Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Белавежскі зубр
Белавежскі зубр
З шумам і фырканнем прадзіраецца з непраходнага гушчару вялікі і дужы зубр. Вось ён выходзіць на лясную паляну, схіляе магутную галаву і спыняецца.
Увесь ён аброс густой кучаравай шэрсцю цёмна-каштанавага колеру. Яго вялікая, нізка пасаджаная галава з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. Высокі карак гарбом і узвышаецца над спінаю. Шыя, грудзі і добрая палова спіны густа пакрыты цёмнай калматай грывай. Пярэдная частка яго моцнага тулава цяжкая і масіўная.
У ясным і ціхім лясным паветры выразна чуецца роўнае і глыбокае дыханне вялікай жывёліны. Летам зубр корміцца травяністай і дрэўнай расліннасіцо, зімою — парасткамі, карою дрэў і кустоў, чарнічнікам, верасам.