Сацыяльная i маральна-фiласофская праблематыка рамана "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс (2)
Раман "Трэцяе пакаленне" (1935) - адзiн з найбольш вядомых твораў К.Чорнага. Ен напiсаны ў неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi масавых рэпрэсiй) i з'яўляецца сугучным эпосе, калi выкрывалiся перажыткi капiлалiзму ў свядомасцi людзей. К.Чорны хацеў паказаць згубны ўплыў, разбуральнае ўздзеянне на чалавека ўласнiцкай маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн памiж людзьмi, новых поглядаў на працу, сям'ю.
У канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны адлюстраваў розныя погляды на жыцце, на ўласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасцi з класавай прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi, другiя ўзнялiся на барацьбу за свае канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва ўмовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу, таксама не было адзiным, маналiтным. Некаторыя яго прадстаўнiкi ажыццявiлi задуманае, у працы знайшлi свае шчасце.
Iншыя ж, наадварот, з трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя пераўтварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка, - перадавыя людзi з новымi поглядамi на свет i шчаслiвай будучыняй.
Праз узаемаадносiны галоўных герояў твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека, згубны ўплыў на яго ўласнiцкай фiласофii, духоўны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыў на iх калектыву. Аўтар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што калечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоўнай асновы, былi адвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы ў свядомасць героя ў, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраўдных вартасцях жыцця.