Белорусские сочинения
-
Іншае
-
"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбiраеш"

Я — адзінаццацікласніца. Наперадзе ўсяго адна чвэрць — і заняткі ў школе скснчацца. Я стану выпускніцай. З аднаго боку, гэта прыемна, бо адчуваеш сябе дарослай, з другога — трывожна, бо хутка побач не будзе маіх аднакласнікаў і любімых настаўнікаў, і адказна — трэба выбіраць далейшую дарогу, па якой давядзецца ісці самастойна. Да гэтага часу я была ўпэўнена, што з густам выбраная прафесія значыць у жыцці вельмі многа. Не скажу, што цяпер я думаю па-іншаму, але, гледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча маёй сям'і — мае бацькі настаўнікі, — я пачынаю задумвацца, ці сапраўды разумна выбіраць тую прафесію, што падабаецца? Можа, падацца туды, дзе шмат грошай?
Вы, напэўна, ужо зразумелі, што мне таксама падабаецца прафесія настаўніка. Многія здзіўляюцца: як можна, назіраючы такую няўдзячную працу, імкнуцца да гэтай прафесіі? Асабліва раздражняе мой выбар бабулю. «Настаўніца — гэта бяссонныя ночы над сшыткамі, гэта няўдзячнасць вучняў і іх бацькоў, гэта загубленыя нервы і здароўе, гэта галеча, — часта любіць паўтараць яна, — не жыццё, а сапраўдны жах!»
Трэба сказаць, што, абдумваючы бабуліны словы, я ў многім з ей згаджаюся. Колькі памятаю, мая мама сядзіць, схіліўшыся над вучнёўскімі сшыткамі. Дома мы бачым яе рэдка, бо пасля ўрокаў яна спяшаецца на літаратурны гурток, які праводзіць з вучнямі дзевятых класаў, на дадатковыя заняткі, на класную гадзіну, на якое-небудзь пасяджэнне. Тое самае можна сказацьі пра тату: сшыткі, заняткі, заняткі, сшыткі...
I самае крыўднае, што калі паглядзець на матэрыяльны бок прафесіі маіх бацькоў, то становіцца сумна. Купіць сабе якую-небудзь новую вопратку мама можа вельмі рэдка. Звычайна толькі да дня першых заняткаў у школе. А яна ж яшчэ маладая і такая прыгожая жанчына.
З усіх бакоў толькі і чуеш: «Цяпер жывуць толькі тыя, хто сядзіць на базары». А шмат хто з маіх аднакласніц марыць пра прафесію сакратаркі ў якога-небудзь забяспечанага кіраўніка недзяржаўнай фірмы. Сярод іх і тыя, што добра вучацца. I ўсе як адна прыводзяць адзін і той жа аргумент: «Хочацца пайсці ў краму і хоць зрэдку купіць сабе банан». Спачатку мне было крыўдна і сорамна за іх, а пасля прыгадаўся смак банана, і я з роспаччу падумала, што апошні раз ела яго месяцы тры назад. Крыўда і сорам за сябровак адышлі.
Зразумела, дарогу трэба выбраць самой, каб потым нікога не абвінавачваць, але чым кіравацца— я на ростанях.