Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Цана хлеба
Цана хлеба
«Пакуль ёсць хлеб ды вада — усё не бяда». Хлеб...
Кожны дзень мы чуем аб ім, думаем пра яго. Хлебам соллю сустракаюць жаданых часцей.Усё самае смачнае прыядаецца, а хлеб — ніколі, хоць мы ядзім яго кожны дзень. Хлеб нам дарагі не толькі як прадукты харчавання, ён — мера дастатку, сімвал міру, чалавечай дабрыні. У народзе гавораць: «Хлеб будзе, дык і ўсё будзе», «У каго хлеб, у таго і шчасце». Хлеб не толькі смачны, але і карысны. Яшчэ раз паглядзіце на, ваш ломаць хлеба. Не, не заўсёды людзі елі такі мяккі смачны хлеб. Каб хлеб з'явіўся на стале, неабходна выканаць вялікую працу,. Працу тысяч і тысяч людзей, якія вараць сталь, вырабляюць машыны, працуюць на палях. Хлеб змяшчае ў сабе і намаганні тых канструктараў і вучоных, якія ператварылі ручную працу ў сельскай гаспадарцы ў механізаваную.
Хлеб і золата шмат разоў клалі на розныя шалі вагаў і ўзважвалі. 1 ніякая глыба золата не магла пераважыць крупінку хлеба. Бо вартасць бохана — у найвялікшай працы, затрачанай на яго выраб. «Нават крупінка хлеба не зваліцца з неба». У гэтай прымаўцы схаваны глыбокі сэнс. Хлеб вырошчваюць залатыя рукі сейбіта, яго выпякаюць залатыя рукі пекара і хлеб сам становіцца золатам надзвычайнай вартасці.
А якая цана хлеба?
Хлеб такі ж дарагі, як і само жыццё. Хлеб — гэта золата: можа паставіць на ногі, можа — на калені. Хлеб бывае горкім, цяжкім, бывае бяссонным. Наша пашана да хлеба — гэта пашана да працы мільёнаў людзей. Праца гэта — у кожным бохане хлеба, які мы кладзём на стол. Рабочыя і інжынеры ствараюць машыны, каб араць зямлю і сеяць збожжа, касіць і малаціць калоссе, малоць муку, пячы хлеб. Аграномы клапоцяцца аб павышэнні ўрадлівасці зямлі, механізатары дбайна апрацоўваюць глебу, камбайнёры адказваюць, каб ні адно зерне не засталося ў полі. Вучоныя напружана працуюць над павышэннем ураджайнасці, рабочыя, салдаты, студэнты, школьнікі спяшаюцца хлебаробам на дапамогу. Дзень і ноч працуюць на хлебазаводах пекары і рабочыя іншых прафесій. Усім ім — вялікая ўдзячнасць за хлеб!