Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
Цi быў Мiхал Тварыцкi ворагам народа? (па твору Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне")

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны паказаў жыццё беларускага сялянства на працягу дваццатых—трыццатых гадоў. Аўтар закрануў найбольш значныя вехi ў жыццi вёскi: ад мена паншчыны, набыццё сялянамi сваей зямлi, а затым i калектывiзацыя. Асаблiвую ўвагу Чорны завастрыў на адным селянiне, Мiхалу Тварыцкiм. Шсьменнiк па-майстэрску адлюстраваў фармiраванне характару гэтага чалавека, як тонкi псiхолаг даследаваў яго душу, якая яшчэ ў дзяцiнстве трапiла пад уплыў эгаiстычнай псiхалогii Скуратовiча.
На пачатку аўтар знаёмiць нас з дзяцiнствам Мiхала. I гэта немалаважна, бо менавiта там, на думку К.Чорнага, схаваны адказы на шматлiкiя пытаннi. З дзяцiнства Мiхалка вымушаны быў наймацца пастушком на хутар да багацея Скуратовiча. Трэба было, кармiць сям'ю, якую не мог пракармiць скалечаны цяжкаю працаю ў гэтага ж Скуратовiча бацька. Добра ўсведамляючы, што вiной бацькавага калецтва з'яўляецца Скуратовiч, маленькi хлопчык ненавiдзеў багацея кожнаю стрункаю сваей душы. Зразумеў Мiхалка i тое, што вiной усёй гэтай трагедыi бацькава беднасць, бо каб быў ён багаты, то не дазволiў бы Скуратовiчу так абыходзiцца з сабой. Адсюль Мiхалкава цяга да багацця. Мiхалка стаў уважлiва прыглядацца да Скуратовiча, пераймаць у яго вопыт быць багатым. Падманам, лiслiвасцю i хiтрасцю Скуратовiч падштурхоўваў хлопчыка на гэтую дарогу, увесь час убiваючы яму ў галаву, што чалавек чалавеку — воўк. «Тое, што ты маеш, — вучыць Скуратовiч, — людзям не паказвай — адбяруць». I хлопчык засвоiў, што спадзявацца можна толькi на сябе, што галоўнае — збiраць багацце, з багаццем не будзе страшнай нiякая бяда.
Зразумела, якiм мог вырасцi Мiхалка, засвоiўшы такiя прынцыпы. Калi мы сустракаемся з Тварыцкiм праз немалы адрэзак часу, у пачатку трыццатых гадоў, то перад намi паўстае змрочны, маўклiвы, змораны бесперапыннай працаю чалавек, для якога адна радасць у жыццi — грошы. Калектывiзацыю Мiхал не прыняў, i гэта натуральна: салодкiм гэтае мерапрыемства ўладаў не падалося нi аднаму сапрауднаму гаспадару, якi клапацiўся i дбаў пра сваю гаспадарку. Тут вiнавацiць Мiхала няма за што. Iншая справа, што Мiхал прысвоiў дзяржаўныя грошы. Але i тут яго можна зразумець: ён жыве цяжка i пакутлiва. Болын таго, Мiхал разумев, што ў самую цяжкую часiну дапамогi ад дзяржавы не дачакаешся. Бо пакуль яна ўсё толькi бярэ ад селянiна i нiчога не аддае, нiчым не плацiць. А словы Скуратовiча, што спадзявацца трэба толькi на самога сябе, трывала замацавалiся ў Мiхалавай галаве.
Аўтар падводзiць нас да разумения таго, што ўчынак Мiхала з грашыма заслугоўвае пакарання, але не цяжкага, бо сам ён — ахвяра часу. Час i абставiны зрабiлi чалавека такiм. Яму i самому ад гэтага нялёгка. Абвiнавачваць Тварыцкага ў палiтычным злачынстве няма нiякiх падстаў.