Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
"Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча i загіне" (Вобразы чужынцаў у рамане Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні")

Эпіграф Да сачынення я прывяла ў загалоўку. Можа, тэма сачынення на ўступных экзаменах і не будзе так сфармулявана, але мне хочацца расказаць пра сваё разумение Дабра і Зла на прыкладзе характарыстыкі адмоўных герояў Чорнага. Скажу адразу, што ён выступав ў дадзеным выпадку як пісьменнік-наватар. Не спяшаецца даць некаторым з адмоўных персанажаў крытычныя характарыстыкі. Не раскрывав перад намі нутро ліхадзеяў, якім нішто чалавечае не ўласціва. I толькі. Праўда, падобныя нелюдзі сустракаюцца ў яго творах ваеннай пары — у рамане «Вялікі дзень» гэта ідэолаг фашызму Тохарт і Клебер — чалавек з аўтаматам у руках, гатовы застрэліць кожнага ў любы момант, твар яго ў водсвеце палаючага млына падобны на востры меч. Не менш уражвае сваёй жорсткасцю і Густаў Шрэдэр-малодшы, сын, які павучае бацьку, здольнага на гуманныя рухі душы, як жыць сурова, жорстка, ненавідзячы казюрак-людзей, тым больш тых, якіх трэба зваяваць, скарыць. Ды такія героі ўсе падобныя адзін да аднаго, як блізняты. Адрозніваюцца яны толькі тым, што ці прыкрываюцца лозунгамі, фразамі пра высакародства іх чалавеканенавісніцкай маралі, ці не маюць ніякай маралі ўвогуле, не могуць звязаць двух-трох слоў. Да ліку апошніх якраз і адносіцца Клебер: ён выдатна валодае аўтаматам, але не вымаўляе ніводнага слова на працягу ўсяго дзеяння.
Ды заслуга Кузьмы Чорнага заключаецца найперш у тым, што ён змог паказаць людзей — ні то ворагаў, ні то не ворагаў. Іх не назавеш заваёўнікамі, тым больш фашыстамі. Нельга сказаць, што яны і героі ідэальныя, станоўчыя. Так, напрыклад, Густаў Шрэдэр-старэйшы прыйшоў некалі на беларускую зямлю ў гады першай імперыялістычнай, а затым і грамадзянскай вайны не па сваёй волі: як салдат, выконваў загад, не думаў, што ідзе не па сваёй зямлі. Але аднойчы не стрымаўся і абмацаў кішэні параненага графа Паліводскага, вытрас з іх залатыя рэчы. З тымі рэчамі, цяжка хворы, пад канвоем, трапіў у Сумлічы, у хату Волечкі Нявады. Як не наш, як вораг. Але нечакана для яго самога людзі да яго добра паставіліся, уратавалі ад смерці. I ў прыступе дабрыні, жадання аддзячыць, ён аддае нарабаванае Волечцы і Костусю. У далейшым золата гэтае не прынясе шчасця ні яму самому, ні яго блізкім. Праз значны прамежак часу Шрэдэр вернецца ўжо разам з сынам Густавам, чалавеканенавіснікам, у раней пабачаны край. Вернецца не са зброяй у руках, а пад аховай штыкоў. Разам з ім будзе яго жонка Гертруда. Ім думаецца, што паход на Усход — пераможны. Што перамога — на вякі. Дадуць ім маёнтак. Стануць яны гаспадарамі ў чужым доме. Дык хто ж яны такія? Заваёўнікі ці ахвяры абставінаў? Марадзёры ці падманутыя фашысцкай прапагандай расавай вышэйшасці (тэорыя юбермэнша) і недасягальнасці для іншых народаў? У пытаннях падобнага тылу можна заблытацца. Уражанне ад дзеянняў герояў рамана дваістае. У адным выпадку мы спачуваем ім. Дастаткова прыгадаць хоць бы апошнія хвіліны жыцця Гертруды, якая, выкураная партызанамі з маёнтка, неапранутая, голая, позняй восенню канае пад Сухім дзюбам. Яна, жанчына, маці, хацела дабра і шчасця не сабе, а сыну. Клапацілася пра яго будучыню. Асуджаламужа за яго «неабачлівасць» і залішнюю дабрату. Будавала свой свет, у якім усім будзе добра, радасна, цёпла. I стала, як мне думаецца, ахвярай ружовай мары, падоранай ёй сістэмай, антычалавечай ідэалогіяй. Чамусьці не хочацца ставіць на ёй кляймо страчанага назаўсёды чалавека, ліхадзея. Добра, што і пісьменнік гэтага не робіць: уважліва прасочвае ён змены ў яе псіхалогіі, раскрывав пачуццё жаху, што выспельваецца ў яе душы, і, нарэшце, глыбокае расчараванне і ў сабе, і ва ўсіх блізкіх. Не дачакалася яна свайго сына ў апошнія хвіліны жыцця і адышла ў нябыт, можа, дакараючы сябе ў душы за тое, што прыехала ў чужы край. I ніхто не пахаваў яе. Нават муж, зняможаны, разгублены. «За што? Навошта?» — такія пытанні задаем сабе і мы, калі чытаем старонкі пра трагічны канец Гертруды Шрэдэр.
