Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
Крыжавыя шляхі Нявады i Сымона Ракуцькі (паводле рамана Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні")

«Не шукай ты шчасця-долі
У чужым шырокім полі».
Паводле народнага
З вялікай цікавасцю перачытваю старонкі рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні». Сэрцам і розумам адчуваю, што ён лепшы, чым раман «Трэцяе пакаленне», з якім мы знаёміліся падрабязна ў дзевятым класе. Лепшы таму, што больш праўдзівы, больш чалавечны па змесце. Мне думаецца, што ў «Трэцім пакаленні» жорстка адносіцца да свайго мужа, пакутніка, былога парабка, Зося Тварыцкая. Не хапае ёй нейкага ўнутранага, духоўнага святла, адчування настрою блізкага чалавека. Гэтае ўнутранае святло і гуманны настрой маглі б яе спыніць падчас размовы пра забітага і абрабаванага касіра (не забіваў яго яе муж), не сарвалася б тады яна на пагрозы, што данясе на яго міліцыянтам. Яна хоча будаваць новае жыццё, не адчуваючы, не слухаючы, не разумеючы іншых. А іншыя — гэта нават самыя блізкія. Не ведаю, ці можна так раўнадушна адносіцца і да выпакутаванага рашэння Міхала захаваць для сям'і, дачушкі Славы золата Скуратовіча. Хіба ён не заслужыў яго за доўгую службу ў кулака? У рамане «Пошукі будучыні» многае не так. Многае ідзе ад самога жыцця, ад яго праўды. Многае залежыць ад справядлівасці аўтарскіх і героевых рашэнняў. Многае вынікае з патрыятызму іх учынкаў, а не слоў. Словы таксама ёсць, вымаўляюцца героямі. Але за словамі хаваецца глыбокі філасофскі падтэкст. У сувязі з гэтым хачу спыніцца на тым, як паказаны ў «Пошуках будучыні» Нявада і Сымон Ракуцька — прадстаўнікі старэйшага пакалення, сяляне, хлебаробы па роду заняткаў. Адзін з іх быў адарваны ад роднай сям'і, змагаўся на фронце невядома за чые ідэалы, бараніў свой край ад чужынцаў. Гэта Нявада. Узяты ў палон немцамі, ён трагічна перажывае, што дома засталася адна дачушка Волечка. Не ведае, што з ёю і як ёй дапамагчы. Мне запомніліся словы яго ў адрас чужакоў-агітатараў, якія прапануюць застацца ў іх краі. Словы з ўнутранага маналога чалавека-аратага і касца, які сумуе без хлебаробскіх заняткаў, без Радзімы, сям'і. Боты яго, як ён кажа, не былі запэцканы роднай зямелькай столькі гадоў. Герой крычыць на ўвесь свет, што нават калі б яго пасадзілі на залаты трон, дык ён усё роўна споўз бы з яго, каб патрапіць у край свой, на сваю бацькаўшчыну, каб ухапіцца рукамі за плуг і нікому яго не аддаваць. Шкада, што помню мала радкоў. Радасна, што яны — у памяці. Многія ж радкі, на жаль, у галаве і ў сэрцы не застаюцца, бо — халодныя, нежывыя, не такія страсныя і ваяўнічыя (па-добраму ваяўнічыя), як вось гэтыя: «Пазбірайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабіце з яго трон, пасадзіце на яго мяне кіраваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вамі буду прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў (...) раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць». Словы цудоўныя! Сапраўдныя вершы ў прозе!
Музычныя. Іх можна спяваць, калі раман быў бы пераствораны ў оперу. Гэтыя словы выдаюць нам чалавека-патрыёта, для якога родныя і край, і зямля, і чароўныя галасы аднавяскоўцаў, і праца. I нічога, акрамя гэтага, яму не трэба. Яму не патрэбна панаванне, як Густаву Шрэдэру-сыну. Ён і вяртаецца ў родны край не дзеля таго, каб кіраваць іншымі, а каб араць зямлю і ўбачыць, калі жывая, родную дачушку Волечку. Таму ён так спяшаецца. I ледзь наклюнуўся дзень, пакідае карчму, дзе перабыў колькі цёмных гадзінаў, паспавядаўся карчмару, хто ён і куды ідзе. Яму карціць, як хутчэй дайсці да роднага гнязда. Наконт гэтага ў яго іншых варыянтаў няма: «Лепш грызі зямлю ў родным кутку, каб чым цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце». I мы разумеем яго пачуцці.
