Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Алесь Загорскі i Кастусь Каліноўскі - "Рыцары свабоды i сумлення"

Стыхіі сялянскага паўстання на чале з Корчакам супроцьпастаўлена падрыхтоўкай масавага агульнанароднага выступлення Кастусём Каліноўскім, Алесем Загорскім (вымышленым героем), іх аднадумцамі Віктарам Каліноўскім, пры ўдзеле Звяждоўскага, Урублеўскага і іншымі.
Кастусь Каліноўскі ў рамане Уладзіміра Караткевіча — асоба канкрэтна-гістарычная, дакументальна-праўдзівая. Гэты прынцып пісьма выяўляецца ў стварэнні партрэта героя, пададзеным праз успрыманне Алеся Загорскага, які прыехаў да сваёй сваячкі ў мястэчка Свіслач і сустрэў яго на кірмашы: «Хлопец (...) невысокі, каржакаваты, з цёмна-русымі прыгожымі валасамі. Рысы ў хлопца былі няправільныя, але буйныя і нават у чымсьці прыгожыя. Цяжкаватае падбароддзе, вялікі цвёрды рот. Жарсткаваты няправільны нос». Можна параўнаць партрэт гэты з дакументальным сведчаннем, з карцінамі мастакоў і пераканацца, што ён дакладны. Аднак у стылі сваёй павышана-эмацыянальнай, рамантычна-ўзнёслай манеры пісьма аўтар «Каласоў...» як бы выводзіць на праўдзівы партрэт светлае ўнутранае аблічча юнака, галоўныя рысы яго неўтаймоўнай і добрай натуры, — падкрэслівае, што той «хораша смяяўся», што ўсмешка яго была «шчырая, чыстая», што на твары маладога чалавека вылучаліся «белыя зубы» і крыху несіметрычныя вочы — «адно трохі-трохі вышэй за другое», якія надавалі абліччу «нейкую незвычайную, уладную і моцную характарнасць».
У.Караткевіч падкрэслівае і яшчэ адну рысу ў характары свайго героя — гуманізм, любоў да ўсяго жывога, уменне адчуць чужы боль, як свой. Так, ён расказвае Алесю Загорскаму пра здарэнне ў Пецярбургу, калі вучыўся там ва універсітэце: галодны сабака выхапіў піражок з рукі маленькай дзяўчынкі, а душа яго пакутавала і плакала: «Фізічна баліць. Разумеет, ад самай нязначнай крыўды каму-небудзь. Ад дробязей. Некалькі дзён назад стаю ля Нявы. Бачу, бяздомны сабака выдзер у дзяўчынкі з рук піражок. Дзяўчо бедненькае, галоднае, відаць, стаіць і плача. I так мне стала — ты толькі не кажы нікому — і дзяўчынку шкада і сабаку шкада. Проста — ну, аж сэрца кроіцца! (...) А дзяўчо плакаць не можа голасна, як здаровыя дзеці».
I затым пісьменнік адзначае, што Кастусёў твар нагадаў Алесю «твар дзіцяці».
Патрыятызм Кастуся Каліноўскага — не крыклівы, стрыманы, герой нібыта баіцца тучных слоў. Таму і абараняе ён Алеся Загорскага, свайго сябра, княжацкага сына, перад рэзкім і рашучым братам Віктарам, які вінаваціць таго за бацькавы паўмеры па вызваленні сялян («ліберальныя ваніты»). «Чаго вы ўсе да яго з пытаннем гэтым ідыёцкім «У каго веруені?» Ён не горшы за цябе патрыёт». Таму і ўлічвае трагедыйную сітуацыю, у якой можа аказацца народ у дні ўзброенага паўстання, і не прыспешвае яго. Цвярозы рэаліст, ён адчувае, што патрыёт сёння найперш той, хто не адцураўся мовы народа свайго, кліча сябе беларусам.
Кастусь Каліноўскі — інтэрнацыяналіст, які любіць і «высакародны, харошы», але няшчасны, як і беларусы, рускі народ. Яму блізкія і дарагія лёс украінца Тараса Шаўчэнкі і лёс яго паплечнікаў па вызваленчай барацьбе Урублеўскага, Дамброўскага, Серакоўскага, Звяждоўскага, якія лічаць сябе палякамі, не прызнаюць пакуль што за беларусамі права «людзьмі звацца», аднак пойдуць на бой з царызмам. Так, апошні стане кіраўніком паўстанцкіх атрадаў на Магілёўшчыне.
Кастусь Каліноўскі ў рамане многа гаворыць, кіруе людзьмі, рассылав іх у вобласці, але мала дзейнічае. Ды гэта, можа, не так і важна: паўстанне толькі рыхтуецца, дзеянне пачнецца пазней, праз два гады.
У. Караткевіч яшчэ не раз будзе звяртацца да постаці Кастуся Каліноўскага — і ў драме «Кастусь Каліноўскі», дзе той паказаны зноў жа чалавекалюбным (уратаваў ад стыхійнай расправы сялян пана Зарубу, які стане яго аднадумцам), рашучым і смелым (прабраўся на баль да губернатара, дзе быў і Мураўёў), нязломным (адмовіўся ратавацца, свядома пайшоў на вісельню ў імя вызваленчай ідэі і баронячы свой чалавечы гонар), і ў паэзіі.
