Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Зямля бацькоўская — святая
Зямля бацькоўская — святая
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!..
Якуб Колас
Сапраўды, Айчына з'яўляецца адной з галоўных святыняў у жыцці чалавека. Усе народы цаною жыцця ахоўвалі свае хаты, гаспадарку, гарады, помнікі культуры, сваіх родных — усё, што мы ўкладваем у сэнс слова Айчына. Беларусь з'яўляецца маёй Бацькаўшчынай, а Мінск — месцам майго нараджэння і жыцця.
Гісторыя не вельмі шчыра раздавала славу гарадам. Да Мінска ж яна ўпарта і доўга была зусім скупою. На пажаўцелых старонках летапісу ён успамінаўся, калі яго разбуралі, калі бралі ў палон, калі ў ім лютаваў голад, пажары.
Нялёгка знайсці другі горад з гэткай цяжкай доляй. I я не магу не любіць цудоўныя краявіды роднага горада. Кожны яго куточак мае сваю гісторыю. Варта апынуцца ў Траецкім прадмесці, як у думках узнікаюць вобразы даўно мінулых дзён.
Ад Лагойскага тракта да Траецкай гары калісьці ішла Чырвоная вуліца, мабыць, галоўная ў тагачасным Мінску. Тут жа выраслі найбольш старадаўнія манастыры і цэрквы Мінска.
Назва — Траецкая гара — пачала забывацца. Яна як бы тоіць у сабе гісторыю горада, паўстае з мінулага як увасабленне яго неўміручасці, як верная заступніца яго. З яе шырока адчыняецца горад, з яе добра аглядаць наваколле і думаць. Прывольна раскінуўся на адхоне парк. Ён спускаецца да Свіслачы з яе прыгожымі абрысамі берагоў, апранутых у бетон, і, як бы пераскочыўшы праз водную гладзь, падыходзіць да праспекта.
Многія пісьменнікі Беларусі ў сваей творчасці ўсхвалялі радзіму — Беларусь. Адным з выдатных паэтаў Беларусі з'яўляецца Янка Купала. У яго вершы «Спадчына» адлюстроўваецца вялікая любоў да роднай старонкі, спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называв яе самым вялікім скарбам, які мы, беларусы, павінны зберагчы і захаваць для сваіх нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, паэт з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены». Кожны чалавек ніколі не забывае тое месца, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў дзяцінства:
Жыве з ім дум маіх сям'я
I сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Так і я ніколі не забуду месца, якое і ў песнях, і ў вершах апявалі многія мастакі слова.
I хто б тым ці іншым шляхам ні прыехаў сёння ў Мінск, ён убачыць горад — новы, малады, прыгожы. Горад буйных заводаў і фабрык, светласценных будынкаў, шырокіх праспектаў і сонечных плошчаў, утульных сквераў і паркаў. Ад праспекта ў розныя бакі ідуць бульвары і вуліцы. Якой бы вуліцай мы ні накіраваліся, усюды ўбачым прывабныя краявіды: грамадскія будынкі і добраўпарадкаваныя жылыя кварталы, шырокааконныя карпусы прадпрыемстваў і зялёную засень сквераў, прасторныя плошчы і цяністыя паркі. Так і паблізу цэнтра, так і на ўскраінах.
А над усім — высокае-высокае неба. Лёгкімі пушынкамі плывуць у небе воблакі. Так праплываюць над ім гады, стагоддзі, так плыве над горадам час.