Самыя псіхалагічна напружаныя, праўдзівыя, на маю думку, дзве сцэны ў рамане, у якіх галоўным героем з'яўляецца Нявада. Першая — мірная, даваенная. Калі Нявада падыходзіць да свайго дома і бачыць, што многае памянялася, паднавіліся вароты, ляжыць акуратна складзенае, акоранае бярвенне. Ён не ведае, што Волечка яго замужам за Косцікам Лукашэвічам, што ён ужо дзед. I таму сэрца яго б'ецца так, нібы хоча выскачыць з грудзей. Цэлая гама пачуццяў праходзіць праз яго свядомасць. А мы пераконваемся, наколькі гэта чулы, далікатны, сарамлівы і высакародны чалавек. Мы не можам асуджаць яго за доўгую адсутнасць, як гэта робіць ён сам. Не можам ні ў чым вінаваціць. А ён вінаваціць. Ды яшчэ як! Для сябе ён — пракурор. Спачатку ён радасны, ідзе «роўнай і шпаркай хадой» (блізка дом!), затым запавольвае крок, «суравее тварам» (а як жа тут, дома?), сцішвае крок паблізу свайго дома. А калі бачыць яго, — то ў сэрца «кальнула трывога»: нешта не так! I ці да дабра гэтае «не так»? Ён адразу падумаў, што ў яго доме «нехта чужы гаспадарыць!» Кузьма Чорны вядзе дадому героя так, як ішоў на Галгофу Хрыстос — заступнік усяго чалавецтва. Перажыванні Нявады былі перажываннямі сумленнага чалавека, сапраўднага бацькі. Узнагародай яму была шчаслівая маладая сям'я, дзе гаспадыня — яго Волечка.
Нявада ў вайну думае пра тое, як уратаваць сям'ю, унучку Лізаньку. Калі яго зяць Костусь становіцца камандзірам партызанскага атрада, бярэцца за зброю, каб помсціць ворагам, дык ён думае пра іншае, пра тое, як захаваць нашу будучыню праз захаванне маладога пакалення. Паміж ім і Костусем адбываецца сур'ёзны дыялог. Нявада ўпрошвае маладзейшага і не такога вопытнага чалавека ўстрымацца ад узброенай барацьбы, даць магчымасць вайскоўцам вырашыць справу. Ён адчувае, што Костусь, такія, як ён, могуць справакаваць вялікае праліццё крыві. Чорны прадчуваў тое, што і здарылася ў вайну: помсцячы партызанам, немцы не шкадавалі дзяцей, старых і нямоглых, спальвалі цэлыя вёскі, разбуралі гарады, выяўлялі пачварнасць і нялюдскасць. Вядома, Нявада меў не поўную рацыю. Але ў далейшым беларускія пісьменнікі, паказваючы ваенныя падзеі, прытрымліваліся менавіта такой версіі. Помнім спаленую вёску за сувязь з народнымі мсціўцамі ў апавяданні Янкі Брыля «Memento mori». Не змог фашыстаў пераканаць пячнік, што людзі невінаватыя, што яны не распачалі калатнечу. Ім хацелася жыць мірна, а іх вымусілі абараняцца і гінуць у агні. Помнім «Знак бяды» Быкава. Аповесць таксама пра тое ж, што і чорнаўскі раман, — пра нічым не апраўданыя ахвяры, прынесеныя народам у вайну. Каб не прыйшлі чужынцы і свае, паліцаі, жылі б і працавалі на сваёй Галгофе Петрак і Сцепаніда Багацькі. А так абодва загінулі. Немцы расстралялі заложнікаў — сястру і дзяцей бацькі Міная — легендарнага камандзіра партызанскага атрада Шмырова. Канешне, яму было нялёгка. Канешне, ён не збаяўся б немцаў, аддаўся б ім у рукі, каб