Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
Злачынства і пакаранне Міхала Тварыцкага

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны стварыў вобразы вялікай мастацкай сілы і праз іх паказаў тыя складаныя зрухі, што адбыліся ў нашым грамадскім жыцці даваеннага часу.
Міхал Тварыцкі — асноўны герой рамана. Гора рана прымусіла яго стаць кармільцам сям'і. Хлопчыка мог пакрыўдзіць і зняважыць кожны, ён зняверыўся ў людзях, перастаў чакаць ад іх спагады і дапамогі, і таму з маленства спадзяваўся толькі на сябе, разлічваў выключна на ўласныя сілы.
Хцівы і прагны кулак Скуратовіч, у якога парабкаваў Міхал Тварыцкі, вучыў евайго батрака ненавідзець іншых людзей, імкнуцца да ўлады над імі. Кемлівы хлопчык засвоіў гэта і пачаў падглядаць за гаспадаром, падслухоўваць яго размовы з хаўруснікамі, каб выведаць сакрэты гаспадара.
З цягам часу Скуратовіч адчуў у сваім пастушку небяспеку для сябе і «падабрэў». Ён захацеў зрабіць хлопчыка сваім памочнікам і загаварыў з ім лісліва: «Ты ведай адно: не падслухоўвай болын і маўчы. Табе што! Твая справа — старана. А я дам бацьку хлеба і... дам, дам, усяго дам».
Першая жыццёвая перамога пастушка Міхала Тварыцкага з'явілася адначасова і першым яго паражэннем. Хлопчык дасягнуў жаданага: Скуратовіч даў яму для сям'і сала і сам завёз бацьку хлеба. Міхал убачыў выгаду ведання сакрэтаў гаспадара і стаў яшчэ болып пільна сачыць за ім. Скуратовіч жа адчуў намеры пастушка і імкнуўся прывіць яму свае погляды на жыццё. Пачалося зацятае змаганне неспрактыкаванага, але настойлівага і ўпартага дзіцяці з хітрым і сталым мужчынам, змаганне батрака з гаспадаром. У думках Міхал часам пацяшаўся сваей уяўнай уладай над гаспадаром: «Ну, калі гэта так, то я ж яго, гада, папатрымаю ў сваіх руках. Заўсёды мы з табой яго баяліся, а гэта няхай ён нас баіцца».
У той час, калі Міхал думаў, штб Скуратовіч поўнасцю знаходзіцца ў яго руках і будзе заўсёды скакаць пад яго дудку, хлопчык сам трапіў пад уладу гаспадара.
Прайшоў час. Былы батрак стаў самастойным гаспадаром. Здавалася б, цяжкае мінулае павінна была навучыць яго ненавідзець сквапных людзей. Аднак, стаўшы ўласнікам, ранейшы пастушок Скуратовіча пачаў нагадваць свайго гаспадара. Ён зрабіўся з выгляду неахайным і па натуры скнарлівым чалавекам, калаціўся над кожнай капейкай.
Выпадкова Міхал знайшоў у лесе многа грошай. Не ведаючы і не жадаючы ведаць, чые гэта грошы і куды яны прызначаліся, ён прысвоіў іх. Перанёсшы шмат гора, Міхал вельмі баяўся, каб дачку не напаткаў такі ж лес, і хацеў зрабіць будучыню Славы забяспечанай. Па сутнасці, ён стаў злачынцам, а не клапатлівым бацькам, і на штодзённыя папрокі жонкі кожны раз адказваў адно і тое ж: «Я етараюся, як магу, каб гэтае дзіця не вырасла на пустым месцы, каб у яго за душой было што-небудзь!»
Міхал упарта трымаўся за тое, што лічыў праўдай. Акружаючае ён успрымаў з трывогай і палахлівасцю. Увесь час баяўся, што і яго самога, і ягонае дзіця могуць напаткаць гора і бяда. А каб гэтага не здарылася, ён стараўся забяспечыць сябе на выпадак няшчасця, ускладаючы ўсе надзеі выключна на багацце. Тварыцкі нават і не заўважыў, як ён перамяніўся, знайшоўшы ў лесе грошы. Здавалася, што ён дасягнуў мэты, да якой так настойліва і прагна імкнуўся, што можна назаўсёды адкінуць страх перад будучыняй. Аднак яго адносіны да жонкі і дачкі значна пагоршыліся. Тварыцкі перастаў быць клапатлівым мужам і бацькам, у роднай сям'і зрабіўся чужым чалавекам. Яго паводзіны выклікалі ў жонкі падазрэнне аб нейкім дачыненні да ўкрадзеных у банку грошай; Зося стала патрабаваць, каб Міхал прызнаўся ва ўсім следчым органам, але гэта ледзь не каштавала ей жыцця.
Імкненне Міхала Тварыцкага да асабістага шчасця, як ён яго разумеў, знаходзілася ў супярэчнасці з агульнымі мэтамі. I ў гэтым трагізм яго становішча. Адмовіцца ад знойдзеных грошай азначала для героя саступіць з таго шляху, па якім ён ішоў з такой настойлівасцю, развітацца са сваім ідэалам жыцця, у які ён так моцна верыў. Суд над героем уяўляе сабой суд над чалавекам-эгаістам, які дзеля свайго ўзбагачэння гатовы на злачынства.
У вобразе Міхала Тварыцкага аўтар раскрыў «дзве душы» селяніна: нястомнага працаўніка і дробнага ўласніка. Міхал — вельмі працавіты чалавек, аднак яго працавітасць накіравана на ўласнае ўзбагачэнне. Толькі на пабудове электрастанцыі ў героя мяняецца погляд на жыццё, а яго працавітасць атрымлівае іншую накіраванасць. Але ўсё ж жыла ў Міхала вера, што можна зрабіць дачку шчаслівай, аддаўшы ей золата кулака Скуратовіча. Хутка і ў гэтым давялося яму расчаравацца. Ні на Зосю, ні на Славу чырвонцы не зрабілі асаблівага ўражання. Рушыліся прывітыя яму Скуратовічам уяўленні, быццам чалавек можа спадзявацца толькі на сябе, а іншыя таго і чакаюць, каб ухапіць яго за горла.
У канцы рамана чытач радуецца за Міхала, які стаў на шлях перавыхавання. Міхал сустрэўся ў лесе з сынам Скуратовіча. Ён добра ведаў, чаго з'явіўся з-за мяжы нашчадак яго колішняга гаспадара, і вырашыў з ім расквітацца. Суровая расплата, якая напаткала бандыта, была пометай ненавіснаму мінуламу за скалечанае жыццё.