Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Маральна-этычная праблематыка ў творах Алеся Асіпенкі

У наш складаны час вельмі часта здараецца, што чалавеку цяжка разабрацца ў жыццёвых сітуацыях. А нам, маладым, парой хочацца знайсці пэўныя адказы ў літаратуры, асабліва пры вырашэнні маральна-этычных праблем. Чытаючы той ці іншы твор, дзе закранаюцца гэтыя праблемы, яшчэ раз правяраеш свае месца ў жыцці, задумваешся над бегам часу, стараешся не блытаць у жыцці добрае і дрэннае, не палохацца праўды і шчырасці і, перш за ўсё, быць самім сабой. Тут хочацца прыгадаць радкі з паэмы М. Лужаніна «Як нараджаўся новы свет»:
Калі не буду я сабою,
Хто стане поруч і за мной?
Хто скажа ўсё, што вока бачыць,
Не змоўчыць, калі усе маўчаць,
I пройдзе словам праз няўдачы,
За далягляд намосціць гаць?
Чалавек павінен быць сумленным перш за ўсё перад сабой. Гэта першая ісціна чалавечага існавання. А сёння аказалася, што быць сумленным мала. Яшчэ трэба быць актыўным у сцвярджэнні сумленнасці і справядлівасці. Мы не павінны заставацца ў баку ад лесу канкрэтнага чалавека. Добра, што і літаратура вучыць нас гэтаму. Тут можна прыгадаць творы А. Кулакоўскага А. Асіпенкі, А. Васілевіч, I. Шамякіна, А. Жука і іншых. Мне хочацца спыніцца на творах А. Асіпенкі.
Аналізуючы творы Алеся Асіпенкі, варта адзначыць, што ён умела спалучае ў мастацкім адзінстве побытавы, маральны і сацыяльны планы жыцця. Ён заўсёды пісаў пра тое, што добра яму вядома, што перажыта, перадумана. I хоць пісаць сучасніку пра сучаснасць нялёгка, аднак А. Асіпенку ўласціва ўменне вытрымліваць свой пастаянны курс у нашай складанай, супярэчлівай рэчаіснасці, захоўваць незалежнасць і самастойнасць меркаванняў.
Многія творы А. Асіпенкі напоўнены душэўнай спагадай, любоўю, у іх гучыць заклік да чалавечай дабраты і разумения. Возьмем хаця б аповесць А. Асіпенкі «Канец бабінага лета» (1975). У гэтым творы аўтар здолеў паказаць тыповыя канфлікты сучаснай калгаснай вёскі. У цэнтры твора — вобраз простай жанчыны, якая пімат гадоў працуе на ферме. Яна палюбіла свой занятак, ён стаў яе жыццём. Але ферму ў хуткім часе механізуюць, і жанчына аказалася непатрэбнай. Гераіня моцна перажывае. Самае страшнае, што пра яе нібы забыліся. Цяжкае ў яе і сямейнае жыццё. Пад старасць вяртаецца былы муж, які пасля вайны з'ехаў на заробкі і завёў новую сям'ю. Вярэдзіць ей сэрца, здзекуецца з жанчыны і дзяцей. Але любоў да жыцця, працы дапамагае выстаяць, не пахіснуцца, застацца чалавекам.
Хвалююць пісьменніка і адносіны ў сям'і, праблема бацькоў і дзяцей, захавання добрага маральнага клімату. На жаль, часта можна ўбачыць, як адзінокія, старыя людзі бываюць не зразуметымі, як шчаслівы ў сям'і чалавек шукае душэўнай спагады, падтрымкі. Возьмем аповесць А. Асіпенкі «Рэха даўніх надзей». Гераіня аповесці Хрысціна Малінец едзе з вёскі ў горад, да дзяцей, спадзеючыся знайсці ў іх прытулак. Абвостраным зрокам яна ўбачыла тое, чаго не заўважаюць у сабе дзеці. Раскрываючы жыццё Міхася, старэйшага сына Хрысціны, аўтар закранае праблему п'янства. Тэта зло перакрэсліла ўсё добрае ў сям'і. Дрэнна, калі п'е муж, а яшчэ горш, калі п'е жонка. Хрысціна адчула, што тут ей прытулку не будзе: ніхто пра яе не думае, не хвалюецца. Адзін толькі ўнук Юрка спачувальна глядзеў на яе.
«— Ну, што ты, не расстраивайся, — супакоіў яе. — Не навек жа расстаёмся. Яшчэ прыедзені... А то пераязджай назусім да нас. Што табе адной у вёсцы рабіць? У горадзе весялей...
Унук проста дастаў яе сэрца, саграваў сваім дыханием. Дзеля гэтага варта было жыць, пакутаваць, цярпець зло...»
Калі ў Міхася ўсе няшчасці ў сям'і ад жонкі-п'яніцы, то ў дачкі Антаніны, думала Хрысціна, усё добра, бо яна бескарыслівая, аддана служыць навуцы. Але аказалася, што і тут няма згоды: дачка разводзіцца. Аўтар паказвае, як мяшчанства заглушае ў чалавеку ўсё добрае. Закрануўшы праблему мяшчанства, аўтар звяртаецца да праблемы разводу, стараецца нават даследаваць яго прычыны.
Мы разам з Алесем Асіпенкам адзначаем, што ёсць такія сумныя з'явы ў цяперашнім жыцці, «як назапапіванне, сквапнаспь, скупасць, імкненне зашыцца ў сваім куце, адасобіцца на сваей дзялянцы, рвануць, раздабыць, абхітрыць, адпіхнуць і далёкага, і бліжняга, гэта вымярэнне ўсяго на свеце рублём, набыткам, гэтая раз'яднанасць на хутарах-кватэрах. А імкненне ў навуку дзеля выгод, прэстыжу і не цяжкай працы!..»
Апошнім, да каго наведалася Хрысціна, быў сын Антон, дырэктар дзяржаўнага запаведніка. Жыў ён у хацекатэджы пры лесе. Усюды парадак і чысціня. Хрысціна ў думках хваліла за гэта нявестку. Душа радавалася, і ей увесь час думалася, што сын скажа:
«Кідай ты, мама, вёску, ды пераязджай да мяне...»
Але хутка думкі яе змяніліся: яна даведалася, што за парадкам у сына дома глядзіць прыбіральшчыца, што нявестка вельмі патрабавальная, часам жорсткая. «Я, дурная, яшчэ абнадзеіла сябе, што тут асяду... Дзе ж я дагаджу нявестцы?.. Ніколі...»
Так і вярнулася Хрысціна ў сваю вёску, у сваю родную хату. Гэты твор прымушае нас задумацца над многім, перагледзець свае адносіны да блізкіх, родных нам людзей, захаваць чалавечнасць.
Творы сучаснай літаратуры, у якіх закранаюцца маральна-этычныя праблемы, схіляюць нас да актыўнай жыццёвай пазіцыі, адмаўляюць спакой, абыякавасць і прытворства. У нас, чытачоў, узнікае імкненне разабрацца ва ўласнай душы, а таксама думаць пра будучыню, глядзець наперад, якое доўгае жыццё чалавек ні пражыў бы.