Белорусские сочинения - Іншае - "Пра маці можна расказваць бясконца" (Максім Горкі)

"Пра маці можна расказваць бясконца" (Максім Горкі)

Ні турботы тваёй, ні тваёй дабраты
     Смерць не сцерла.
     Праз жыццё мае, мама, праходзіш ты:
     Не памерла ты.
     Не памерла.
     Васіль Жуковіч
     
     Маці... Колькі добрага і пяшчотнага ўкладзена ў сэнс гэтага слова. Для кожнага чалавека маці — жанчына, якая падаравала жыццё, якая гадуе нас, хвалюецца, ніколі не разлюбіць і не здрадзіць. Маці — самы першы сябар у цяжкую хвіліну. Кожная сапраўдная маці для свайго дзіцяці зробіць усё. Апошні кавалачак аддасць. За ей як за каменнай сцяной. А што ж рабілі б мы без яе? У нашых матуль залатыя рукі, уся праца робіцца акуратна і хутка, у доме парадак, усё зіхаціць ад чысціні. А як смачна ўмекщь яны гатаваць! Самы знакаміты кухар не можа параўнацца з імі. А калі мы хварэем, хто ж, як не маці, сядзе побач з лекамі. Толькі яна любіць нас, як ніхто болей.
     Здарылася так у маім жыцці, што засталася я без маці. Вельмі балюча ўспамінаць тое, што хаваецца глыбока ў душы, але хочацца данесці гэта так, каб кожны зразумеў, што маці — адзіная і самая лепшая.
     Не ведаю, як для каго, а для мяне матуля — вялікі прыклад, на які я спрабую раўняпда. Страціўшы маму, я зразумела, што гэта значыць. Ніколі болын у маім жыцці ні адзін чалавек не заменіць яе. Такой, як яна, болып няма і не будзе. Яе няма, засталася толькі памяць.
     Люблю ўспамінаць, як было добра, калі цёплая рука гладзіла мяне па галаве, як маці цалавала мяне ў шчочку нанач, і было зусім не страшна спаць, сніліся самыя цудоўныя сны. Кожную хвіліну, пражытую разам з ею, успамінаю, як нешта самае лепшае. Добры погляд, шчаслівая усмешка... Захоўваю гэта ў памяці, як каштоўны скарб.
     Балюча цяпер ўспамінаць тыя моманты, калі часам не слухалася мамы. Тады, адчуваючы за сабой віну, я закрывалася ў пакоі. А на маміны вочы нагортвалася сляза, яна моцна перажывала. Потым прыйдзеш, просіш прабачэння, а яе вочы адразу становяцца такія вясёлыя, і лагодная усмешка з'яўляецца на твары. Цяпер, бываюць моманты, я не разумею некаторых сваіх сябровак, якія сварацца са сваімі матулямі. Хочацца крыкнуць ім, каб яны перасталі, каб лепш абнялі і лішні раз сказалі, як любяць і паважаюць іх. Я зараз вельмі шкадую, што ў свой час рабіла гэта не так часта, сварылася, не ведаючы, што можа ў жыцці здарыцца.
     Парой хочацца збегчы куды-небудзь, забіцца ў куток і думаць, ўспамінаць, часам хочацца заснуць, каб пабачыць маці. Некалі я яе сніла, ведаеце, як жывую. Яна мне ўсміхалася, размаўляла і прасіла, каб я яе не падводзіла. А я гляджу і толькі плачу. Прачнулася, а вочы мокрыя ад слёз. Тады я і зразумела, што сувязь з ей не абарвецца ніколі. Яна заўсёды ў маім сэрцы, і я не маю ніякага права яе забыць.