Белорусские сочинения - Уладзімір Жылка - Уладзімір Жылка. Аналіз творчасці

Уладзімір Жылка. Аналіз творчасці

Нарадзіўся 27 мая 1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы гарадское вучылішча ў Міры, вучыўся ў Вагародзіцкім агранамічным вучылішчы Тульскай губерні, працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам. Пасля вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 г. выехаў на вучобу ў Чэхію, дзе быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава універсітэта ў Празе. У гады вучобы быў адным з ініцыятараў утварэння Арганізацыі беларускага прагрэсіўнага студэнцтва, прымаў удзел у выданні часопіса «Перавясла», рэдагаваў часопіс «Прамень», быў дэлегатам еўрапейскага з'езду студэнтаў у Варшаве. У 1926 г. як рэдактар часопіса «Прамень» прыехаў у Мінск для ўдзелу ў навуковай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Неўзабаве прыняў савецкае грамадзянства, працаваў у рэдакцыі газеты «Зеязда», выкладаў беларускую літаратуру ў музычным тэхнікуме. 18 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны як нацдэм па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы тэрмінам на 5 гадоў у горад Уржум Кіраўскай вобласці, дзе і памёр ад сухотаў.

Хто мужны, хто смелы, хто дужы,
Хто цэлем працят залатым,
Над тым неўладарныя сцюжы
I лёс нсўладарны над тым!..
У. Жылка

Першы верш У. Жылкі «Не плач, не плач па сыну, маці...» напісаны ў 1918 г. (апублікаваны ў 1920 г.), калі хворы паэт выехаў з галоднага Мінска да бацькавай радні. У ім аўтар сцвярджае, што сыны павінны быць у першых радах змагароў за разняволенне, там, «дзе б'ецца кажны за волю новую без слёз, за лепшы Бацькаўшчыны лёс». Такім жа паводле духу і рэвалюцыйнага пафасу з'яўляецца і другі верш паэта «Пад штандар бел-чырвона-белы...». Нагадваючы гераічныя часы Усяслава і Альгерда, аўтар заклікае храбрых ваякаў гуртавацца «пад штандар бел-чырвона-белы».

Паэт рамантычнага складу, У. Жылка ў сімвалічных вобразах паэтызаваў служэнне Бацькаўшчыне, змаганне за яе лепшую будучыню. Яго хвалявала становішча і далейшы лёс Айчыны ў цяжкія для яе 20-я гг. У вершы «Віхор» аўтар паказвае абуджэнне беларускага народа і яго імклівы непераможны рух да свайго гістарычнага самасцвярджэння:

Грыміць, гудзс ўсё нсдарэчнае,
Штораз віхор гучней, прудчэй.
Услухайся, паймі адвечнае —
I гімны вырвуцца з грудзей.
Пара, пара даэнацца, зверыцца
Сваіх магутных сонпых сіл!
Адважны, хто спыніць намсрыцца
Размах жывдя 1 творчы пыл...

Праўда, не зусім акрэсленымі ўяўляюцца паэту шляхі, якія прывядуць да незалежнасці: «Дзе йдзем? I дзе капцы канцовыя? Дзе ходу нашаму мяжа?..»

Блізкімі да гэтага верша па пафасе і тэматыцы з'яўляюцца вершы «Мы любім даўнія паданні...» і «Ізноў пытанні...». У іх таксама няма адказу на пытанне аб шляхах выхаду з няволі. У радках верша «Іаноў пытанні...» чуецца знітаванасць лірычнага героя з нявольным краем, патрыятычная адданасць яму:

Іэноў пытанні... 8 глуму,
3 бяды ўстаюць ў кляцьбе.
I не магу не думаць,
Край родны, аб Табс.
Дазнаў кахання й ыушу
Дэяліці лёс благі,
I энак кладуць на душу
Таае мне ланцугі.
Я звону 1х цяжкому
Склаў песню не адну —
I не аддам нікому
За ўсякую цану.

У творах У. Жылкі назіраецца арыентацыя на класічныя формы еўрапейскай паэзіі, на традыцыі філасофскай лірыкі М. Багдановіча. Так, верш «Палімпсест», які пераклікаецца з багдановічаўскімі «Перапісчыкам», «Летапісцам», «Кнігай», можнаназваць сімвалам нацыянальнага адраджэння. Як палімпсесту (старажытнаму сцёртаму рукапісу, сэнс якога «пайме не кожны») патрэбна ачышчэнне ад пылу і наліплага бруду, так і краіне з яе «багаццем і хараством прыроды» неабходна ачышчэнне ад «вяковага бруду паганага», адраджэнне сваёй гісторыі («прошласці слаўнай»), сваіх каранёў і вытокаў.