толькі тыя вызвалілі яго родных з палону. Відаць, яго пераканалі таварышы не складваць зброю, прымірыцца з трагічным лёсам. I што ўзнагародай? Смерць дзяцей, белагаловіка сыночка, вечныя начныя кашмары. Пісьменнік прадчуваў і такія вялікія-малыя трагедыі ўсцяж нашай краіны, і трагедыю кожнага трэцяга на Віцебшчыне, што не вернецца з вайны, не сядзе за школьныя парты, не пройдзе за плугам баразной, не скажа сваей каханцы ласкавых слоў. Чорны ўсё гэта — трагедыю вайны для кожнай сям'і, для кожнага чалавека — прадчуваў, а таму і супроцьпаставіў дзеянні Нявады дзеянням Костуся: вось ён нясе золата графу Паліводскаму, называв яго «ласкаўцам», («мой ласкавец»), просіць вызваліць з канцлагера ўнучку Лізаньку, вось прыніжаецца, такі горды і смелы. А ў адказ чуе чужую, на сабачы брэх падобную, мову. I, урэшце, гіне ад варожай кулі падчас перастрэлкі немцаў з Люцыянам Акаловічам, які прыйшоў помсціць былому хаўрусніку, забіць яго. I гэта быў подзвіг Чалавека, які хоча ўратаваць будучыню.
Трагічна складваецца лёс Сымона Ракуцькі. Гэта таксама чалавек, што пражыў нялёгкае, пакутнае жыццё. Яго ўнутраны свет складаны. Няма дня, каб ён не думаў пра нешта, не ацэньваў тое, што адбылося з ім і яго блізкімі. Справа ў там, што ён жыў пасля падзелу Беларусі ў яе заходняй частцы. Парабкаваў, бо сваёй зямлі не меў. Дагаджаў графу Паліводскаму, ратаваў яго ад смерці ў гады грамадзянскай вайны. I той «аддзячыў» яго, адабраўшы пабудаваную з бярвенняў з яго лесу новую хату. Ракуцька вырашае з сям'ёй перабрацца ў Усходнюю Беларусь, ды натыкаецца на пагранічнікаў. Страчвае жонку, дачку і сына на тым баку. А сам, ужо ў Савецкай Беларусі, атрымлівае дазвол на пабудову жытла, селіцца ў глухім куточку. Адданы сям'і, ён не перастае пра яе думаць, з кожнага заробку купляе жонцы, дачушцы і сыну абнову. Кранае да слёз гэты ўчынак героя, яго адданасць і вернасць сямейнікам. Праз успрыманне людзей, якія з ім сустракаюцца, малюе Кузьма Чорны нам вобраз незвычайнага, патаемнага чалавека: «Чалавек гэты быў дзіўны. Так, як ніхто, пільнаваўся ён свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай...» Паглядзіце, як падбірае мастак кожнае слова, як ладуе свой твор з цікавых выразаў, не выпадковых, а глыбока прадуманых фраз, словазлучэнняў. Не будучы ніякімі метафарамі, параўнаннямі, эпітэтамі, фразы Чорнага становяцца вобразамі, пра многае сведчаць, калі ў іх уважліва ўчытацца. Так, я паспрабавала разабрацца, чаму пісьменнік напісаў, што Ракуцька складваў сваю хату «саломіна за саломінай». Доўга ламала галаву і ўрэшце знайшлася: гэта ж Ракуцька працаваў старанна і доўга, ды затое надзейна: як ластаўка. Надзейна, таму што гняздо ластаўкі цяжка разбурыць, парушыць. У ім усё да месца, акуратненька падагнана. Відаць, такім самым было і гняздоўе гэтага чалавека. Можа, я і не ўсё правільна разумею. Але што згадванне ластаўкі тут не выпадковае, няма сумнення.
