След Праметэя: беларуская літаратура і антычная спадчына
Нялёгка быць пісьменным чалавекам у наш час... Усе бегаюць, мітусяцца, гандлююць, купляюць, думаюць пра тое, як выжыць у су-ровых умовах. Я разумею гэтых людзей, паважаю іх клопаты. Гэта ж клопаты і маіх татулі і мамачкі: ім не хочацца, каб дачка (гэта я) была кепска, горш, чым іншыя, апраненая, каб раптам на адзін дзянёчак засталася без цукерак, бёз смакоцця. I гэта пры тым, што я ў іх адна. А калі нас было б у сям’і трое? Што тады рабілі б настаўніца вясковай школы і трактарыст-машыніт шырокага профілю? I ўсё ж такі трэба быць пісьменным чалавекам і ў наш меркантыльны час, каб людзі, суседзі з нас не смяяліся. Каб не сорамна было гаварыць з кнігалюбамі з Расіі, Польшчы, Украіны. Каб пачувалі мы сябе наследнікамі тых, хто ствараў сённяшнюю цывілізацыю, ператварыўся ў пыл, у друз, але пакінуў пасля сябе Калізей і Эйфелеву вежу, «Іліяду», «Адысею», ле-генду і трагедыю «Прыкуты Праметэй», казанні пра асілка Геракла, пра галоўнага антычнага бога Зеўса, што з Алімпа кіраваў справамі зямнымі і нябеснымі.
Будзем памятаць пра тое, што жывём мы дзеля таго, каб пакінуць пасля сябе след, хоць бы ў памяці родных і блізкіх, а калі пакінем у памяці чалавецтва — дык гэта ўжо па сілах волатам, мысліцелям, дойлідам, сапраўдным майстрам гуку, слова і фарбы.
Многія людзі, што жылі ў перыяд юнацтва чалавецтва - антычнасці — здолелі абессмяроціць сваё імя і імёны сваіх сучаснікаў, данесці да нас праўду пра сваю эпоху. Да ліку іх адносіцца пясняр-сляпец Гамер — аўтар «Іліяды» і, лічыцца, нават «Адысеі». Пра што гэтыя творы? Пра вялікую вайну паміж грэкамі і траянцамі. Пра бітву насмерць Гектара і Ахіла. Пра вяртанне Адысея на радзіму ў Ітаку да спакутаванай ад праследаванняў няпрошаных жаніхоў любай жонкі Пенялопы, да любага сына. Пра пераадоленне людзьмі перашкод, што ствараюць на іх шляху несмяротныя багі. Пра любоў і гнеў... Тут хочацца працытаваць пачатковы, запеўны радок з «Іліяды»:
Гнев, о богиня, воспой Ахиллеса, Пелеева сына.
Прашу прабачэння за рускую цытату. Ёсць і не менш выразныя, што гучаць па-беларуску дзякуючы Максіму Багдановічу, паэту-эмігранту Алесю Салаўю, пра якога прачытала артыкул у кнізе «Як жыць — дык жыць для Беларусі» і здзівілася таму, як удала наш мастак намаляваў словам, напрыклад, бітву паміж грэкамі і траянцамі:
Згрызліся яра шчыты, разгрымеўся прарэзлівы грукат, разам зліліся змагарныя крыкі й смяротныя стогны вояў, што нішчылі й гінулі; дол захлынуўся крывёю.
Незабыўнае ўражанне пакідаюць і «Пентаметры» вернага сына краіны-браначкі, нашага Страціма-лебедзя Багдановіча. Іх рытм на-гадвае мне поступ цяжкі і паважны — мінулых стагоддзяў... Гэта крочаць па зямлі легіянеры, цягнуць гранітныя глыбы на чарговую будоўлю рымскія рабы. Пад іх рытм біліся насмерць на арэне пад выгукі шыкоўна апраненай публікі нявольнікі-гладыятары. I сярод іх— Спартак.
Нельга раўнадушна чытаць урыўкі з твораў нашых далёкіх продкаў, бо чуем галасы іх герояў, бачым постаці іх творцаў. Але асабліва хвалюе трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй». Сюжэт гэтага твора стаў асновай далейшай гуманістычнай літаратуры. Праметэй — неўміручы тытан. Мог жыць вечна ў асалодзе і радасці. Але ўбачыў, як гінуць у цемры і холодзе людзі, і сэрца падказала яму стаць народным заступнікам: ён аслухаўся самога грамавержца Зеўса і падарыў смяротным агонь. I агонь сагрэў людзей і стаў іх абярогам на вякі. А сам Праметэй за непаслухмянасць па загадзе Зеўса быў прыкуты на краі свету да чорнай скалы, і штодзень на яго грудзі садзіўся арол і дзёўб бездапаможнае цела. Хтосьці скажа: «Ну і дурань! Прамяняў жыццёвы рай на пакутнае існаванне. Людзі і без яго знайшлі б выйсце з трагедыйнага сгановішча». Але не ўсе так думаюць. Так не думае і вядомы беларускі паэт Анатоль Вярцінскі, верш якога «Варыяцыі на тэму: “Гефест — друг Праметэя”» нельга чытаць раўнадушна. Прачытаеш — і адразу зразумееш, што нічога не страшацца тыя, хто навучыўся любіць. Нават пакуты яны здольныя палюбіць. Чым не пагражае Зеўс Праметэю (прыкуць на краі свету да скалы, арол будзе разрываць яго цела кіпцюрамі і дзяўбці яго), ён вынясе ўсе пакуты, бо навучыўся любіць.
Бадай, на гэтым можна і закончыць разважанні. I сказаць «дзякуй» антычнасці, якая натхніла А. Вярцінскага і многіх іншых аўтараў на стварэнне сапраўднай прыгожай пісьменнасці.