Белорусские сочинения
-
Іншае
-
"Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!" (Янка Купала)

I вось толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу.
Янка Купала
У зборніку архіўных дакументаў «Перад крутым паваротам» (падзагаловак «Тэндэнцыі ў палітычным і духоўным жыцці Беларусі ў 1925-1928 гадах») адлюстравана вялікая і страшная трагедыя беларускага народа, і перадусім - беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Адзін з момантаў гэтай трагедыі датычыць творчага лёсу Янкі Купалы - генія беларускай літаратуры.
16 лістапада 1926 г. Першы Беларускі драматычны тэатр (БДТ-І, цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) паказаў прэм'еру - пастаноўку геніяльнай трагікамедыі Янкі Купалы «Тутэйшыя». Адразу ж пасля першага паказу спектакль быў зняты з рэпертуару і забаронены. Як піша ў каментарыі да адпаведнага дакумента Р. П. Платонаў, гэтая падзея (забарона) «мел.а надзвычайны характар, бо п'еса належала пяру класіка беларускай літаратуры, год назад уганараванага званнем народнага паэта БССР». 19 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі аддзела друку ЦК КП(б)Б з парадкам дня: абмеркаванне п'есы Янкі Купалы «Тутэйшыя». Фактычна гэта быў дзікунскі, разбойніцкі суд над спектаклем, над п'есай і яе аўтарам. «Суддзі» вынеслі смяротны прыгавор, не ведаючы, што твор несмяротны. Загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК Абрамчук, як засведчана ў архіўным дакуменце, сказаў: «Я уверен, что автор желал подчеркнуть, что для Белоруссии якобы все «оккупанты» равны - поляки и большевики. Такая пьеса для нас неприемлема». I гэта правільна, ён не памыліўся: хменавіта гэта Купала і паказаў, хоць галоўнай мастацкай задачай было падаць вобраз і раскрыць псіхалогію аднаго з «тутэйшых» - Мікіты Зносака. Член калегіі Сярбята (пазней ён сам уваліўся ў яму, якую капалі для Беларусі і яе паэтаў) сказаў: «Пьеса произвела на меня ужасное впечатление, как пьеса контр-революционная».
На 65 гадоў п'еса была выкінута з літаратуры, з тэатра, з культурнага жыцця Беларусі як твор супернацыяналістычны! У 1982 г. на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра быў пастаўлены спектакль па гэтай п'есе, але пасля паказу ў Мінску «Тутэйшых» зноў знялі з рэпертуару. На сцэне Купалаўскага тэатра «Тутэйшых» адрадзілі ў 1990 г. У 1992 г. спектакль у пастаноўцы Мікалая Пінігіна атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У «Тутэйшых» занятыя мэтры Купалаўскага тэатра - Марыя Захарэвіч, Генадзь Аўсяннікаў, Аляксандр Лабуш, Алена Сідарава, Зоя Белахвосцік і іншыя.
Гiсторыя спектакля па п'есе Янкі Купалы да ўсяго засведчыла адзін з момантаў узыходжання ўладара беларускай песні на Галгофу. За тое, што «зваў з путаў на свабоду», чакала Галгофа. За адвагу сказаць, што двойчы два - чатыры, чакала Галгофа і несмяротнасць душы.
Самай ненавіснай для паэта была, па яго словах, «пашана да пакут», самай страшнай бядой для народа - страта волі. Ужо самы першы купалаўскі верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край», стаў адначасова і праграмным творам паэта, бо вызначыў усю яго творчасць. Ён першы, хто з незвычайнай сілай, «на свет цэлы», сказаў і аб нашай мары, і аб нашым праве «людзьмі звацца». Наватарства і мастацкая вартасць верша заключаюцца найперш у сіле, з якой паэт здолеў сказаць пра дагэтуль нікім не знанае - пра годнасць і гонар беларуса. Менавіта другая кампазіцыйная частка верша з'яўляецца сімвалічнай і вызначальнай для ўсёй творчасці Янкі Купалы:
Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут моіі вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.
I кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць! - бо я мужык!
Сцвярджэнне думкі пра годнасць, жыццястойкасць і непераможнасць свайго народа будзе лейтматывам гучаць у многіх творах паэта:
Жыў беларус - і будзе жыць!
Верш «А хто там ідзе?», які М. Горкі справядліва назваў «гімнам беларусаў», напісаны ў форме дыялога, каб узмацніць эфект уздзеяння «на свет цэлы». Пытаецца нехта, быццам голас ідзе з неба. I гэты нехта вядзе размову «з цэлым народам», імя якому - беларусы:
А хто там ідзе, а хто там ідзе
Ў агромністай такой грамадзе?
