Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Што такое адказнасць?
Што такое адказнасць?
Хто не выхаваў у сабе адказнасці з маленства, той не навучыцца гэтаму і ў сталыя гады. Той, хто з дзяцінства пе прывык пераадольваць цяжкасці, сумленна і адказна жыць — аказаўся маральна слабым.
Сёння чалавек адказвае за ўсё на зямлі. Тысячы гадоў ён змагаўся з прыродай, як з ворагам. Зараз ён нясе адказнасць за яе. Ён адказвае за чысціню паветра на нашай планеце, за акіяны, за лясы і рэкі, за ўсё жывое. І гэту адказнасць чалавек не можа перадаць нікому, паколькі ён адзін надзелены самай высокай сілай — розумам.
Усе мы разам і кожны паасобку вучымся быць адказнымі. Сёння за школьнымі партамі выхоўваюцца будучыя дзяржаўныя дзеячы, якім несці адказнасць за лёс народаў, будучыя вучоныя, ігісьменнікі, перадавікі вытворчасці. Таму вельмі важна з самага маленства якасна і ў тэрмін выконваць усе даручаныя справы. Адказнасць — гэта сумленнае выкананне абавязкаў, а сумленне павінна выхоўвацца.