Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Самае ласкавае слова на зямлi
Самае ласкавае слова на зямлi
Мама, мамачка. Слова гэтае гучыць так ласкава i мiлагучна незалежна ад таго, у якiм узросце яго вымаўляюць i жанчыне якiх гадоў яго адрасуюць. У гэтым слове — уся радасць зямлi, уся цеплыня i ўсе ўсмешкi.
Мацi ёсць у кожнага чалавека. I якой бы яна нi была, усё роўна для сваiх дзяцей яна самы любы i дарагi ў свеце чалавек. У мяне таксама ёсць мацi, i яна мне даражэй за ўсiх. Я хачу вам пра яе расказаць.
У маёй мамы кароткiя чорныя валасы, вялiкiя карыя вочы, вельмi ласкавы, пяшчотны пагляд. Тонкiя бровы-дужачкi, нiбы месяц. Яна размаўляе цiха, спакойна i нiколi не крычыць. Калi мы з братам зробiм што-небудзь не так, мама растлумачыць, як гэта трэба зрабiць правiльна.
У маёй мамы тонкi стан, высокая зграбная постаць.
У маёй мацi вельмi ласкавыя рукi. Хоць яна кажа, што яны шурпатыя, я гэтага не зауважаю. Мне здаецца, што ў мамiных руках жыве i вечна будзе жыць маладосць, колькi б гадоў ей нi было.
У мамiных вачах гарыць iскрынка жыцця. Яна жыццярадасны чалавек.
Я люблю сваю мамачку i нiколi не забуду яе, як бы далека я нi жыла.