Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Наш сябар — лес
Наш сябар — лес
Ціха! Мы зараз у лесе. Кругом стаяць спакойныя мудрыя дрэвы. Стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюць у небе высокімі галовамі. У дрэў таксама ёсць свая памяць. Гадавыя кольцы на зрэзах ствалоў расказваюць пра век дрэва, пра перажытае. Вось гэты крывы сучок апавядае пра таго хлопчыка, які надламаўталінку гадоў трыццаць назад. А гэты смаляны наплыў раскажа пра мінулае лета, калі дрэва зрабілася мішэнню і ў яго кідалі нож. Думаеце, дрэву не балюча? Балюча. Думаеце, яно нічога не помніць? Помнiць. І пра многае можа нам расказаць.