якіх пасля хавалі ў брацкай магіле. На нейкі час хутарок застаўся ў тыле, але неўзабаве яго занялі немцы. Людзі будуюць бліндажы для сховішча. У хаце Яна Шымкунаса размяшчаюцца немцы. Забралі яго дачку Монцю нібы капаць акопы, салдаты рабуюць хутаркі, выносячы ўсе спажыткі людзей.

Рускае войска пайшло ў адступленне. Хутарок не пазнаць. Вяртаюцца з палону людзі дамоў.

У апавяданні ў храналагічнай паслядоўнасці паказаны падзеі. Праз знешнія змены выгляду хутара і яго жыхароў аўтар адлюстроўвае безабароннасць чалавека перад тварам вайны, якая пакінула страшэнныя раны ў сэрцах людзей. Гарэцкі па-майстэрску паказвае народную трагедыю.

Героі ранніх апавяданняў Гарэцкага адчуваюць сваю крэўную сувязь з роднымі каранямі, у беларускай глебе бяруць свае жыццёвыя сокі і імкнуцца да духоўнага росту. Гэта людзі, якія становяцца ахвярамі падзей, перажываюць гора і пакуты вайны.