Белорусские сочинения - Іншае - Наш гонар, наш боль (пра Хатынь)

Наш гонар, наш боль (пра Хатынь)

Каб зразумець спадчыну, што дасталася нам ад дзядоў, трэба ведаць гісторыю свайго краю. У свядомасці кожнага чалавека заўсёды знойдуцца куточкі, дзе хаваюцца прыемныя ўражанні, успаміны аб сцяжынках, па якіх не адзін раз прыходзілася ісці ў школу, бегчы на рэчку, у лес. А зараз мы ў думках пройдзем па сцяжынцы гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гераічнага подзвігу беларускага народа. Тэта тэма адгукаецца болем у сэрцах многіх людзей, бо вайна прынесла мора крыві. За сваёю спіной яна пакідала асірацелых дзяцей, пакалечаныя маладыя лесы, спаленыя вёскі, гарады, лясы, шмат нявінных ахвяр.
     Ідзе час, але не губляюцца ў памяці цяжкія гады вайны. За агульную справу змагаліся ўсе, ад малых да старых, людзі аддавалі сябе, свае майстэрства, вопыт, сілу дзеля перамогі, якая абышлася для нас вельмі дарагой цаной. На акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі рабочыя павінны былі працаваць па дзесяць-дванаццаць гадзін у суткі, еялянства абкладвалася непасільнымі падаткамі, галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей. Таксама ў Беларусі фашысты стварылі больш за дзвесце шэсцьдзесят лагераў смерці. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася пяць такіх лагераў. Адзін з іх, Трасцянец, займаў трэцяе месца пасля Асвенціма і Майданэка па колькасці знішчаных людзей. Вельмі балюча адчуваць, што на месцы цудоўнага, квітнеючага Мінска калісьці гінулі нявінныя ахвяры. Але ў той жа момант я ганаруся сваім мужным, непахісным народам, які не дазволіў катам здзекавацца з беларускай нацыі, культуры, мовы, якая мне вельмі падабаецца за сваю мілагучнасць. А хто ж не ведае трагедыі Хатыні?!
     
     Апусціўшы ад стомы
     Нізка рукі на дол,
     Тужыць лес нерухомы
     Над магіламі сёл.

     
     Ні на адной самай падрабязнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашысцкімі карнікамі ў тысяча дзевяцьсот сорак трэцім годзе.
     Гэта здарылася вясной. Усё насельніцтва Хатыні каты сагналі ў адзін з хлявоў, зачынілі дзверы, абклалі будынак саломай, аблілі бензінам і падпалілі... Хатынская зямля пачарнела ад крыві, здрыганулася ад людскіх пакутаў. Сто сорак дзевяць жыхароў Хатыні жывымі згарэлі ў агні, еярод іх — семдзесят пяць дзетак.
     Зараз на месцы спаленай Хатыні збудаваны помнік ахвярам фашыецкага тэрору. Па ўеёй нашай краіне — у граніце, у бронзе, у метале — узвышаюцца помнікі воінам, партызанам, тым, хто самааддана каваў зброю Перамогі.
     Калі б камяні Брэсцкай крэпасці маглі размаўляць, то яны яшчэ шмат паведамілі нам пра яе абаронцаў. Але, на жаль, сведкі падзей, што адбываліся летам тысяча дзевяцьсот сорак першага года, маўчаць. Нягледзячы на гэта, да нашага часу дайшлі звесткі аб баі над Бутам.
     Ціхай летняй раніцай, калі, здаецца, нішто не прадказвала бяды, зусім блізка, за Бугам, ужо былі зараджаны смерцю аўтаматы... Фашысты напалі вераломна. Мора агню абрушылася на Брэсцкую крэпасць. Але ўсюды, дзе фашысты паспрабавалі прарваць умацаванні, іх сустракала шалёнае супраціўленне. Гарнізон стаяў жалезнай, недасяжнай сцяной. Супраць абаронцаў фашысты прымянялі газы.,Крэпасць была акружана тугім кальцом фашыстаў. Калі гітлераўцы ўварваліся ў крэпасць, завязаўся рукапашны паядынак... Радзелі шэрагі яе абаронцаў. Але мужныя, стойкія байцы прынялі рашэнне: «Памром, але крэпасць не пакінем». Гэтыя крывёй і сэрцам напісаныя словы належаць кожнаму і ўсім, хто ў дыме і полымі ні на момант не запамятаваў аб сваей Радзіме, застаўся верным ей да апошняга ўздыху.
     Колькі яшчэ можна прывесці прыкладаў! Колькі хлопцаў і дзяўчат загінула ў часы ліхалецця! Самая вялікая страта ў гады вайны — болып за дваццаць мільёнаў жыццяў!
     Вельмі балюча гэта ўспамінаць. Балюча за тых, хто больш не вернецца да дому, балюча за тых, да каго не вернуцца, балюча за тых, хто вярнуўся дадому калекам...
     Людзі, памятайце, праз усё жыццё памятайце, якой цаной заваявана шчасце!..