Белорусские сочинения - Іншае - Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы.

Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы.

Адным з прадстаўнiкоў пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая ўвайшла ў мастацкае жыцце рэспублiкi ў пасляваенны час, з'яўляецца Рыгор Барадулiн - аўтар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш".

Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна ўзнаўляе навакольны свет, адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоў прысвяцiў паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застаўся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паўстае ва усей сваей непаўторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:


Я шчасны,

Што сынам быць.

Гэтай зямлi,

Мне лесам назначана.


Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершаў можна ўявiць старадаўнi Мiнск, якi нiколi не мяняў свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь.

У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершаў, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатраўства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi...").

Паэтам публiцыстычнага складу з'яўляецца Генадзь Бураўкiн. Яго творы характарызуюцца шырыней погляду на свет з фiласоўска-аналiтычным асэнсаваннем рэчаiснасцi. Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка, аб мiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоўску разважае над тэмамi агульначалавечай значнасцi.

Аб каханнi i яго загадкавых таямнiцах, горычы растанняў i радасцi сустрэч, аб беражлiвых адносiнах да спадарожнiц жыцця расказаў Г.Бураўкiн у вершах са зборнiка "Пяшчота".

Паэт прыглядаецца да паўсядзеннага жыцця з усiмi яго фарбамi i адценнямi. Яму не да спадобы двудушныя, беспрынцыповыя людзi, абывацелi. Змагаючыся с чалавечым раўнадушшам, Г.Бураўкiн просiць больш чуйна адносiцца да блiзкiх i знаемых, не забывацца, што "бягуць гады няўмольна i паспешна, навек згараюць знiчкамi". Глыбокiм фiласофскiм роздумам аб сталасцi свайго пакалення, аб большай патрабавальнасцi да сябе напоўнены многiя творы паэта:


Як многа ў нас звычайнасцi!

Як мала ў нас адчайнасцi!

Як многа ў нас прабачлiвасцi!