Белорусские сочинения
-
Алесь Гарун
-
Адысея Алеся Гаруна: нататкі пра жыццё i творчасць мастака

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Максім Багдановіч
Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) нарадзіўся 11 сакавіка 1887 г. ў Мінску ў сям'і рамесніка. Па апошніх звестках — у вёсцы Новы Двор, непадалёку ад сталіцы Беларусі. Запісаны быў у касцёле, каталіцкага веравызнання. Вывучыўся на сталяра ў рамесніцкім вучылішчы. Пачаў рана чытаць і пісаць. У 1904 г. ён становіцца эсэрам, далучаецца да рэвалюцыйнай барацьбы супраць царызму. Ноччу 4 сакавіка 1907 г., у час друкавання антысамадзяржаўнай лістоўкі-адозвы, дзе былі словы «без барацьбы няма свабоды і шчасця», быў арыштаваны і пасля доўгага разгляду справы высланы ў Сібір. Там ён пражыў далёка ад Радзімы каля дзесяці гадоў і быў вызвалены толькі Лютаўскай рэвалюцыяй. Пасля быў пераезд у Мінск, далучэнне да дзейнасці БНР, сустрэча Пілсудскага хлебам-соллю, хвароба і ад'езд амаль у непрытомнасці разам з палякамі ў Кракаў. Там, у Кракаве, ён і пахаваныўліпені 1920 г. Не выпадкова пісьменнік выбраў сабе такі псеўданім. Сапраўды, усё жыццё яго было суцэльнай трагедыяй, драмай: спачатку не дагадзіў цару, затым — балынавікам. Так і памёр у непрытомнасці за край і народ свой, напалову прызнаны, абвінавачаны ў многіх грахах па чыста палітычных меркаваннях.
Дзейнасць Гаруна-пісьменніка разнастайная і шматгранная. Ён арыгінальны паэт, які не паддаўся поўнасцю ўплыву Купалы — народнага заступніка і песняра, стварыў сваю закратную і вандроўную лірыку, насыціў яе агульначалавечымі матывамі. Не менш арыгінальны ён і як празаік — сапраўдны майстар псіхалагічнай, лірычнай, рамантызаванай прозы пра вязняў, якія рукамі разбураюць турэмную сцяну, уцякаюць на волю, антыутапічнага апавядання «У Панасавым сяле» пра спалучэнне казачнага і жорстка-рэальнага пачаткаў у чалавечым жыцці. Акрамя гэтага, Алесь Гарун пісаў цікавыя п'есы для дзяцей і публіцыстычныя артыкулы на тэму нацыянальнага адраджэння беларусаў.
Я ведаю, што кніжка А.Гаруна «Матчын дар», высланая ў Вільню ў 1914 г., была выдадзена ў Мінску толькі праз чатыры гады, у 1918. Ведаю таксама, што прысвечана яна была роднай маці. Поўнае ж выданне твораў Гаруна выйшла асобнікам у 1990 годзе пад назвай «Сэрцам пачуты звон». Менавіта ў гэтым выданні сказана адносная праўда пра песняра-пакутніка, пра прычыны доўгага замоўчвання яго творчасці.
На першы погляд, паэзія Гаруна традыцыйная, купалаўскага і коласаўскага кшталту. Больш таго, калі чытаю вершы «Ты, мой брат...», «Песня-звон», «Паэту», «Жыццё» і іншыя, прапанаваныя праграмай для вывучэння, губляюся: здаецца, гэта ўжо чытала, пра гэта чула. Так яно і ёсць. Уся паэзія перадрэвалюцыйнай пары выкрывала зло, засяроджвала ўвагу на пакутніцкім лёсе працоўнага люду, мела змрочную афарбоўку. Стогне і плача песня Гаруна. Кляне ў ёй сваю долю мужык і работнік. А яшчэ — вязень, адарваны ад краю, народа, закінуты ў бяскрайнія прасторы Сібіры. Вось гэтым матывам закратнага катаржнага жыцця і асветлена знутры песімістычная і адначасова вальналюбная, элегічная і адычна-заклікавая паэзія Гаруна. I, акрамя гэтага, параўнальна з Купалам, Гарун — гарадскі паэт і ў значнай ступені паэт-рэвалюцыянер. Такім чынам, яго творчасць набывае тэматычна новыя абрысы, шырэй адлюстроўвае свет, чым ранняя паэзія класікаў нашай нацыянальнай літаратуры.
Верш «Песня-звон» на тэму паэта і паэзіі. Напісаны ў форме закліку да песняра, да звона вялікага — слова загрымець па неабсяжных прасторах, «у полі, у хаце», там, «дзе гарота, дзе галота». Паэт разбівае радкі на кароткія часткі, што імітуюць звон, яго дыханне, перанасычае твор заклікамі, якімі заканчваецца кожная страфа. I атрымліваецца верш трыбунны, лозунгавы, энергічны ў рытмічных адносінах. Мне запомнілася апошняя страфа, якую хачу працытаваць:
Струны хай грымяць і рвуцца.
З болю, з гневу. Хай смяюцца
Разам з імі,
Не чужымі,
Голас чысты,
Залацісты
З імі злій ты,
З імі злій!..
