Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Зіма. Адлюстраванне пары года на прыкладзе твораў розных мастакоў

Нашай увазе прадстаўлены тры графічныя працы розных школ амерыканскай мастацкай акадэміі, працы аўтараў, што працуюць у аднолькавай тэхніцы – графіка і гравюра.
1. Джон Фарсайт “Снежань у Кліўлендзе”.
2. Жаклін Юзвальт “Стары млын”.
3. Рычард МакХолант “Бацькоўскі дом”.
Зіма толькі што ўступіла ў свае правы, бо лёд яшчэ не закаваў у свае жалезныя абцугі рачулку. Маляўнічыя краявіды прыгарада Кліўленда прывабліваюць людзей да еднасці з прыродай і ажыццяўлення даўніх мараў, што нельга здзейсніць у брудным урбанізаваным горадзе: пакатацца з горак на лыжах, паездзіць, як у старажытнасці, у санях на кані, адчуўшы непаўторны водар свежага снежаньскага дня і пах бадзёрага прыгажуна-скакуна, які выдыхае ў марознае паветра клубы пары. Гледзячы на карціну (1), узнікае шчымлівае прадчуванне нечага новага, светлага, патаемнага, што ідзе ўслед за гнілой і мокрай восенню. Восень – як смерць, а працяг жыцця, нараджэнне новага – гэта ёсць вясна, абуджэнне сіл прыроды. Перад вясной прырода як бы засынае, але гэта толькі так здаецца, яна крышачку спынілася, схавалася, для таго каб з новымі сіламі абудзіцца пасля доўгага сну. Зімовы сон толькі пачынаецца: у паветры стаіць спакой і здаровы марозны дух, матухна-прырода прыкрыла сваіх дзетак – елкі і дрэвы цёплай пульхнай коўдрай і сама спіць, не звяртаючы ўвагі на тое жыццё, што бурна цячэ вакол яе... Для мастака зіма з’яўляецца не прыгажуняй у сонным лесе, а дзейнічае сіла, якая як вершнік на кані заўсёды імкнецца ўперад.
Чалавек прыстасоўваецца да прыроды (2), але ён не ўсемагутны, таму што супрацьстаяць прыроднай стыхіі ён няможа, аднак ён скіроўвае сілы стыхіі на сваю карысць. Мастак здолеў вельмі дынамічна перадаць той маомант, калі, здаецца, па волі чараўніка вада спынілася на млынавым коле і ўсё вакол апынулася ў чароўным сне. Яшчэ адзін узмах чароўнай палачкі, і прырода зноў абудзіцца, заспяваюць птушкі, зажурчыць на сходніках празрыстая жывая вада, аднак гэта толькі ў нашым уяўленні. Чалавек вымушаны спыніцца, пачакаць, пакуль прырода адпачне і назбірае ў сваіх нетрах новыя сілы. Ад гэтага малюнка павявае спакоем і грунтоўнасцю: велічны млын – як фарпост паміж жывой і нежывой прыродай, паміж стыхіяй і працай, паміж цёплым хлебам і сцюдзёнай імклівай вадой. Гэта непаўторны, але рукатворны цуд, які чалавек здолеў зрабіць. Млын заўсёды быў цэнтрам увагі чалавека, цэнтрам таямнічасці, варажбы, казачнасці...
Ці задумваліся мы калі-небудзь пра тое, чаму чалавек піша палотны пра тыя ці іншыя з’явы, што акружаюць нас. Прырода – невычэрпная крыніца натхнення і творчасці для мастацка-адоранага чалавека, які імкнецца перадаць свае думкі і пачуцці графічнымі сродкамі. Што можа быць даражэйшым на свеце для чалавека, акрамя волі і шчасця, як не родны дом, родная хата, ад якой ты адправіўся ў вялікі свет. Вядома, што птушкі, што вылецелі з аднаго гнязда, вярнуцца ўсе ў яго зноў не могуць: ім трэба рабіць новыя, свае гнёзды. Сваё гняздо, гняздо сваіх бацькоў (3) мастаку запомнілася менавіта такім. гэта таксама адзін з аспектаў адлюстравання пары года на паперы: зялёная трава змяняецца жлоўтым лістам, барвовы ліст падсякае пранізлівы халодны вецер з дажджом, а кроплі, трапіўшы на страху, ператвараюцца ў ільдзінкі, якія вельмі гармануюць з пульхным снегам, з-пад якога прабіваюцца маладыя парасткі свежай зеляніны, што стамілася ад зімовага сну, але ўсё гэта ёсць бацькоўскі дом, які стаіць, стаяў і будзе стаяць вечна, пакуль жыве наш род і пакуль мы памятаем пра яго і вяртаемся да яго ў думках і на яве...
Зіма ў мастацтве – гэта філасофская тэма, якая сімвалізуе чысціню і прыгажосць. Белы колер – колер чысціні, прыгажосці, спакою, таму столькі шмат разнастайных палотнаў прысвечана зімовай тэматыцы. Калі глядзіш на карціны мастакоў, прысвечаных зіме, паўстае ў памяці верш беларускага пісьменніка Анатоля Гранікава: (і хоць карціны амерыканскіх мастакоў, усё роўна вельмі трапныя думкі)
На Белай Руссю – белы снег,
Нібыта чыстае сумленне,
Нібыта светлае збавенне
За самы патаемны грэх.
На досвітку запахне снег
Малінава-празрыстым сокам
І сад, заружавелы ў сне,
Засвеціць ціха каля вокан
Трывогу прэч, маркоты прэч
Табе адчуць памогуць гукі,
Што не было яшчэ сустрэч,
Што не было яшчэ разлукі,
Што толькі ёсць адно святло,
Святло разлівістае снегу,
Што ўсё мінула і прайшло,
А роспачы няма і следу.
Калі ж трывога паласне
Твае балючыя ўспаміны,
Над Белай Руссю белы снег
Ты прыгадай хоць на хвіліну.
Выкладчык кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання БДПУ імя М.Танка ЛАБАЧЭНЯ ГЕНАДЗЬ ЯКУБАВІЧ