Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Летам у лесе
Летам у лесе
Дрэмле ў цішыні жнівеньскага дня лісцёвы лес. Шырока раскінулі цёмна-зялёнае вецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сетку прапускае сонечнае святло ясень. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, а крыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. Паветра насычана мядовым пахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях.
Надзвычай утульна і суцішна ў лесе ў гарачы летні дзень.
Надзвычай утульна і суцішна ў лесе ў гарачы летні дзень.