Белорусские сочинения
-
Іншае
-
"Люблю цябе, Белая Русь!"
"Люблю цябе, Белая Русь!"
Многія звязваюць назву нашай краіны з птушкаі буслам. Ён таксама белы — чысты, як і наша радзіма Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі, яна прыносіць дабрабыт.
Я пачала так таму, што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашых меладычных песень — усяго таго, пгго называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі — Белая Русь. Яны ўраслі каранямі ў сэрца, і адабраць іх можна толькі разам з жыццём.
Я вельмі люблю сваю Беларусь, мне дарагі кожны яе куточак. Болем у сэрцы адгукаецца любая бяда маіх землякоў, а тым болыы — чарнобыльская. Мой лёс быццам бы не закрануў Чарнобыль, але мне заўсёды вельмі цяжка чытаць старыя добрыя кнігі, дзе апісваюцца маляўнічыя куткі нашага Палесся. Не верыцца, што там цяпер атручаная вада, прагорклая зямля, што там не могуць нармальна жыць людзі. Балюча ўсведамляць, што нашы дзяды і бацькі памятаюць беларускае Палессе як маляўнічы куток некранутай прыроды. А што запомніцца нам? На сваіх новых картах замест знаёмых, родных назваў шматлікіх населеных пунктаў на поўдні рэспублікі мы будзем пісаць: «зона адсялення» і абводзіць гэту зямлю тлустай чорнай лініяй. Мы пакінем яе на доўгія-доўгія гады...
У роспачы хочацца крыкнуць: «Божа! За што ты пакараў гэту зямлю, пакараў наш народ, які ніколі і мухі не пакрыўдзіў?» Бог пакараў нас не толькі Чарнобылем, але і бяспамяцтвам. Баліць душа, калі бачыш, як самі беларусы зневажаюць сваю зямлю, топчуць уласную спадчыну..Але я ведаю: што б ні здарылася са мной, я заўсёды буду любіць свой край — родную Беларусь, ніколі не забуду, што я беларуска.