Чарнобыль-быль, Чарнобыль-боль мая
Дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС—сапраўды чорная дата для многіх жыхароў Рэспублікі Беларусь.Вось ужо роўна 27 гадоў споўнілася 26 красавіка ў гэтым годзе,як у час правядзення эксперыменту ў 1 гадзіну 23 хвіліны ўзарваўся чацверты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.У атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыёактыўных рэчывау.Радыяактыўнае воблака пайшло на нашу Беларусь.Такіх воблакаў было шмат.Па рашэнню правіцельства СССР спецыялісты Гідрамета “саджалі” воблакі на тэрыторыю Беларусі,каб не прапусціць іх на Маскву.Ітак,насяленне было аблучана радыёактыўнымі элементамі.Крайне небяспечны элемент стронцый―90,атруціў нашу шматпакутную зямлю.Атручаным цэзіем—137 аказаліся шмат га зямлі.Тады,у 1986 годзе,улады хавалі ўсю праўду ад людзей:маўляу,нічога страшнага,пранясе,неяк абыдзецца.Якім жа сонечным і прыгожым быу той красавіцкі дзень!Усе жыхары краіны уцэлым займаліся звычайнымі справамі.Няўжо ўсё гэта было выпадкова,нечаканы збег абставін?А у выніку―тысячы загубленых душ,невымеранае мора слёз і пакут...
Чарнобыльская катастрофа вялікім болем адгукнулася ў сэрцы кожнага клімаўчаніна.Яе можна параўнаць з Вялікай Айчыннай вайной,бо няма ў нашым раёне ніводнай сям’і,якую яна б не закранула.Атручаныя землі,рэкі,лясы...У мірны час зніклі ўнашым раёне вёскі,напрыклад такія,як:Савінічы (цэнтр саўгаса) Аляксандраўка,Студзянец,Цітаўка,Кіслядзь,Канчары,Замашэнне,Горкі,Гарадзешня-1.Гарадзешня-2,Будзішча,Кашаноўка і ншыя.
Засталася толькі адна вёска гэтага ж саўгаса,якая падверглася меншаму забруджванню—гэта вёска Рысін (мая маленькая радзіма),дзе ўзровень радыяцыі дапушчальны для пражыцця.
Веска Рысін мне родная,
Веска зусім невялічкая,
Засталася адна сіратлівая,
Сэрцу да болю так мілая.
Так і дажываюць свой
Богам век адпушчаны,
На свой лес не скардзячыся
Землякі мае.
А зямелька родная
Хоць сама і хворая,
Корміць,сагравае іх,
Сілы ім дае.
І вось ўжо дваццаць семыя ўгодкі нашай бяды.Чарнобыль!Само слова,як удар звана.Але толькі прыслухацца.Бо ўжо не аддаецца яно такім шчымлівым болем у сэрцы,як гэта было яшчэ некалькі гадоў назад.Звыкліся...А ў памяці―нібыта ўчора,ці пазаўчора.
Міжвольна надыходзяць успаміны,як я была накіравана на працу пасля заканчэння Дзяржаўнай установы ў Савініцкую сярэднюю школу ў 1986 годзе.І я згадзілася.Мабыць я была задаволена тады тым,што бацькі мае працавалі ў саўгасе,ды і сама на той час ужо ўстпіла ў шлюб і жыла ў вёсцы Студзянец,гэтага ж саўгаса.Да працы прыступіла з вялікай ахвотай.Дырэктарам школы ў той час працаваў паважаны чалавек—Уладзімір Паўлавіч
Клімянкоў.А яго намеснікам была―Марыя Ягораўна Бальшунова.На жаль,у хуткім часе пасля высялення,гэтых людзей з намі не стала.Яны памерлі.А дырэктарам саўгаса “Савінічы” у той час працаваў—Сцяпан Мікалаевіч Свецянкоў.
Так,як пра радыяцыйную небяспеку насельніцтва было дрэнна інфарміравана,то,мабыць,усе жыхары былі ў пэўнай несвядомасці і спакоі.Хоць летам таго ж года,па загаду раённай улады было прапанавана тым,хто мае дзяцей,вывезці іх у горад Клімавічы.Тут дзеткі былі размешчаны ў дзіцячым садку”Светлячок”,а некаторыя падаліся да сваякоў.А ў канцы лета,усе выехаўшыя з дзецьмі,зноў вярнуліся дадому.Тым не менш зноў-такі панікі не было і ўсе жыхары займаліся сельскагаспадарчымі справамі.Самае галоўнае,што дзеці―яны былі”заложнікамі” дарослых,яны былі вымушаны працягваць жыць на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях.А таксама цяжарныя жанчыны,на якіх выпаў гэты лёс.У такім становішчы аказалася ў той час і я.
Неўзабаве ў саўгас прыбыў атрад людзей,якія былі апрануты ў агульнавайсковую форму.Па вуліцах раз”язджалі машыны спецыяльнага назначэння,і як высветлілася:дазіметрамі яны рабілі вымярэнне і запісвалі ў сваіх дзённіках.Каля адміністратыўных будынкаў яны здымалі верхні слой грунта зямлі і спецыяльным растворам палівалі з машын дахі будынкаў.
У школе паведамілі аб тым,каб менш знаходзіліся настаўнікі разам з дзецьмі на свежым паветры.Не магу ўявіць сабе тое,чаму ж тады мы,настаўнікі і вучні,павінны былі здымаць яблыкі ў школьным садзе і грузіць іх на машыну?Каму яны былі патрэбны?