Можна падобным чынам расчытваць біяграфію душы і біяграфію паводзінаў і ўчынкаў героя-пакутніка. Мяне асабліва ўразіла глыбінёй псіхалагізму сцэна, калі ён, пасля ўз'яднання Беларусі, наведвае хату ў былой заходняй частцы Радзімы. Сустракае дзяўчыну, так падобную на дачушку Лізаньку. Начуе ў старой дзіравай хаце, побач з новай, якая перайшла да яго жонкі і дзяцей пасля выгнання польскіх асаднікаў ды графаў Паліводскіх. I не асмельваецца пераначаваць побач, разам з роднай крывінкай. Больш таго, пачуваючы сябе перад ёю вінаватым, ён нават не прызнаецца, што родны бацька ёй. Не думаю, што падобная сітуацыя праўдзіва вытрымана да канца, што бацька паступае правільна. Але такі ход развіцця падзей зусім магчымы. I Чорны адстойвае свой пункт гледжання: Ракуцьку сорамна прызнацца, нялёгка рашыцца на адчайны і смелы ўчынак. I ён не здолеў адкрыцца Лізе. I ад'язджае на сваё пазнейшае паселішча непазнаны бацька: а раптам яго чакаюць-шукаюць там жонка ці Тамаш, сын? I, нарэшце, сустракаецца з жонкай, а пазней і з сынам. Як прынята ў творах пра Вялікую Айчынную вайну, пісьменнік сутыкае сам-насам з небяспекай савецкіх людзей, ставіць перад выбарам і Сымона Ракуцьку, і яго родных. З рамана мы даведваемся, што герой бярэцца за зброю, становіцца партызанам, агітуе ісці разам з ім у партызаны і сына Тамаша — былога польскага жаўнера, вайскоўца. Затым гэты легендарны (менавіта так і здарылася) чалавек вызваляе з канцлагера сваю жонку і ўнучку Нявады Лізаньку. Мы даведваемся таксама, як, баронячы свой гонар дзявоцкі, падрывае ў танку фашыстаў-гвалтаўнікоў яго дачка Ліза. Падзеі пачынаюць развівацца па канонах дэтэктыўнага жанру. Многае ў рамане страчваецца: глыбокі псіхалагізм, адпаведнасць духоўнага настрою, перажыванняў дзеянням і ўчынкам. Парушаецца сувязь паміж знешнім і ўнутраным. Пераважаюць падзеі. Канешне, страчвае і характар Ракуцькі: ён становіцца героем-патрыётам, раствараецца ў шэрагу падобных да яго народных мсціўцаў.
Несумненна адно: пісьменнік любіць старэйшае пакаленне, якое адпакутавала не толькі за сябе, а і за сваіх дзяцей, пакінутых сіротамі на час войнаў, нікому не патрэбнага падзелу Беларусі на часткі, землятрусаў, што ўскаланулі планету, асабліва ж яе пятую частку, і выклікалі трагічныя наступствы. Прадстаўнікі старэйшага пакалення спрабуюць таксама заступіцца за сваіх унукаў і ўнучак — чыста па-сямейнаму, па-чалавечы, угаворваючы катаў не расстрэльваць, не катаваць іх, а, значыцца, і будучыню. Яны нібы кіруюцца словамі Пімена Панчанкі — паэта-франтавіка, класіка нашай нацыянальнай літаратуры пра тое, што «нам без трывог не зберагчы жыцця», на яго заклік усім разам хвалявацца «за зерне і дзіця». А яшчэ я прыгадваю словы выдатнага паэта, празаіка, публіцыста, вязня сталінскага ГУЛАГа Сяргея Грахоўскага — «Патрэбен чалавеку чалавек». Як хораша сказана! Менавіта гэтыя словы вызначылі праграму дзеянняў выдатных сыноў народа Нявады і Сымона Ракуцькі. Такім людзям хочацца нізка-нізка пакланіцца. Хочацца, ім прысвячаць, хай сабе і каструбаватыя, неадшліфаваныя, радкі. Імі і закончу сваё сачыненне:
Скончацца калісьці навальніцы,
Згаснуць усясветныя пажары...
Як бы нам, шчаслівым, не забыцца
На бацькоўскія святыя твары.
Будзем помніць кожную іх рыску
Ад калыскі, матчынай калыскі.