Меншае спачуванне выклікае Густаў Шрэдэр-старэйшы. Мы не можам дараваць герою не проста раздвоенасць натуры, непаслядоўнасць учынкаў. Мы не даруем яму ніколі адрачэнне ад святых чалавечых прынцыпаў узаемаадносін. За дабро трэба плаціць дабром. I паслядоўна. Як жа ён не разумев гэтага? Мы ўпэўнены, што ён — не закончены злачынец. Не апраўдваем таксама і дзеянне Костуся Лукашэвіча, які расстрэльвае ў восеньскім садзе гэтага чалавека, што аднойчы ўжо быў у іх доме, і вось зноў прыйшоў на чужую зямлю. Не апраўдваем і Волечку Няваду, якая не стрымала мужа свайго ад жорсткага ўчынку. Спачуваем і ім, таму што яны так многа пакутавалі і многа страцілі, так былі адзінокія яшчэ на імперыялістычнай і грамадзянскай вайне дзякуючы падобным Шрэдэрам. Іх сэрцы скамянелі ад болю за дачушку Лізаньку, толькі-толькі ўратаваную з канцлагера. Яна і цяпер вось ляжыць у хаце, як непрытомная. Невядома, колькі будзе пакутаваць, пакуль ачуняе. А ён прыйшоў зноў. Ды яшчэ пытаецца пра некалі пакінутае ў хаце золата: «Яно пайшло гэтаму дому на карысць? ». Ды і за чэха сябе выдае. Якое чалавечае сэрца вытрымае падобны здзек? Аднак Шрэдэр-старэйшы знясілены, нямоглы, на мяжы смерці. Дык чаму іх сэрцы не здрыгануліся, не адгукнуліся на чужы боль другім разам? Вышэй мы адказалі на гэтае пытанне. I ўсё ж многае як бы не дапісана Чорным. У многім ён пакідае пляцоўку для роздуму чытачам. Бо сам не хоча і не можа адказваць на складаныя праблемы, пастаўленыя перад людзьмі вайной, просталінейна. I такое нежаданнае дыктаваць сваю волю, свой погляд на тое, што рабілася пад Млечным Шляхам у суровыя гады, мне ўяўляецца надзвычай плённым у беларускай і сусветнай літаратуры пра такога роду экстрэмальныя ўмовы і паводзіны чалавека ў іх. Чорны перадавярае чытачам самім адказаць на шэраг пытанняў, не апускаецца да ўзроўню бязлітаснага пракурора, які толькі і марыць пра тое, каб у нечым абвінаваціць чалавека, вынесці яму бязлітасны прысуд. Таму ён — цікавы і дэмакратычны мастак. Мастак, які адчувае, што піша не для сябе, а для іншых. У рамане «Пошукі будучыні» ён паказаў, што на нашай зямлі гінуць не толькі тыя, хто прыйшоў са зброяй, але і тыя, хто зброі не меў, але спадзяваўся, што пад яе аховай пабудуе новае, бязбеднае жыццё, распанее, створыць будучыню сваім дзецям і ўнукам, адабраўшы яе ў чужых дзяцей і ўнукаў.