- Беларусы.
Ідэя верша афарыстычна сфармулявана ў апошняй страфе:
А чсіго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаньш век, ім, сляпым, глухім?
- Людзьмі звацца.
Якуб Колас назваў гэты верш праграмай і лозунгам беларускай паэзіі. Будзе справядліва назваць яго і праграмай нацыянальнага адраджэння. Радзіма і свабода, незалежнасць - для паэта паняцці непадзельныя. Ніхто з беларускіх паэтаў пачатку мінулага стагоддзя з такім запалам, мужнасцю, таленавітасцю і так паслядоўна не адстойваў, не бараніў ідэю нацыянальнага адраджэння і незалежнасці, як Янка Купала. Усведамленне волі і незалежнасці як найвялікшай каштоўнасці нацыі было вызначальным у яго светапоглядзе, а значыць, і ў творчасці:
Хай Беларусь, мая старонка,
Ўваскрэсне к вольнаму жыццю.
Заклікаючы свой народ «на вялікую нараду, на вялікі сход», паэт у вершы «Час» дакляруе яму вырашыць самае галоўнае пытанне:
Як жыць мае, пажываці
Ўродным краю, ў роднай хаце, -
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзнесць пасад.
Нацыю, у якой вякамі фарміравалася агідная Купалу «пашана да пакут», выратаваць маглі не стогны, спачуванні і галашэнні. Заслуга Купалы ў тым, што ён «тварыў» нацыю: фарміраваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную самасвядомасць, надзяляў беларусаў скарбамі сусветнага ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенціры. Нацыя і яе жыццястойкасць у многім вызначаюцца менавіта духоўнымі і каштоўнаснымі арыенцірамі.
Што чалавек лічыць для сябе найважнейшым, да чаго імкнецца, у чым бачыць сваё шчасце, у многім вызначае яго сутнасць. Тое ж самае і з народам.
Паэт не толькі верыў, не толькі заклікаў Беларусь заняць «свой пачэсны пасад між народамі», але і сам многа зрабіў дзеля гэтага. Так, да прыкладу, першы пераклад помніка старажытнай культуры - «Слова пра паход Ігаравы» - на адну з сучасных моў свету быў зроблены ім, Купалам. I мова тая была наша - беларуская. Толькі пазней Дз. Ліхачоў і М. Забалоцкі пераклалі «Слова...» на рускую мову, а М. Рыльскі - на ўкраінскую. У сваю чаргу творчасць Купалы станавілася здабыткам культуры іншых народаў, бо купалаўскія творы перакладаліся, пачынаючы з 1910 г., такімі знакамітымі майстрамі слова, як М. Горкі, В. Брусаў, пазней - М. Ісакоўскі.
Рэалізацыя ідэі нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту ў драматургіі - «самым складаным», паводле слоў Купалы, родзе літаратуры - дазволіла яму гэтую ідэю «ўзбуйняць», а трывогу за становішча народа «на свет цэлы» «падвышаць», збіраць у адзін фокус усё тое, «што ў паэзіі выглядала рассеяным».
Наколькі Янка Купала таленавіта «ўзбуйніў», «падвысіў» і сабраў у фокус, сведчаць ужо згаданыя архіўныя дакументы адносна сударасправы над спектаклем па яго п'есе «Тутэйшыя». Згадаем, што і п'есу «Раскіданае гняздо», так любімы і самім Купалам твор, вызначыла галоўная, запаветная і палымяная ідэя ўсяго жыцця песняра - ідэя нацыянальнага вызвалення і адраджэння.
У трагікамедыі «Тутэйшыя» тая ж ідэя рэалізуецца драматургам праз вобразы-антыподы - Мікіты Зносака і Янкі Здольніка - і праз непрымірымы канфлікт паміж імі, на якім і грунтуецца п'еса. Да Янкі Купалы і творцы, і свядомая, здаровая частка інтэлігенцыі шукалі «ворагаў беларушчыны» паўсюдна і дзе заўгодна. Упершыню «на свет цэлы» Янка Купала забіў трывогу і паставіў дакладны дыягназ: самы страшны «вораг беларушчыны» - тутэйшыя з іх ідэалогіяй, што працуе толькі на страўнік, з іх прынцыпам «служу тым, хто больш плаціць», зноскі-неданоскі, пазбаўленыя святых пачуццяў нават да роднай маці. Такія гатовы на ўсё: «Вось вам, ясне мусье немец, гер германіш, пакуль што кантрыбуцыя, заўтра дам анэксію, а там, калі не хопіць, жонку, дзяцей залажу, меджду протчым, толькі дайце перадышку». Такія, як вычарпальна сказала пра сына Гануля, -«ні богу свечка, ні чорту качарга». Ні тое ні сёе, ні к сялу ні к гораду, але якія ж небяспечныя!
