Белорусские сочинения
-
Сяргей Грахоўскі
-
Музыка Купалавай душы (водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Купалаў запавет")

Хтосьці з беларускіх пісьменнікаў сказаў: «Тут зямля такая, яна сама пяе!» З гэтым нельга не пагадзіцца. На маю думку, паэт — гэта той, хто чуе спеў зямлі роднай у сэрцы сваім, хто нясе яго нам як яркі, незгасальны агеньчык, які свеціць з цемры цраз стагоддзі, асвятляе нам шлях у будучыню, дае сілы, каб жыць. Такім паэтам быў Янка Купала. Ён пісаў пра тое, што гаварыла яму родная зямля, што не давала спакою ягонай душы, чым ён жыў, дыхаў. Паэт даўно пайшоў ад нас, але ён жыве ў вершах, у нашых думках. Нам застаўся «Купалаў запавет» — так, дарэчы, называецца верш Сяргея Грахоўскага, пра які я і хачу паразважаць.
Эпіграфам да свайго твора С. Грахоўскі ўзяў урывак з верша Купалы «Ворагам Беларушчыны». Гэта, як мне здаецца, нездарма. Чаму С. Грахоўскаму блізкі менавіта Купала? Я думаю, таму, што іх лесы ў нечым супадаюць: абодва яны пакутавалі з-за сваей любові да Радзімы, да беларускай мовы. Купала, не вытрымаўшы цяжару абвінавачванняў, нават спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, С. Грахоўскі прайшоў усе кругі пекла Гулага. Жыць дапамагала ім роднае слова. С. Грахоўскі пісаў: «Мне рукі азяблыя полымя грэла, а роднае слова сагрэла душу». I гэта цяпло я адчула ў ягоньім вершы. Пра што ж ён?
С. Грахоўскі паэтызуе шлях Купалы на гэтай зямлі: як ён нарадзіўся, як «пайшоў... з жалейкаю ў свет», як «спазнаў ён і знявагу, і нягоду», але не скарыўся і «ў епадчыну народу ўсё, што ў сэрцы спела, перадаў». Вельмі вобразна апісвае паэт першыя дні жыцця Купалы, ужывае метафару («душою прыпадаю да зямлі»), каб паказаць сваю найвялікшую павагу да песняра. Усё спявала тады: і салаўі, і капяжы, якія «ігралі на цымбалах». Тут таксама выкарыстана метафара. Калыску немаўляці «гайдалі і буслы, і жураўлі». У дадзеным выпадку ўвасабленне служыць для таго, каб паказаць еднасць будучага паэта з прыродай. У вершы г'учаць і сацыяльныя матывы, хоць аўтар і не піша пра гэта прама, але ён ужывае сацыяльны эпітэт «ад зморы ледзь жывы» голас. Толькі некалькі слоў — і я адразу ўяўляю, якім цяжкім, беспрасветным было тагачаснае жыццё. А далей чытаю пра тое, што гэты голас расказваў «казку пра курган сівы». Аўтар лічыць купалаўскую паэму «Курган» як бы ўспамінам пра казкі маленства. А як вобразна апісваецца ў вершы нараджэнне паэта:
Шляхамі заняволенай радзімы
Пайшоў Прарок з жалейкаю ў свет.
Трапнае выкарыстанне метафары дае нам магчымасць адчуць, якім нялёгкім быў гэты шлях. Прарок ішоў у свет з «Жалейкай» — так называецца зборнік вершаў Янкі Купалы. Чытаць спакойна гэты верш нельга: адразу ўзнікаюць думкі, уражанні, перад вачыма паўстае велічная постаць песняра, які ўсё, іпто.меў, аддаў «пакутніку-народу». Тут таксама аўтар ужывае сацыяльны эпітэт, выражаны прыдаткам «пакутнік». Народ пакутуе, паэт гэта бачыць, але ўсё ж такі ў заключэнні выказвае надзею на лепшую будучыню. Дарэчы, тут зноў можна правесці паралель з вершам «Ворагам Беларушчыны », дзе ёсць такія радкі:
I будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!
С. Грахоўскі выкарыстоўвае эпітэт «няскораныя», каб паказаць, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, сапраўдныя беларусы не скарыліся. Яны зробяць усё, каб Беларусь — як пісаў Купала — усё ж такі заняла «свой пачэсны пасад між народамі».
I на заканчэнне хачу трошкі дадаць пра свае асабістыя уражанні. Некаторыя вершы праходзяць міма сэрца, не кранаюць душу, таму што праблемы, якія Яны ўзнімаюць, не так хвалююць мяне. А з гэтым вершам усё інакш. Ён блізкі і зразумелы мне, таму што ў ім ідзе гаворка пра тое, што хвалявала, хвалюе і будзе хваляваць мяне заўсёды: Паэзія, Радзіма, Родная мова. Жыве Беларусь!