Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Што я ведаю пра жыццё
Што я ведаю пра жыццё
Мне падабаецца восенню блукаць па вуліцах нашага горада. Вось прыгадваецца адзін выпадак. Іду я па адной з вуліц. Стаіць цёплы, сонечны восеньскі дзень, высока ў небе зіхаціць ласкавае сонца. Але раптам неба зацягваюць шэрыя хмары, пачынаюць падаць вялікія і халодныя кроплі дажджу... Сонца хаваецца... Мне робіцца вельмі няўтульна.
Чаму мне ўзгадаўся гэты малюнак прыроды? Я ўпершыню задумалася над тым, у чым заключаецца чалавечае шчасце, што значаць страты дарагіх твайму сэрцу людзей, якіх ты любіш болып за ўсё на свеце.
Але шчасце чалавека ніколі не бывае вечным. Мы страчваем сваіх сяброў, наша жыццё зацягваецца шэрымі хмарамі, хаваючы ў іх сонца былой радасці, але мы працягваем свой жыццёвы шлях, а яны... Яны застаюцца ў нашай памяці толькі вобразамі, якія не маюць твараў, галасоў, колеру вачэй, але захоўваюць каштоўнасці сваіх душ.
Нядаўна пакінуў свет чалавек, якога я ведала з дзяцінства. Ён не быў маім сябрам, але заўсёды (нават калі я была зусім маленькай дзяўчынкай) я магла прыйсці да яго і расказаць пра свае праблемы. Ён частаваў мяне цукеркамі, заўсёды размаўляў са мною, як з дарослаю... Але раптам яго не стала, і я зразумела, што чалавек можа быць па-сапраўднаму шчаслівы толькі побач са сваёй сям'ёй, з людзьмі, якія любяць яго, імкнуцца зразумець.
А яшчэ я думаю, што вялікае шчасце для чалавека — захаваць памяць і любоў да родных мясцін. Так чалавек ніколі не здрадзіць Радзіме, не перастане шанаваць блізкіх яго сэрцу людзей.