Мне добра ўрэзалася ў памяць маладая яблыня,на якой так шмат было тады жоўтых, наліўных яблыкаў.Дык вось,самы вялікі яблык з гэтай яблынькі паднёс і пачаставаў мяне хлопчык,Тодараў Міша,з восьмага класа.А я яго з вялікім задавальненнем з’ела.Тады яшчэ добра і не ўявіла,што ён,гэты самы яблык,трымае ў сабе атруту.Атруту,якая не бачна вокам,не мае паху,колеру.
Неўзабаве пачалося ўрачэбнае абследванне вучняў,настаўнікаў,насельніцтва.У школу было завезена адзенне,абутак.Усё гэта было размяркована па ўзросту і кожную раніцу вучні,па прыходу ў школу, пераапраналіся.Таксама вучні пачалі атрымліваць бясплатнае трохразовае харчаванне,вітаміны,сокі.Дзецям і дарослым былі назначаны лекі ў выглядзе пілюль,якія называліся “Анціструмін”.Урачы,вучоныя,настаўнікі сталі патрабаваць сказаць народу праўду аб Чарнобылі.І вось пад націскам грамадскасці дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР прынялі Праграму ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС.Праграма прадугледжвала адсяленне людзей з тэрыторый,узровень “забруджвання” якіх перавышае 15 кюры на км'кв.Была забаронена вытворчасць сельгаспрадукцыі на гэтых землях.Гэтыя тэрыторыі былі аб’яўлены зонай павышанага кантролю.Тут сталі прымацца спецыяльныя меры:цяжарныя жанчыны і дзеці летам вывозіліся ў чыстыя раёны,усім жыхарам аказвалася матэрыяльная дапамога для ажыццяўлення экалагічных патрэб.Была створана і эфектыўна функцыяніравала сістэма радыяцыйнага кантролю.На радыяцыйнах тэрыторыях пачаў ажыццяўляцца комплекс мер,накіраввных на зніжэнне індывідуальных і калектыўных доз аблучэння.Пачаў весціся кантроль прадукцыі з асабістых падсобных гаспадарак.У хуткім часе паляцелі ад вёскі да вёскі пагалоскі,што хутка пачнуць адсяляць у чыстыя мясціны.Хто пажадае ў Мінск,Магілёў,Клімавічы,в.Ціманава,в.Кісялева Буда,хто куды―прапаноўвалі ў сельскім савеце.Хіба можа згадзіцца з гэтым душа,хіба можа змірыцца разум?!Жылі на гэтай зямлі з роду ў род,працавалі,гаравалі,будавалі жыллё,кахалі,жаніліся,дзяцей гадавалі—і раптам,неспадзявана,нечакана,гвалтоўна,ад пагрозы нейкай нябачнай немачы кінуць-рынуць усё і ў белы свет,куды вочы глядзяць,няхай сабе гэта і завецца адсяленнем.Не!Цяплілася ў сэрцы спадзяванне-жаданне:хутка ўсё сцішыцца,спынецца,пераменіцца.Не сцішылася,не спынілася...
Пачалі збірацца ў дарогу і мая свякроўка разам з бабуляй.Засумавалі,загаравалі,а колькі было горкіх слёз.Як можна было змірыцца з тым,каб пакінуць усё нажытае,здаць кароўку-карміліцу і адправіцца з роднае хаты,з родных мясцін!Шчыміць нейкім нязгасным болем у сэрцы у час успаміну.У хуткім часе вёскі апусцелі.Не чуваць ужо болей гамонак руплівых жанчын,спяшаючых на працу,гул машын,трактароў,звонкага дзіцячага смеху,не чуваць спеваў жаваранкаў,якія кожную весну будзілі ад зімняга сну ўсё наваколле.Нельга бачыць квецень тых яблынькаў,якія засталіся ў садзе.Засталіся адны ўспаміны.Ды толькі частыя сны,якія нагадваюць аб колішнім мінулым,дазваляюць пабываць у родных мясцінах маім землякам.
Птушыны шчэбет кожну весну
Не чуюць болей землякі.
Шчыміць на сэрцы нудным болем,
Туга і смутак на душы.
І квецень яблынькаў у садзе,
Абсыпан попелам бяды.
Стаяць палеткі пазаросшы,
Ў пустэчы горкай лебяды.
Ды й хаты родныя,што самі
Там збудавалі і ў іх жылі,
Ніколі ў госці не запросяць
Бо пахаваны ў грунт зямлі.
І колькі б год так не мінула,
Не згасне хутка навякі.
Любоў да родных тых мясцінаў,
Якія сэрцу так мілы.
Дваццаць семыя ўгодкі нашай бяды.Будзем мужнымі і сумленнымі перад памяццю тых,хто ўтаймоўваў атамнага джына і загінуў.Хто цяжка хварэе.Няхай вера і надзея не пакідаюць нас:што выжывем,што здужаем,пераадолеем чарнобыльскую бяду.
Шмат людзей пранікліся нашай бядой.Але для свету ў цэлым чарнобыль вялізны эксперымент:над тэхналогіямі,над прыродай,над людзьмі,іх здароўем і псіхікай.Чарнобыль жа для беларусаў толькі боль і слёзы.
Вось што прынёс мне і маім землякам Чарнобыль.