Белорусские сочинения - Іншае - Мова — крыніца чалавечага жыцця

Мова — крыніца чалавечага жыцця

Кажуць, мова мая аджывае
     Век свой ціхі: ей знікнуць пара.
     Для мяне ж яна вечна жывая,
     Як раса, як сляза, як зара.
     Пімен Панчанка
     
     Шмат у свеце цудоўных моў. Французская, польская, нямецкая... Адны з іх вабяць сваей прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе са знаёмымі, сябрамі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
     Розныя часы перажыла наша беларуская мова. I часы Вялікага княства Літоўскага, калі яна мела статус дзяржаўнай, і Рэч Паспалітую, дзе наша родная мова была забаронена. Потым Расійская імперыя, у якой беларускую мову аб'явілі дыялектам рускай. Тэта, наогул, смешна, бо наша мова, хоць яна і з'яўляецца сястрой рускай мовы, развівалася самастойна. I вось мы дажылі да таго часу, што Беларусь стала незалежнай, але наша роднае слова зноў не ў пашане. I чаму? Бо яно «мужыцкае»? Як не сорамна тым, хто так гаворыць, глядзець у вочы сваім суайчыннікам?
     Цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху беларускай мовы, не абышоў сваей увагай і Ніл Гілевіч у вершы « Замірае...».
     Гэты твор умоўна можна падзяліць на дзве часткі. У першай аўтар гаворыць:
     
     ... На пачатку нядоўгага лета —
     Што рабілася тут,
     Што за дзіўнае свята было!

     
     А другая частка напоўнена сумам і жалем:
     
     Дзе ж падзелася ўсё,
     Што заместа вячыстага слова —
     Толькі шорхат сухі над нагамі,
     Як скарга-дакор?..

     
     У сваім вершы Н. Гілевіч успамінае светлыя моманты мінуўшчыны, калі «... усё гаманіла, спявала, гукала, гуло!..» на беларускай мове. А гэта амаль рытарычнае пытанне, — чаму «... не звініць і не льецца раздольна-вячыстая мова», — быццам нажом па сэрцы. Становіцца вельмі прыкра і сорамна за сваіх братоў-беларусаў. Нельга, нельга забывацца на сваю мову, бо яна ёсць крыніца чалавечага жыцця. Без мовы і народ — не народ, і краіна — не краіна.
     Каб болын уздзейнічаць на чытача, аўтар ужывае эпітэты («задумлівы убор», «раздольна-вячыстая мова»).
     Сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы («Колькі радасці чулася ў кожным разбуджаным гуку!», «Дзе ж падзелася ўсё, Што заместа вячыстага слова — Толькі шорхат сухі пад нагамі, Як скарга-дакор?»). Яны ўзмацняюць эмацыянальнасць твора, паказваюць унутраны стан аўтара. Каб падкрэсліць, вылучыць якую-небудзь думку, паэт выкарыстоўвае інверсію («дзе ж падзелася ўсё...», «...колькі радасці чулася...»). На філасофскі характар верша ўказваюць шматлікія паўторы: «Замірае, сціхае мая залатая дуброва, асыпае, скідае на дол свой задумлівы убор».
     Мова... Яе, як і Радзіму, патрэбна любіць і паважаць, берагчы і ахоўваць. Яшчэ выдатны пясняр беларускай зямлі Ф. Багушэвіч заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Яно і сапраўды так...