Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
"Малое скрыжаванне" i разбураныя гнёзды як сімвалы лесу Беларусі ў рамане Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні"

У рамане « Пошукі будучыні» паказана Беларусь як бы раскрыжаваная на ўсходне-заходніх і паўднёва-паўночных дарогах. У цэнтры свету, з якога разыходзяцца промні шляхоў ва ўсе куткі свету. Менавіта праз Вялікае скрыжаванне праходзіць Варшаўскі шлях, згаданы, паказаны ў паэме А.Куляшова з такой самай назвай. Гэтым шляхам рухалася на нас навала з Захаду. На гэтым шляху згубілі мы тысячы і тысячы вайскоўцаў і мірных людзей. Гэты шлях вядзе на Усход, да Масквы і далей. Ён крывавы, але неўміручы, як і беларускі народ. На ім Нявада — араты і касец — бачыў смерць безабаронных дзяцей-дзетдомаўцаў, адвозіў іх на калёсах у бяспечнае месца, ратаваў, як мог. Гэтым шляхам рухаліся калоны ўзброеных да зубоў людзей. Тут стаіць высокая таполя, якая сочыць за тым, што дзеецца на зямлі ў час вялікага спусташэння. Тут сустракаюцца Сымон Ракуцька і яго сын перад адыходам у партызаны. Урэшце, тут апынаецца Люцыян Акаловіч — маладычалавек, завербаваны фашыстамі, закінуты перад вайной дыверсантам. Агітуючы за фашызм, ён атрымлівае па галаве дручком ад Нявады і затым ўсё ж выжывае, каб прайсці сваім пакутным шляхам ажио да смерці, забіўшы перад тым былога графа Паліводскага — свайго хаўрусніка. Паліты крывёю і слязамі, Варшаўскі шлях быў некалі і шляхам міру і згоды. Мір і згода закончыліся. Пра іх засталіся адны ўспаміны. Быў ён і шляхам, па якім ездзілі незлічоныя, гружаныя дарамі лесу і поля абозы. I гэта таксама скончылася. Трэба людзям бараніцца на ім і бараніць яго ад чужынцаў.
Аднак не менш уражвае ў рамане «Пошукі будучыні» і шматзначны вобраз Малога скрыжавання. Ён надзвычай паэтычны, узнёслы, па-філасофску заглыблены. Аўтар разважае пра значнасць вялікага ў малым, выяўляе ў знешнім, вонкавым праявы глыбока гуманістычнага, унутранага зместу: «I тут было скрыжаванне дарог, але малое і своеасаблівае. Хто ведае, чым падтрымліваецца існаванне некаторых глухіх дарог, па якіх мала хто калі ездзіць і якія ніколі ніхто не правіць і не глядзіць. Але вельмі можа быць, што такая дарога больш бачыла на сабе чалавечага ўтрапення, чым біты шлях. На тым шляху, калі ўпадзе чалавек, яго неўзабаве падымуць. Тут жа ён можа знаходзіцца тыднямі ў адзіноце». Што ж сімвалізуе сабой Малое скрыжаванне на падобным нябітым шляху з Поўдня на Поўнач? Малое скрыжаванне ў форме кута, а не кола, як Вялікае, праходзіць і каля каменя Сухі дзюб са старажытным малюнкам аднарогага быка і нацэленай у яго стралой «з напятага добра лука». I аддаленае яно ад галоўных дарог. Але сімвалізуе, хутчэй за ўсё, неўміручасць нашага краю, які пачынаўся з абмежаванай тэрыторыі (кут, трохкутнік), выходзіў з лясных нетраў на шырокае поле, роўнядзь. Праз многія-многія стагоддзі пазіраюць, нібы Сфінксы, Малыя скрыжаванні на ўчынкі людскія, захоўваюць памяць пра сівую даўніну, нагадваюць бяспамятным манкуртам, што іх шлях у жыццё пачаўся не з асфальтаванай шашы, а адсюль, з лясной глыбінкі, сярод дрэваў і кветак, пад спеў птушак і зубрыны рык. Малое скрыжаванне актыўна ўдзельнічае ў барацьбе з фашыстамі: тут засяроджваюцца партызанскія сілы, тут народныя мсціўцы чыняць суд справядлівасці над чужакамі. Менавіта каля Малога скрыжавання вызваляюць людзі са зброяй у руках вязняў з фашысцкага канцлагера (у іх ліку Сымон Ракуцька і яго сын Тамаш), і недалёка ад яго памірае пад Сухім дзюбам выкураная мсціўцамі з прысвоенага чужога маёнтка Гертруда Шрэдэр. Малое скрыжаванне сімвалізуе няскоранасць і вечнасць беларусаў і Беларусі, як бы выводзіць наш народ на шырокія абсягі зносінаў з усім светам.