Алесь Загорскі — галоўны герой рамана, створаны няўрымслівай фантазіяй аўтаралетуценніка, рамантыка па падабенству сабе самому. Як і аўтар твора, ён прытрымліваецца самастойнай лініі паводзінаў, мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Менавіта ў вусны гэтага княжацкага сына Караткевіч укладвае радкі сваіх славутых вершаў «Мова» і «Чым угнявіла ты бога? I чым раззлавала...» — праграмных, вызначальных для яго асабістага жыцця і творчасці:
Я ні шчасця, ні доўгіх год не жадзён,
Хай пятля, хай памерці ў журбе,
Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён,
Калі ў іх не будзе цябе.
Сірата па з'едлівай волі багоў,
Гінучы мой карабель,
Хай не будзе світання ў народа майго,
Калі досвіткам здрадзіць табе!
Другі верш — пра Радзіму-пакутніцу, з якой былі гнаныя лепшыя — багрымы ды дастаеўскія, над якой звісае «касцельная цемра», якую «заліваюць пажары» і «распранаюць ветры», у якой адабралі нават памяць, над крыніцамі якой (о, высокае прароцтва!) узыходзіць «зорка-Палын» — разам з вобразам-сімвалам паўночнага ззяння, што падобнае на пажар, — годна вянчае кнігу пра рух гісторыі наперад, пра немінучасць суровых выпрабаванняў для краіны, яе дачок і сыноў, для сатрапаў-крумкачоў, якія звілі свае гнёзды на целе сінявокай Беларусі.
Пісьменнік паказвае героя ў станаўленні, развіцці, надае яму рысы глыбокай чалавечнасці, адметнасці, дэмакратызму. Самы пачатак, «выйсце крыніц» характару маладога Загорскага звязаны з «дзядзькаваннем». Па дарозе дадому з аканомам панам Адамам Выбіцкім, калі той запытаецца, за што ён паважае сваю другую маці Марылю, Алесь паважна, па-даросламу адкажа: «Бо яны працуюць, як Адам і Ева. Аруць зямлю і прадуць лён». I далей, калі будуць яго прымаць у дваранскую зборню, калі наладзяць суд над ім паланізаваныя гімназісты ў Вільні, калі ў Пецярбургскім універсітэце на сходзе «Агулу» будуць выступаць за адзіную і непадзельную Рэч Паспалітую Юзаф Ямант і яму падобныя, Алесь Загорскі будзе нязменна падкрэсліваць сваё дваранскае і адначасова мужыцкае паходжанне: «Я мужык... Я князь, але я і мужык. Магчыма мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа. Да гнанага, да абрэханага кожным сабакам».
Дэмакратызм Алеся Загорскага выяўляецца і ў яго любові да роднай мовы, да матчынага слова. Ён і прамову на прыёме ў дваранства гаворыць па-беларуску, і Корчаку адказвае на яго вострыя пытанні і рэплікі («Хай бы цябе забілі салдаты, князь», «Не веру я табе. Усёй пародзе вашай праклятай не веру», «Смелы, але ўсё адно ненавіджу») рашуча на ёй жа: «Зачыні дзверы ў сенцы». Ён і на свяце калядным свой сярод сваіх, і ў вандроўках па родным краі, і за яго межамі неаддзельны ад клопатаў простых людзей. Таму і браты Каліноўскія — дзеці збяднелай дваранскай сям'і хінуцца да яго як да сябра, добрага чалавека, ім роўнага.
Палітычна абачлівы, Алесь Загорскі яшчэ да выхаду маніфеста вызваляе сялян з рабства. Як і Кастусь Каліноўскі, ён лічыць, што будучае паўстанне без удзелу ў ім сялянства не пераможа. Для яго паўстанне — падзея міжнацыянальная, раўназначная для рускіх, палякаў, украінцаў, беларусаў: «Я не кажу пра бунт сепаратыстаў, я кажу пра бунт незадаволеных, хто б яны ні былі. Палякі... рускія... літоўцы (...) У рабстве гіне дух». I разам з тым ён лічыць, што яно павінна быць добра падрыхтаванае, малакроўнае, не стыхійнае, бо стыхія заўсёды выклікае разбурэнне, незлічоныя ахвяры, прыводзіць да страты першапачатковых гуманістычных ідэалаў. Таму Алесь Загорскі так актыўна стрымлівае крыважэрнага Корчака, прымушае яго разам з атрадам пакінуць Гарыпяцічы, дзе можа адбыцца жахлівая трагедыя, могуць загінуць невінаватыя людзі.
Алесь Загорскі — нацыянальна свядомы чалавек. У бібліятэцы свайго дзеда Данілы Вежы-Загорскага ён штудзіруе літаратуру пра мінулае свайго краю, пра народ і яго звычаі, а затым, калі стаў студэнтам Пецярбугскага універсітэта, пад кіраўніцтвам Сразнеўскага абараняе дысертацыю па беларусістыцы, займаецца рэабілітацыяй і беларускага народу, краю, Беларусі.