Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Чалавек і прырода
Чалавек і прырода
Прырода... Ты заўсёды прыгожая. Я люблю і твае дажджы, і тваё сонейка. Кожная сустрэча з табой прыносіць вялікую радасць, надзею на нешта лепшае, светлае. Калі ў мяне дрэнны настрой, то так хочацца паехаць туды, дзе ты, прырода, становішся болып блізкай, дзе цябе можна адчуць усім сэрцам, усёй душой. Менавіта таму восенню я часта наведваю вёску ці лес.
Восень... Час развітання... Неяк сумна становіцца на душы. Я спяшаюся ў вёску, каб паслухаць прыроду, развітацца з ёй да вясны. Кожны раз па дарозе я думаю аб тым, якой будзе гэтая сустрэча, якім будзе развітанне... І раптам я бачу — вяслуе жураўліны клін. Адразу на сэрцы становіцца хораша і цёпла, бо для мяне журавы — гэта сімвал усяго самага лепшага, што можа быць у жыцці. А яшчэ журавы выклікаюць і шматлікія пытанні аб сэнсе чалавечага існавання.
Такія ж пытанні задае сабе амаль кожны чалавек і шукае на іх адказы. I, як мне думаецца, адказ на самае галоўнае пытанне: «Дзе ж твая радзіма, чалавек?»
Колькі я памятаю сябе, нейкая невядомая сіла цягнула мяне ўвесь час у вёску, да свежага паветра, да жывога, трапяткога, дзіўнага. Я дагэтуль не магу прызвьгчаіцца да гарадскога мітуслівага жыцця. I, безумоўна, лічу, што і ў мяне ёсць «хоць маленькая еднасць з зямлёй, словам і журавамі» (У. Саламаха). Таму без асаблівых разважанняў адзначаю, што галоўнае ў жыцці — гэта ўзаемасувязь чалавека і прыроды. А звыклае з маленства асяроддзе — гэта родны куток, родная мова і браты нашы меншыя.
Сёння далёка не ўсё ў грамадстве спрыяе нармальнаму жыццю. Мы не ведаем, як пазбегнуць канфліктаў, загаіць душэўныя раны. А трэба было б у такія гадзіны пабачыць, як «ледзь пакалыхваецца празрыстае полымя рабінавых кастроў, пазвоньвае медзь лістоты». Схадзіць, напрыклад, у лес на рэчку альбо падысці да дрэва і расказаць яму пра свае турботы. Родныя сэрцу краявіды валодаюць незвычайнан жывільнай сілай.