Белорусские сочинения
-
Кузьма Чорны
-
Эвалюцыя характару Мiхала Тварыцкага
Эвалюцыя характару Мiхала Тварыцкага
Раман «Трэцяе пакаленне» напісаны Кузьмой Чорным у росквіце таленту, калі быў накоплены дастатковы жыццёвы і прафесійны вопыт, а творчая фантазія падказвала мноства задумак, ажыццявіць якія, здавалася аўтару, — справа часу. Настолькі ўпэўнена авалодаў пісьменнік мастацкімі сродкамі, настолькі яскрава ўяўляў будучыя творы. Ён задумаў стварыць цыкл эпічных твораў, звязаных паміж сабой. Нешта накшталт «Чалавечай камедыі» Бальзака. Кузьма Чорны хацеў адлюстраваць «у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа ад паншчыны і да нашых дзён». Вайна і заўчасная смерць не дазволілі ажыццявіцца марам пісьменніка, але і ўзяты асобка раман «Трэцяе пакаленне» з'яўляецца адкым з лепшых у гісторыі сацыяльна-псіхалагічнага рамана Беларусі.
Лес Міхалкі складваўся не надта удала. Ён нарадзіўся ў беднай сям'і. З дзяцінства зведаў цяжкую сялянскую працу, якую трэба было выконваць і пад слякотным сонцам, і пад пранізлівым дажджом. I разам з тым, Міхалка назіраў заможнае жыццё вясковых багацеяў, іх зняважлівыя адносіны да беднаты. У яго душы нарадзілася зайздрасць да гэтых людзей. Міхалка ненавідзеў сваіх прыгнятальнікаў і, адначасова, імкнуўся дасягнуць узроўню іх жыцця, заняць іх месца на сацыяльнай лесвіцы і жыць згодна з іх уласніцкай філасофіяй. Міхалка быў уважлівым, назіральным хлопчыкам і адзначыў для сябе, што заможнае жыццё і ўладу над людзьмі мае і дае багацце. I яшчэ Міхалка ўвабраў у сябе, што імкнуцца да гэтага багацця патрэбна, спадзеючыся толькі на самога сябе. Гэтаму ж яго вучыць кармілец і кат яго сям'і — багацей Скуратовіч: «Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць».
Каб дасягнуць багацця, стаць незалежным ад іншых, Міхалка працаваў, не шкадуючы сябе. Ажаніўшыся з такой, як і сам, батрачкай Скуратовіча Зосяй, Міхал спадзяваўся, што цяжкай самаадданай працай ім удвух удасца ўпэўнена устань на ногі, стварыць моцную гаспадарку, каб незалежна ад іншых будаваць свае жыццё.
Здавалася б, мары Міхала збываюцца. Працавітасць, гаспадарчая хватка дазволілі Міхалу стварыць моцную гаспадарку: пабудаваць добрую хату, купіць каня, карову. Але набыць спакой у душы Міхалу не ўдалося. Жонка не цаніла яго працавітасць, самастойнасць, імкненне адгарадзіцца ад свету ў сваей сядзібе. Яе кругагляд шырэй, яна задыхаецца ў створаным мужам цесным кутку жыцця, папракае яго за адарванасць ад людзей, эгаізм. сквапнасць. Гэта засмучае і крыўдзіць Міхала, якому здаецца, што аддаючы ўсе сілы і час на карысць сям'і, дзеля будучыні любімай дачкі, ён заслугоўвае павагі і ўдзячнасці. Ды і як жа інакш — ён жа робіць так, як вучылі яго тыя, хто нечага дасягнуў у жыцці.
Міхал злуецца на жонку, лічыць яе папрокі незаслужанымі, а жыццёвыя погляды — несур'ёзнымі і бесперспектыўнымі. У іх жа дачка, а жыццё такое суровае і непрадказальнае. Каб быць падрыхтаваным да яго непрыемных бакоў — няўдач, страт, людской зайздрасці і варожасці — трэба мець моцную сям'ю, надзейны дах над галавой і як мага больш грошай на чорны дзень. Зося гэтага не разумев і дачку настройвае супраць бацькі. А ён жа стараецца не толькі для сябе. Душу Міхала грэе думка пра схаванае Скуратовічам золата. А знайшоўшы накрадзеныя грошы, ведаючы, што гэта заробак вялікай колькасці будаўнікоў, Міхал супакойвае сябе тым, што дзяржава багатая і не кіне людзей у бядзе. Так працавіты, сумленны, крыху дзікаваты чалавек стаў злачынцам. Яго эгаізм і сквапнасць як рысы характару перайшлі ў дзеянне і сутыкнуліся з законам. Надзея схавацца ад жыцця ў сваей хаце, у вузкім коле сям'і не здзейснілася. Не знайшоўшы душэўнага спакою ў сям'і, Тварыцкі да таго ж быў сурова асуджаны грамадствам.
Толькі адбыўшы пакаранне, Міхал змог паглядзёць на сябе як бы збоку, вачыма іншых людзей. Ён асэнсаваў сваю адзіноту, адарванасць ад грамадства, памяняў духоўныя канітоўнасці, якія перадаліся яму часам і людзьмі і якія даўно ўжо засталіся на ўзмежку гістарычнагг працэсу. Людзі сталі іншымі, больш добразычлівымі, спагадлівымі, аб'яднанымі агульнымі інтарэсамі, адкрытымі да жыцця, і Міхал пракляў лес, які так доўга трымаў яго ў палоне эгаізму, адчужанасці ад грамадства.
Кузьма Чорны па-майстэрску дакладна паказаў станаўленне характару галоўнага героя, аднак такое нечаканае перараджэнне галоўнага героя выклікае ў мяне су мнение. Пісьменнік, на мой погляд, выконваў сацыяльны заказ на культывуемае у трыццатыя гады выкрыццё кулацкай, аднаасобніцкай псіхалогіі.