Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Думкі пра паэмы «Энеіда навыварат», «Уваскрэсенне Хрыстова» і іншыя

У беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характэрна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і быліц. Ананімная літаратура дэмакратычная па сваім змесце, празрыстая па стылі: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, пераказ побытавых гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, спрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў бязвыхадных сітуацыях, быў вынаходлівы і смелы.
Ананімная літаратура XIX стагоддзя прадстаўлена многімі вершаванымі гутаркамі. Асабліва ж мяне зацікавіла вершаванае травесційнае апавяданне «Уваскрэсенне Хрыстова». Яно напісана было ці ў канцы XVIII, ці ў пачатку XIX стагоддзя. Магчыма, раней, чым славутая «Энеіда навыварат». Твор, які мы зачыталі да дзірак. Які, здаецца, увесь помнім на памяць. Ведаем таксама, што Г. Кісялёў устанавіў аўтара гэтай паэмы — Вікенція Равінскага. Ведаю, што твор травесційны, сатырычна-парадыйны. Захапляюся, чытаючы яго, дасціпнасцю аўтара. I падаюць нізка ў маіх вачах багі. Ператвараюцца ў злосных, крыклівых вясковых кабет. Як Юнона:
Але Юнона, баба злая, —
Адроддзя панскага, ліхая! —
Шукала ўсё яго зіубіць,
На дно у пекла пасадзіць.
Гэтая ліхая баба задумала загубіць ні ў чым не вінаватага Энея. Яе паводзіны не ўкладваюцца ні ў якія рамкі нармальных чаавечых узаемаадносін. Так, свайму свату богу вятроў Эолу за патапленне чаўна Энея яна абяцае царскі падарунак — прывесці «дзевухну красіву // Салодкую, як з мёдал сліву». Эол паказаны старым спакуснікам. які «любіў цешыць грэшна цела». За такі дарунак ён гатовы ўсё зрабіць для Юноны. I гаворыць пра гэта так проста, як бы сказаў звычайны селянін
А я ўсё зроблю, грамадзею!
Са ўсіх глуздоў іх сцебану,
З траянцаў выцісну алею,
На дно у мора заганю!
Твайго ж пабольша ліхадзея,
Некрута гэтага Энея,
Я так папру яго вятрамі,
Аж булькаць будзе пузырамі.
Не ўкладваюцца ў рамкі добрых узаёмаадносін і паводзіны Нептуна, які прачуў пра багатыя дарункі ад Энея і прадаўся за іх, закрычаў на ветры пагрозна і гучна:
А вон, нячысты некруціны!
3 якой фантазіі вы тут?!
Глядзі, скаштуеце дубіны,
I ноздры вам ражном утруць!
Уся паэма прасякнута здаровым сялянскім смехам. Кожны чарговы герой яе паўстае ў абліччы, далёкім ад традыцыйнага міфалагічнага апісання. Нават галоўны бог Зеўс сцябае гарэлку з мёдам і калупае, як дзеці, мёд з дна гаршка. А прыгажуня Венера румзае, як самая апошняя непрыгожая дзеўка: «Прыйшла Венера і завыла, // Саплямі змазала ўсё рыла». Нармальны парадыйна-сатырычны твор. Сведчыць пра здароўе беларускага народа. Пра тое, што зямное жыццё для яго даражэйшае, чым нябеснае.
Але была раней за гэты твор напісаная яшчэ адна рэч — «Уваскрэсенне Хрыстова». Гэта досыць вялікі вершаваны твор. Змешчапы ўпершыню ў зборніку I. Насовіча. Гэты верш пра Адама і Еву. Пра тое, як Ева — старэнькая бабка «грызнула плод ад дрэва», а Адам - першачалавек хаваўся ў печы доўга, галадаў там. Яго дастаюць і бачаць, што ён «Увесь пабіт і паколат // 3 голаду запаў жывот». Дзеянне адбываецца ў пекле, гаснадарыць чорт, які выграбае са звычайнай сялянскай хаты качаргой Адама і Еву. Усе стараюцца ўцячы з пекла ў рай: і вінаватыя, і невінаватыя. Адам «даў драла», а з ім зусім старэнькі Ной, лянівы і санлівы Самсон. У раі публіка разышлася не на жарт: Давід «прыўдарыў у гуслі так, // Што не уцерпелі ніяк»; «Якаў кінуў свой кастыль, // Стаў пры іх, узяў Рахіль». Адбываюцца скокі, як у звы-чайнай сялянскай хаце. Твор пра ўваскрэсенне Хрыстова стаў творам пра перамогу жыцця над смерцю, праўды і справядлівасці над змрокам, злом. У канцы верша людзі і багі ўтвараюць карагод, віруе жыццё — бясконцае, радаснае, зменлівае. А затым залатое слова — зварот да ўсіх, хто можа пачуць яго, прамаўляе невядомы аўтар:
Вас з празнікам паздраўляю,
Святой долі вам жадаю.
А для вашага пяўца
Досыць краснага яйца.
Прынясіце, маладзіцы,
Чыстай з рэчанькі вадзіцы,
Калі ўжо выцекла яна -
Дык хоць зелена віна.
Твор, пра які я дазналася самастойна, лірызаваны. У ім, у адрозненне ад «Энеіды навыварат» і падобна «Тарасу на Парнасе», выразна раскрываецца сам аўтар - чалавек добры, усмешлівы, шчыры. Самыя апошнія радкі сведчаць пра яго глыбокае веданне фальклору, пра тое, што ён браў з яго поўнай жменяй не толькі задушэўную меладычнасць і гуманістычны змест, але і сродкі мастацкай выразнасці: святая доля, чыстая рэчанька, зелена віно.
Прыкладна ў 1860 годзе быў напісары сатырычны антыалкагольны твор «Два д’яблы». Таксама травесційны, парадыйны. Тут і чорт — не чорт («Сам мізэрны, рожкі круты, // Быц хранцузік-небарак»), і хо-дзіць ён смешна («Дрыб-дрыб, дрыб-дрыб чэшуць ножкі»). I жыццё нейкае непрычасанае. Умеў наш народ смяяцца і плакаць. Умеў пісаць яркія творы. Дзякуючы гэтым творам наша літаратура стала развітой, багатай, яскравай.