Верш «Меч» па форме (ён з'яўляецца санетам) і змесце нагадвае «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...» М. Багдановіча. Знойдзены ў зямлі меч -з'яўляецца ў вершы не толькі сімвалам былой славы, але і сімвалам адзінства, непераможнасці ў барацьбе з новымі чужынцамі:

I вось няма нясмеласці, разваг.
Для сэрца вернага — чужынцам страх:
Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!
Я з грамадой іду па шчасце нам.
Мой меч эіхціць непераможны, востры.
Змагуся сам — дык сотням перадамі

У творчасці У. Жылкі, не ацэненай пры жыцці належным чынам, нямала разважанняў аб лёсе чалавека і яго прызначэнні на Зямлі. У час грозных бітваў чалавек павінен быць свабодалюбівым, непакорным, з бунтарскім духам, з усведамленнем сваёй чалавечай годнасці. Толькі тады магчыма перамога. «Лепш быць пакутнікам, жабраком, чым рабом», — сцвярджае паэт у вершы «Ляпей жабрачы лёс»:

Ляпей жабрачы лёс,
У рукі кій, за плсчы торба;
Ляцей страха нябёс,
Бясконцы шлях і ліры корба;
Ляпей чужыны эоль,
Сцякаць ад чорнай працы потам;
Ляней, не змогшы боль,
Сканаць самотнаму пад плотам —
Але не лёс раба...

Такая ж думка выказваецца і ў вершы «Праметэй». Вобраа Праметэя надзелены рысамі гордага змагара. Ён, нягледзячы на свае пакуты і прыніжэнні, што церпіць ад Зеўса, не можа скарыцца: «3 гордых вуснаў не вылеціць стогні Пакарацца, хіліцца не мне!» Гэты верш, на думку I. Багдановіч, «можа ўспрымацца як сімвал зняволенага і раскрыжаванага роднага Краю, які зазнаў на сабе «магутны, няправедны» прымус».

Пра былую веліч і славу краіны, калі яе сталіцай была Вільня, вядзецца размова ў «Вершах аб Вільні». Твор прасякнуты настальгіяй па мінуўшчыне, калі Вільня была канкрэтным сведчаннем волі, росквіту і духоўнасці, кансалідуючым сімвалам вызваленчых ідэй беларускага народа. Лірычны герой вершаў называе горад крывіцкай Меккай, местам родным, любым. I таму зразумелым становіцца жаданне паэта быць пахаваным пасля смерці толькі ў Вільні. Уяўленнем свайго сімвалічнага пахавання «на могілках зацішных Росы» заканчваецца апошні твор У. Жылкі — паэма «Тэстамент».

Творы тыпу жылкаўскага «Тэстаменту» вядомы ў беларускай літаратуры з даўніх часоў (гл. «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча, «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага). Па складзе паэма лічыцца аўтабіяграфічнай, філасофска-медытатыўнай. У цэнтры яе лірычны герой, у спавядальным маналогу якога — роздум над сваім лёсам, над прызначэннем творцы наогул. Аўтар як бы апраўдвае паэта (песняра і змагара) за міжвольныя грахі, якія ён мог дапусціць на цяжкім жыццёвым шляху. Грахі гэтыя зямныя, чала-. вечыя, і людзі змогуць знайсці ім вялікадушнае апраўданне, бо паэт заўсёды імкнуўся захаваць у сабе вышыню чалавечага духу. Асэнсоўваючы свой жыццёвы і творчы шлях, паэт сцвярджае агульначалавечыя прынцыпы жыцця:

На зломе дзвюх эпох злавесным,
У неспрыяльным ветры злым
Сваё жыцце прайшоў я чэсна:
Пясняр, змагар, бядняк праз век,—
Быў перш за ўсё я чалавек.

Складаючы апафеоз зямлі, радзіме, працоўнаму чалавеку, паэт хоча пакінуць нашчадкам прыгожую, квітнеючую, плодную дабром і хараством зямлю:

Спявай, зямля, упіся сонцам,
Лбмыйся чэрвеньскім дажджом,
Расці, цвіці, красуй бясконца,
Пладоў, эярнят насып каўшом,
Уцсхай будзь маёй старонцы.
Дары красой, дары дабромі
Вітай, Цябе у сіле поўнай
Я аддаю сям'1 працоўнай.