Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Як я разумею шчасце?
Як я разумею шчасце?
Шмат я чуў розных спрэчак аб пгчасці. Шчасце — гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. Калі чалавек пакрыўдзіў каго-небудзь, яму робіцца неяк не па сабе. Пра такіх кажуць: «Сумленне не дае спакою». А ад сумлення ніякімі грашыма не адкупішся.
Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце?
Кожны разумее шчасце па-свойму. Але ўсе людзі на зямлі, дзе б яны ні жылі, аднолькава ўсведамляюць, што няма і не можа быць шчасця без міру.