Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Жыві, яго вялікасць Хлеб!
Жыві, яго вялікасць Хлеб!
Шануйце хлеб: у ім — цяпло душы, зямлі і сонца.
Ніл Гілевіч
Хлеб... Водар хлеба... Смак хлеба... Тут ўсё: і ласкавы позірк нашых бацькоў, і шчаслівы смех дзіцяці, і нашы клопаты, і наша радасць, і наша праца. Колькі маляўнічых палотнаў, цудоўных песень услаўляюць яго вялікасць, колькі вершаваных радкоў, светлых, урачыстых, узнёслых, зрыфмавана ў яго гонар.
Вось і зараз перада мною лірычны гімн хлебу, лірычнае адступленне з вершаванага рамана Н. Гілевіча «Родныя дзеці».
Аўтарскія пачуцці чыстыя, зямныя, вельмі блізкія мне. З асалодай чытаю слова за словам, радок за радком і любуюсяхлебам, «чорным», «белым», «сітньгм», «аржаным», бачу яго «ў дзяжы і на лапаце, на подзе ў печы, на стале», калі свежы бохан кладзецца «на бел абрус ці на рушнік». Уяўляю шчаслівую маці, «што дзецям лусты раздав».
Чытаю і чую, як шапацшь роднае хлебнае поле, бачу, як спелыя зярняты схіляюць сваім цяжарам да долу каласы, як залацістая збажына ласкава працягвае людзям свае спелае зерне. На душы святочна, урачыста. Але святло і ўрачыстасць змяняюцца болем за хлеб гадоў ваеннага ліхалецця, за хлеб «з гнілое бульбы перамерзлай і травяной трухі-мукі», за «усохлы недагрызак скарынкі — чорнай, як зямля». Зразумела, што ў грозны час вайны і гэты хлеб здаваўся салодкім, бо ён быў адарваны ад горкай сірочай долі, даваў жыццё, каб наблізіць перамогу.
А сёння замест таго, каб заняць ганаровае месца на нашым стале, хлеб «цярушыцца на дол», валяецца на сметніку, у брудзе. Я чую крык душы аўтара. Што ж з намі сталася? Спрадвечная павага і пашана да хлеба змяніліся безгаспадарлівасцю. Хлеб — і сметнік... Гэта вынік бездухоўнасці. Таму, параўноўваючы адносіны да хлеба ў гады суровых выпрабаванняў і ў сённяшні мірны час, аўтар пратэстуе супраць людской нядбайнасці і бесчалавечнасці. Н. Гілевіч дае нам урок, што трэба шанаваць і ашчаджаць кожную крошку хлеба, бо ён «не дармавы», у ім праца мільёнаў людзей. Паэт асуджае «гібла-раўнадушных, хто зерня з роду не ласкаў», а я спачуваю ім. Яны не адчулі сапраўднага шчасця, шчасця палюбавацца зялёнай рунню, пакратаць колас залаты, удыхнуць адвечны водар хлебнага поля. Яны бедныя душой, адарваныя ад роднай зямлі, не разумеюць, што хлеб — гэта не толькі багацце, але і сродак вымярэння маральных якасцяў чалавека.
Радкі верша эмацыянальныя, узрушаныя і, адначасова, цёплыя, нейкія дамашнія. Здаецца, што чытаеш не верш, а прачулы, зладжаны, па-майстэрску дасканалы сказ пра хлеб. Аўтар выкарыстаў розныя мастацкія сродкі. Удала падабраныя эпітэты з якасным ацэначным адценнем (хлеб «смачны», «пышны», «салодкі») служаць для стварэння вобразнага апісання хлеба.
Значную сэнсавую нагрузку адыгрываюць у творы і сінонімы(«васьмушка», «пайка», «недагрызак», «кусок», «луста», «скібка», «бохан»). Паэтам выкарыстаны цэлы сінанімічны рад да слова «хлеб». I кожнае слова мае свае прызначэнне: «луста», «бохан» —паказчык дабрабыту і дастатку, «недагрызак», «васьмушка» раскрываюць цану і вартасць хлеба ў складаны час.
Хлеб — жывая істота, бо ўмее «ваяваць», «красавацца», скардзіцца, любіць ласку. Ён — прыгожы: у яго не скарынка, а «загар румяны». Хлеб — цар зямлі. Ажыўляюць яго трапныя параўнанні («як цар зямлі»), метафарычныя дзеясловы («пакрасаваўся», «ваявала»), клічныя сказы, узмацняльная часціца «і».
Сем з дзевятнаццаці строф пачынаюцца словам «хлеб». I... шматкроп'е. Для таго, каб мы пагадзіліся ці не пагадзіліся з аўтарам, прадоўжылі яго думку, палюбаваліся хлебам, «пасмакавалі» яго ва ўсе часы.
Радуе, што Ніл Гілевіч — не толькі таленавіты паэт, але і сапраўдны грамадзянін. У мяне святочна на душы ад таго, што паэт любіць зямлю шчыра, па-сялянску і гэтую любоў перадае нам, дзецям матухны-Зямлі.
Працягваючы тэму, узнятўю Нiлам Сямёнавічам Гілевічам, хачу, каб прагучалі мае нясмелыя паэтычныя радкі:
Хай хлеб заўжды ў пашане будзе,
На кожным будзе хай стале.
Аб гэтым помніце вы, людзі.