Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Лістапад
Лістапад
У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі скідваюць долу свой дарагі асенні ўбор.
Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк альбо бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Вось з бярозкі адзін жоўты лісток вінтом да зямлі апускаецца. Другі, паскараючы абароты, валікам у паветры круціцца. Трэці матыльком пырхае над парыжэлай травою, доўга выбіраючы сабе месца. А гэты, буры, лёгкім галубком пераляцеў усю прасторную палянку і паволі апусціўся пад ружовы куст шыпшыны.
У розных дрэў лісце падае па-рознаму. Ясені скідаюць лісце зялёнае — быццам тыя цацачныя драбінкі з блакітнага неба злятаюць долу. Ёсць свае асаблівасці ў асіны, дуба, рабіны. Няма лістоў, якія б ападалі аднолькава. Колькі б іх ні было ў лесе — кожны з іх па-свойму з асенняй зямлёю сустракаецца.