Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Разумны гномік
Разумны гномік
Нядаўна на уроку лiтаратуры мы прачыталi апавяданне Э. Сетана-Томпсана «Рванае Вушка». Твор тэты мне вельмi спадабаўся. У iм расказваецца пра жывёл, якiя сваiмi паводзiнамi вельмi нагадваюць людзей. Я думаю, што пiсьменнiк надта любiў жывёл i хацеў паказаць, што яны вельмi разумныя. I гэта сапраўды так. Вось хоць бы ўзяць нашага сабачку Гномiка.
Жыве Гномiк у бабулi Зосi ў вёсцы. Ён светла-рыжага колеру i вельмi маленькi. Праўда, бабуля камса, што ён ужо стары. З-за яго маленькага росту бабуля i мянушку такую прыдумала. Аднак вы не падумайце, што да нас легка зайсцi ў двор. Незнаёмага чалавека Гномiк нi за што не прапусцiць. Нават гатоў пакусаць. Усе кажуць, што Гномiк злы.
А вось малых дзяцей Гномiк не чапае, нават незнаемых. Калi да бабулi забегла зусiм маленькая Юлька, што прыехала да суседзяў з Мiнска, Гномiк не гаўкаў, а толькi ласкава скуголiў. Бабуля кажа, гэта ад таго, што Гномiк разумны.
Я таксама ўпэўнены ў гэтым. Калi я не хачу браць Гномiка з сабою на рыбалку, то проста кажу яму пра гэта. I ён разумев. Не верыце — запытайцеся ў маёй бабулi.