Вечны для беларускай літаратуры і вобраз гнязда — дома, у якім даводзіцца жыць, самой Радзімы, якую не раз спрабавалі захапіць, абрабаваць, паставіць на калені чужакі. Гэты дом часцей бывае разбураны, чым цэлы. З такой праўдай і знаёміць нас пісьменнік, калі расказвае пра папялішча на месцы былога добрага паселішча, на якім мала што засталося ад былога жыцця. Асабліва ўражвае нас біяграфія Сымона Ракуцькі, перабежчыка з Заходняй Беларусі, пазней — партызана, чалавека, які страціў дом-гняздо за мяжой, на «Ўсходніх крэсах». З толькі што пабудаванага гнязда яго з сям'ёй выгнаў граф Паліводскі, калі вярнуўся панаваць пасля падзелу Беларусі. Адзначым, што дзікунства гэтае робіць чалавек, якога селянін-парабак уратаваў ад смерці, вылечыў ад ран. I вось вырашыў Ракуцька з жонкай, старэйшай дачушкай Лізай, меншанькім сынком Тамашом перайсці ва Усходнюю Беларусь. Няўдала: сам перайшоў мяжу, жонка і дзеці засталіся на тым баку. Ён ладуе новае гняздо ў глухім кутку Радзімы. Ставіць хату. Высільваецца. Але і новае гняздо яго не грэе, бо пустое, бо няма ў ім блізкіх і родных. Вялікая трагедыя маленькага чалавека! Трагедыя разбурэння гнёздаў трагічнымі абставінамі. Трагедыя бесхацінства і чужой бацькаўшчыны. Трагедыя, якую прадчуваў прарок Скарына, калі пісаў, што кожная птушка мае сваё гняздо, і павінен тым больш мець сваё гняздо чалавек. А колькі беларусаў-бежанцаў у першую імперыялістычную і грамадзянскую, а затым і Вялікую Айчынную вайну засталіся без гнёздаў! А як на працягу не аднаго стагоддзя мацнейшыя суседзі спрабавалі адабраць у нас наша гняздо — Радзіму, дзе пакояцца косці нашых продкаў, дзе цэлыя яшчэ замкі-вартаўнікі і не ўсе разрыты курганы-магілы нашых дзядоў і прадзедаў! Гняздо вялікае і гняздо малое — сузалежныя, неаддзельныя адно ад аднаго. I мы павінны шанаваць і берагчы іх, як толькі можам. Чорны заклікаў гэта рабіць. Чорны адчуваў, што ўсё можа страціцца, знікнуць. Чорны прарочыў магчымыя будучыя трагедыі. Як за ім следам будзе прарочыць Вячаслаў Адамчык — аўтар раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца», «Голас крыві брата твайго». Менавіта ён напіша пра чужое і разбуранае роднае гняздо. З гэтага гнязда яго стараліся выкурыць няпрошаныя гаспадары палякі, затым — фашысцкія захопнікі. У фінале апошняга рамана ён ідзе пад канвоем свайго знаёмага, таксама беларуса, Жэніка Рэпкі, гіне, па-здрадніцку працяты штыком у спіну. Адзінае, што застаецца яму, свядомаму беларусу, шукальніку сваёй Радзімы, ратавальніку свайго гнязда, — магіла каля роднай вёскі Верасава. Гэта яго дом, яго апошняе гняздо. У ім яго наўрад ці хто патрывожыць.
Помню, у 1918 годзе Янка Купала напісаў свой славуты верш «Беларускія сыны». Ішла грамадзянская вайна. Лёс Радзімы быў у цемры. Народ шукаў шчасця-долі ў чужым краі. Тады і напісаліся праніклівыя радкі пра сыноў Айчыны, якія ідуць па сваіх і нібы чужых шляхах, спяваюць чужыя песні, а над імі лунае чужы сцяг. Так і было на самай справе. Ніхто не пытаўся ў нашых продкаў тады, за каго яны хочуць ваяваць. Запісвалі маладых людзей у свае арміі. I спявалі яны не свае песні, і неслі ў руках чужыя сцягі ды паходні. А што ім заставалася свайго? Купала горка іранізуе, калі на гэтае пытанне адказвае, — народу заставаліся свае магілкі і такія ж свае крыжы на іх. Вячаслаў Адамчык паглыбляе Купалаў погляд на тое, што ў нас неаднаразова хацелі адняць нашу Радзіму, што дужэйшыя суседзі і прыхадні з розных куткоў свету прыніжалі нас, разбуралі нашае гняздоўе. Ідэяй шанавання сваёй бацькаўшчыны поўніцца проза, якая ў асобах Ул. Арлова, Леаніда Дайнекі, Таісы Бондар, Вольгі Іпатавай адкрывае новыя і новыя старонкі гісторыі, паказвае веліч і высакародства дзеянняў і ўчынкаў Усяслава Чарадзея, яго ўнучкі Ефрасінні Полацкай, князя Вячкі, які на заходніх рубяжах Радзімы змагаўся з крыжакамі, сышоў у лес з рэшткамі дружыны, але не скарыўся, не здаўся ворагам на літасць. Кузьма Чорны — пачатак многіх пачаткаў. Яго клопат пра захаванне гнязда беларусаў — высакародны і вечны.