Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Незвычайны чалавек
Незвычайны чалавек
Мае бабуля i дзядуля жывуць у вёсцы Моталь iванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi. Кожнае лета я езджу да iх на канiкулы.
Неяк мы з сябрамi будавалi з пяску розныя ўмацаваннi. Усе былi так заняты працаю, што зусiм не заўважылi, адкуль з'явiўся i як апынуўся побач з намi незвычайны чалавек. Першае, што прыйшло ў маю галаву, — ён прыляцеў з космасу. Вiдаць, нешта падобнае з'явiлася i ў думках маiх сяброў, бо праз хвiлiну на гэтым месцы ўжо нiкога не было.
Што ж незвычайнага было ў гэтым незнаёмцы? Яго вопратка. Чалавек быў апрануты ва ўсё белае: белыя штаны, белая кашуля, паверх кашулi — такi ж белы, толькi блiшчасты i вельмi доўгi плашч. На галаве белы каўпак. Пад кожнай рукой ён трымаў па доўгiм кiйку. На канцы кожнага кiйка была прымацавана бляшанка з-пад фарбы, якiх шмат валяецца на кожным смётнiку.
Бабулю мой расказ пра незвычайнага незнаёмца не здзiвiў. Са шкадаваннем у голасе яна прагаварыла: «Унучак, гэта вельмi хворы чалавек. I ён надта баiцца цiшынi». Пасля я часта сустракаў гэтага чалавека, але больш не палохаўся яго. Бабуля мне расказала пра яго цэлую гiсторыю.
У вайну Пiлiп быў партызанам. Аднойчы фашысты злавiлi яго i яшчэ аднаго партызана i прывялi ў лес расстрэльваць. Гэта было непадалёку ад вёскi Упiрава. Загадалi самiм капаць сабе магiлы. Першым забiлi сябра. Магiлу капаў Пiлiп адзiн. Стаяла незвычайная цiшыня. Раптам пачуўся грукат i стрэлы. Гэта былi партызаны. Дзякуючы iм, Пiлiп застаўся жыць. З таго самага дня ён пачаў хадзiць па вёсках, абчапляўшыся бляшанкамi. Бляшанкi грукацелi, i страшнай цiшынi не было.