У пачатку апошняй дзеі Гануля паведамляе радасным маладажонам Янку і Аленцы, што «былі і сягоння гэтыя нібы вучоныя Мікітавы» і пыталіся, які «магнэс» яго болей прыцягвае - усходні ці заходні. Малады настаўнік не задумваючыся адказвае: «Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сёй, а тутэйшы». У гэтай паваротнай рэпліцы сканцэнтравана ідэя твора: «тутэйшасць» - самы страшны «магнэс», нацыянальная бяда. Забыццё і вырак свайго паходжання, мовы, радзімы, жыццё па прынцыпе: «можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае» - вось некаторыя пачварныя выявы тутэйшасці, сканцэнтраваныя ў здзекліва-сатырычным вобразе Мікіты Зносака. Нагадваем, што зноскам у народзе называюць недаразвітае, маленькае курынае яйка. Недаразвітасць пачуцця нацыянальнай (а значыць, і чалавечай) годнасці ў Мікіты мае самыя ганебныя выявы: нігілізм, цынізм, здрадніцтва.
Раскрыццю вобраза спрыяюць дыялогі паміж Мікітам і Янкам Здольнікам, якога Мікіта з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, цынічна прызнаецца, што, каб яго воля, ён увёў бы «адзіны непадзельны рускі язык... ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амерыкі і ад Смаленску да Берліну». Самахарактарыстыкай вобраза з'яўляецца мова Зносака: скалечаная і засмечаная русізмамі і іншай замежнай лексікай (у залежнасці ад сітуацыі), канцылярызмамі і словамі-паразітамі («меджду протчым»). Мова выдае і невуцтва, і маральную спустошанасць героя; як казала маці Зносака, «вучыўся, але, мабыць, недавучыўся».
Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час - 1918-1920 гг., калі адна акупацыйная ўлада змянялася другой, а Беларусь была арэнай змагання паміж Захадам і Усходам. Філасофія пісьменніка-патрыёта, яго трывога за будучыню, за скарб, што застаўся нам «ад прадзедаў спакон вякоў», яго ўсведамленне таго, што ў спрэчцы паміж Захадам і Усходам адносна Беларусі ўсё могуць вырашыць тутэйшыя, прыхільнікі «страўнікава-вантробнай тэорыі», выяўляецца праз вобраз Янкі Здольніка.
Пісьменніцкае разуменне ўсёй небяспечнасці тутэйшых раскрываецца ў выкрывальнай прамове-маналогу Янкі Здольніка: «О так, так! Для вашага гонару падавай вам мацярынскі язык цароў, Мураўёвых-вешацеляў, Распуцінаў, Азэфаў і ўсея кампаніі, падобнай ім, а на свой, папраўдзе Для вас родны, як вы кажаце, язык вам напляваць! Эх, русацяп вы, русацяп! Але годзе аб гэтым! Калісь вы, пане рэгістратар, апомніцеся, але каб не было запозна». Свой канчатковы пісьменніцкі прысуд манкуртам і выраджэнцам-зносакам Янка Купала таксама выносіць вуснамі Янкі Здольніка: «Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым». Усведамляючы, што такіх, як Зносак, змяніць да лепшага немагчыма, бо з нічога і будзе нішто, Янка Здольнік развітваецца з усімі і едзе на вёску, дзе «сонца весялей свеціць», ды і «людзі там лепшыя».
I ўсё ж трагічнае ў творы наўрад ці абмяжоўваецца толькі канстатацыяй тутэйшасці і ўсяго таго, што спрычынілася з народам, які адмовіўся ад належнага яму імя і пакорліва дазваляе называць сябе проста тутэйшымі.
Трывожнае і трагічнае ў творы звязана з Купалавым усведамленнем наступстваў тутэйшасці. Словы «каб не было запозна» папераджальныя не толькі для тых, каго, падкарміўшы, можна павесці ў любы бок. Ды і наўрад ці такія апамятаюцца. Не паспеюць, як той Пакормны з байкі Ядвігіна Ш. (радаваўся, калі добра кармілі, а як «падвялі пад абух», то не паспеў апомніцца, чаму і за што). Трэба нешта рабіць, каб «запозна» не было для ўсіх. Здольнікі павінны быць больш дзейсныя, бо толькі абурацца «страўнікава-вантробнай» псіхалогіяй зносакаў, жыць там, дзе «сонца весялей свеціць» і дзе «людзі лепшыя», могуць многія. Але гэтага вельмі мала, каб наша спадчына, наш святы скарб «не збрыў дзе проч»...