Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Нашы асветнікі — наша гордасць
Нашы асветнікі — наша гордасць
Культура Вялікага княства Літоўскага нарадзіла дзеячаў і паэтаў еўрапейскага значэння. Самыя буйныя з іх — Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі.
Адгорнута новая яркая старонка летапісу шматвяковага культурнага жыцця беларускага народа. Да нас вярнулася імя аднаго знайвялікшых паэтаў-лаціністаў эпохі Адраджэння — Міколы Гусоўскага.
Нашчадкі не ведаюць дакладна ні гадоў жыцця, ні месца нараджэння, ш месца яго пахавання. Але паэт з Гусава — выхадзец з беларускіх земляў. Гусоўскі — чалавек з дэмакратычных слаёў, знаўца народных звычаяў, легенд. Жыццёвы і паэтычны запал Гусоўскага быў вялікі. Паэт жыў непагасным жаданнем актыўнай дзейнасці. Паэма «Песня пра зубра» стала песняй яго сэрца і гімнам бацькаўшчыне, роднай прыродзе, мужнаму і дзейснамучалавеку.
Пісьменнік ярка, рэалістычна-дакладна абмаляваў валадара беларускіх нетраў. Ён грозны і магутны, горды і незалежны, можа быць лагодным і лютым» даваць жыццё і сеяць смерць. Але зубр не крыўдзіць таго, хто ідзе да Яго з дабром і мірам. Аўтар апеў родную зямлю, прыгажосць і багацце яе прыроды, самабытнасць народа. «Песня пра зубра» гучыць як велічная песня пра Радзіму.
Новае адкрыццё паэтычнай спадчыны М. Гусоўскага стала сапраўдным святам еднаеці, гістарычнай памяці.славян.
Францішак Скарына вядомы сённяшняму чытачу як вялікі вучоны, гуманіст, перакладчык Бібліі, які зрабіў неацэнны ўклад у распаўсюджванне асветы сярод народа. Яму належыць выдатная роля ў гісторыі славянскага кнігадрукавання. Скарына напісаў 22 прадмовы 25 сказанняў да выдадзеных ім кніг Бібліі, тры вершы, пасхалію з «Малой падарожнай кніжкі», больш за 60 пасляслоўяў да асобных выданняў кніг. Кнігі, выдадзеныя вялікім першадрукаром, уяўлялі сабой сапраўдныя шэдэўры, Яньі былі надрукаваны значна лепш, чым нават пазнейшыя заходнееўрапейскія і слав янскія выданні.
Кнігі Скарыны былі аздоблены мастацкімі гравюрамі, прыгожымі застаўкамі. Яны шырока распаўсюджваліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне і іншых славянскіх землях.
Дзейнасць Скарыны зрабіла вялікі ўплыў на далейшае развіццё кнігадрукавання. Яго справу прадоўжыў беларускі друкар Васіль Цяпінскі.