Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Найбольш яркія вобразы жанчын у беларускай літаратуры

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне вобразаў жанчын звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу, і асабліва з тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вобраз жанчыны вабіць і паэтаў, і празаікаў.
Вялікую ролю надае жанчынам П. Панчанка ў сваім вершы «Белыя яблыні». Ён так захоплены вобразамі дзяўчатак, што, на думку паэта, менавіта з расцвіўшых белых яблынь нараджаюцца яны на нашай зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «планеты заселяць, любоўю засеюць далёкія сінія зоры».
П. Броўка ў невялікім па памеры і вядомым многім вершы «Пахне чабор...» таксама праспяваў гімн каханню і маладосці. Вобраз дзяўчыны «ў белай іскрыстай хусцінцы» кліча і вабіць паэта, як само юнацтва, бо па-маладому ярка выяўлена чаша пачуццяў: і ўспаміны аб беззваротным юнацтве, і першае каханне, і прыгажосць каханай дзяўчыны.
Жанчына — гэта заўсёды і маці. Апавяданне «Маці» Я. Брыля — з ліку самых выдатных твораў у беларускай літаратуры, які ўслаўляе ахвярнасць жанчыны-маці. Шмат гора зведала на сваім шляху гэта сціплая і мужная жанчына: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноў, якіх выгнала з хаты вайна. Трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці не просіць ні літасці, ні спагады, не думае пра сябе і пра непазбежнасць смерці. Яна моліцца за сыноў.
У аповесці «Голы звер» М. Зарэцкага мы бачым маладую дзяўчыну Лідачку, шчырую, добрую, якая на працягу твора расчароўваецца ў каханні. Лідачка пакахала эгаістычнага, подлага Віктара, для якога не існуе нічога святога ў жыцці. Ён абяцае ажаніцца з Лідачкай. Віктар прыводзіць яе ў прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну як непатрэбную анучу. Апісанні вострых душэўных перажыванняў гераіні з'яўляюцца самымі запамінальнымі старонкамі аповесці.
Жанчына, старая ці маладая, заўсёды застаецца жанчынай, мудрай і добрай. Налрыклад, праз вобразы школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі з твора Якуба Кол аса «На ростанях» раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора.
Вобраз Ганны ў творы I. Мележа «Палеская хроніка» можна лічыць адным з паўнавартасных жаночых вобразаў у нашай літаратуры. Прырода надзяліла Ганну не толькі знешняй прыгажосцю, але і духоўным хараством. Ганна слухае свае сэрца і не кіруецца карыслівасцю. Яна жыве па прынцыпу: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго б не хацелі вы, каб вам рабілі іншыя». Яна заўсёды адгукаецца на чужы боль, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. Ганна — працавітая дзяўчына. Мы бачым яе на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй, у ягадах, на копцы бульбы. Заслуга I. Мележа ў тым, што вясковая дзяўчына Ганна паўстае перад намі не як нейкі узор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. У гэтым творы I. Мележ паказаў жанчыну ў яе прыроднай сутнасці.
Але ж самы яркі жаночы вобраз, на маю думку, — вобраз Бандароўны з аднайменнай паэмы Янкі Купалы. Бандароўна была вельмі прыгожая знешне. Яе твар, косы, вочы аўтар апісвае, карыстаючыя прыгожымі параўнаннямі. Гэтым ён выказвае сімпатыю да сваей гераіні. Бандароўна — дачка свайго народа. Яна ўвасобіла лепшыя якасці, якія характэрны і нам, беларусам: непадкупнасць, гордасць, свабодалюбства, чалавечая годнасць.
Такім чынам, вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры ёмісты і разнастайны. Кожны аўтар стварае пэўны ідэал жанчыны. Але ж агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена вялікая і святая місія на зямлі, бо і сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай». Каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць жанчыну шчаслівай. А шчасце для жанчыны — гэта быць заўсёды пачутай і патрэбнай блізкім людзям.