Верш «Паэту» таксама пра мастацкую творчасць і яе прызначэнне. Але больш заглыблены, філасофскі. Гарун тут не б'е ў набат, не крычыць, а прамаўляе горкую ісціну спакойна, разважна, хоць і не менш напружана, чым у раней названым. Калі першы верш — ода, заклік, дык гэты— элегія, роздум, разважанне. Кампазіцыйна твор складаецца з трох частак. Першая — жальба на тое, што «сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён» у паэта, а таксама пра марудны рух народа да праўды, такі марудны, што, пакуль прыйдзе «першы дзень людскога шчасця», «мільёны сэрц праткне гароты злой каса». Другая частка, што складаецца ўсяго з чатырох радкоў, —выступление паэта супроць мастацкай творчасці, якая хоча спяваць і спявае «аб праўдзе той, што ў небе», надземнай. «Яна чужая нам», — так катэгарычна заяўляе паэт. Трэцяя частка — зварот да мастака, просьба-мальба да яго — спяваць аб народным горы, аб праўдзе суровага жыцця:
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты
I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,
Тады, убачыш сам, парвуцца духа путы
I будзе ясны дзень да нас тады бліжэй.
Верш напісаны шасцістопным ямбам. Радкі гучаць запаволена. У ім няма яркіх эпітэтаў, метафараў, параўнанняў. Выкарыстаны традыцыйныя рамантычныя вобразы («першы дзень людскога шчасця», «праўда», «пакуты дзень», «гора», «гаротны лёс», «духа путы»), фальклорныя эпітэты («салоная раса», «злая гарота», «чужая праўда», «гаротны лёс», «ясны дзень»). Смелым, наватарскім мне ўяўляецца параўнанне гора з баразной, з разорай, з плугам, што праводзіць след на чалавечых тварах і ў душах. Гора ў адлюстраванні паэта — чорны і злосны араты («спявай аб нашым горы (...), ... што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры», «у мільёнах душ разоры правяло»).
Верш «Жыццё», які мы вывучалі ў школе, адрозніваецца ад многіх твораў Купалы і Коласа сваім глыбокім філасофскім зместам. Паэт асэнсоўвае ў ім лёс чалавецтва на зямлі. Рабскі, пакорлівы, панылы, гаротны. Прыходзіць да несуцяшальнага вываду пра тое, што «жывёлаў цар» — чалавек жыве не лепш, чым вол. Менавіта вол — спакойны, лянівы, раўнадушны ўвасабляе саму пакорлівасць: ён амаль не скідае ярма, з намуляным каркам, увесь у мазалях, задавальняецца «жмутам сена» за сваю цяжкую працу. Паэт уводзіць у другую страфу вельмі яркую мастацкую дэталь, калі апісвае лёс пакутнай жывёліны: свішча біч, а вол «пакорліва і ціха Ідзе разораю». Тут мастак паставіў кропку. I дапоўніў радок тым, што шчымліва кладзецца на сэрца велізарным болем: «Кіруе ім дзіця». Вось так. Дзіця кіруе магутнай жывой істотай, якой усё роўна ў ярме. Цэнтральнымі з'яўляюцца і радкі верша з апошняй страфы: «Нашто яна табе. Сляпому добра ў цьме. Лягчэй ісці яму дарогаю жабрачай...» Філасофскі вывад! З ім мы сустрэліся і ў паэме Коласа «Сымон-музыка», калі стары жабрак хоча перасатварыць мастака ў такога, як сам, жабрака, і ў драме Купалы «Раскіданае гняздо», калі Марыля шые жабрацкія торбы сваім дзецям, і ў многіх іншых творах пра жабрацтва духу. Паэт пратэстуе супроць падобнага стану рэчаў. I пратэстам сваім кідае выклік рабству як спосабу існавання ўсяго жывога на зямлі, а тым больш — «цара жывёлаў» чалавека. Пратэст тэты адкрыта выяўляецца ў апошнім радку, вылучаным у асобную страфу: «А ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!..».
Духам вальналюбства прасякнутая і «турэмная лірыка» паэта, і ўсе вершы сібірскага цыкла («Край чужы... I ты чужынец Усім, не свой здаешся: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакостны ў лесе» — «У выгнанні»), Удаваліся паэту і вершы пейзажныя, пра што найлепей сведчыць яшчэ адзін твор, які прыйшлося нам вывучаць у школе, — «У прыпар». Мяне ён здзіўляе найперш гнуткасцю рытмічнага малюнка, калі можна так сказаць. Самы пачатак верша — апісанне змены ў прыродзе, якая чакае навальніцы. Тры радкі. Кожны — адно слова, дзеяслоў. Яны зрыфмаваныя, сашчэпленыя, перадаюць актыўныя працэсы ў стане прыроды: «Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла!». Праз некалькі радкоў, дзе апісана была маланка, якая «ураз з'явілася. Мільгнула і звалілася», ідуць надзвычай эфектныя радкі пра дожджык, цёплы, летні, густы. Мы чытаем іх і чуем, як раўнамерна падаюць кроплі на ўсё наваколле:
Кроплі разам, згодна, жвава.
Пояць усё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы, кветкі, травы,
Вулкі хочуць затапіць.
А як палагоднела, памякчэла пісьмо ў канцы твора, калі паэт паказаў вымытую дажджом прыроду, у якой адбіваюцца і зіхацяць промні сонца: «I слонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца На траўцы, на лісточку, У рэчцы, у раўчучочку». «У раўчучочку» — як слаўна сказана! Якую велізарную нагрузку нясе памяншальна-ласкальны суфікс! I, як выдых, у канцы: «Зямля ўздыхае поўнымі, Шчаслівымі, чароўнымі Грудзямі ўсімі».
У самым пачатку свае працы я выказала тэзіс пра не вельмі высокі эстэтычны ўзровень паэзіі Гаруна. Пасядзела, падумала, многае ўзважыла, працуючы над сачыненнем, і прыйшла да вываду, што не пасмею так гаварыць. Усё ж таленавіты майстар Алесь Гарун. А творчасць яго прасякнута наскрозь вернасцю роднаму краю і народу:
Сэрца плача, і я плачу;
Плачу з сэрцам галасліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны?
Край далёкі, маці — Ніва?