Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Думкі пра паэзію Анатоля Вярцінскага (cпроба аналітычнага артыкула)

Анатоль Вярцінскі адносіцца да пакалення паэтаў-бязбацькавічаў (крылатая формула Р.Барадуліна), дзяцей вайны, якія «выраслі пад гарматнымі стваламі» (а гэтыя словы належаць яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага пакалення нябожчыку Сцяпану Гаўрусёву). Яшчэ прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары канца 50—60-х гадоў заканчвалі ці філалагічнае, ці журналісцкае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. З аднаго гнязда і з аднаго часу, акрамя згаданых трох аўтараў, Генадзь Бураўкін, Уладзіслаў Нядзведскі, Ніл Гілевіч, празаікі Барыс Сачанка, Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў і многія-многія іншыя. Гэтае пакаленне прыйшло ў літаратуру тады, калі аднаўляліся чалавечыя нормы жыцця, быў выкрыты культ асобы Сталіна, людзі цешылі сябе надзеяй, што яны канчаткова атрымаюць рэальную, а не на словах свабоду думаць, пісаць, ствараць. Паэзія рабілася ў тэты час гучнай, эстраднай ці самапаглыблялася, прасяквалася пафасам чакання пераменаў, прагай новых сустрэч і вандровак, а паэты станавіліся змагарамі супроць прыніжэння чалавека. Пра ўсё гэта я вычытала з крытычнай літаратуры, з твораў саміх мастакоў. Запомніліся радкі «Не рабіце з людзей багоў. Хай людзьмі застаюцца людзі», якія належаць аднаму з прадстаўнікоў менавіта гэтага пакалення. У памяць урэзаліся і заклікавыя радкі пра веліч чалавека, прыдуманасць ды штучнасць тэрміна «маленькі чалавек». Паэзія 60-х гадоў была ўся ў руху, адлюстроўвала будаўніцтва гігантаў індустрыі, цалінную эпапею, клікала да святла, абвяшчала сапраўдны бой сытасці і мяшчанскай заспакоенасці. Вось у такой атмасферы, а затым — у атмасферы расчаравання, непрыняцця дэмагогіі і фальшу, застою, вымірання гуманістычных прынцыпаў чалавечага існавання нараджалася паэзія Анатоля Вярцінскага. Таго аўтара, які і сёння вядомы шырокаму колу чытачоў, лічыцца адным з самых яскравых прадстаўнікоў грамадзянскай паэзіі, блізкай да панчанкаўскай.
Нарадзіўся Вярцінскі ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, непадалёку ад славутых азёраў. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ і шэсць гадоў працаваў у раённых газетах на Брэстчыне і Магілёўшчыне. Затым у Мінску — у выдавецтве, рэдактарам «ЛіМа». Зборнікі яго паэзіі «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «З'яўленне» (1975), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981) і іншыя, кнігі публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980), «Нью-Йоркская сірэна», п'есы для дзяцей вядомыя і чытачу, і гледачу, сталі з'явай у сучасным беларускім мастацтве.
Можа, я і памыляюся, але мне здаецца, што асноўны пафас творчасці Вярцінскага паэта і публіцыста — пафас адстойвання чалавечнасці, гуманізму, нават паказ трыумфу гэтых святых прынцыпаў жыцця ў планетарным, касмічным маштабе. Урокі гісторыі вучаць нас быць паслядоўнымі гуманістамі, усімі магчымымі сродкамі змагацца супроць усяго, што прыніжае чалавека, калечыць яго духоўна, робіць бяскрылым. Паэт лічыць сваім найпершым абавязкам змагацца супроць тых, хто страчвае чалавечую годнасць, спыняецца на дасягнутым, застаецца раўнадушным да ўсяго, што мы называем кароткім і надзвычай ёмістым словам — «жыццё»:
I я гавару людзям: — Жывіце і віце!
Віце гнёзды. I сокалы ўюць і арлы.
Толькі помніце: арлы лунаюць ў блакіце,
З гнязда ўзлятае сокал, — а мы?
Яшчэ ў кнізе «Тры цішыні» выявілася ўся сіла і рэзкая празрыстасць аўтарскай канцэпцыі мінулага, уся аголенасць і публіцыстычная выразнасць яго болю па кожным чацвёртым, што зйгінуў на мінулай вайне, па тых, хто застаўся сіратой і, адзінокі, дажывае жыццё. Вярцінскі — аўтар такіх выдатных твораў пра мінулае ваеннае ліхалецце, як «Рэквіем», «Дынамік», «Перад братняй магілай», «Бой», якія, думаецца, склалі ядро, аснову яго кніжкі «Тры цішыні», далі ёй назву: паэт прагне не проста цішыні. Цішыня ўяўляецца яму як бы ў трох вымярэннях. Сярод згаданых твораў асабліва вылучаецца верш «Дынамік». Спынюся на яго ацэнцы больш падрабязна. Верш сюжэтны, што часта бывае ў паэзіі, а таму — ліра-эпічны... У канцы сяла жыве адзінокая жанчына, удава. Адзіная для яе радасць — дынамік, праз які ажыццяўляецца сувязь старога і нямоглага чалавека з усім астатнім светам. Аднойчы дынамік замаўчаў, і старая пайшла «вуліцай тапалінай» (які цудоўны эпітэт знайшоў аўтар, нечаканы, пяшчотна-лагодны!) у другі канец сяла да радыста за дапамогай. Мы ж ведаем, хто жыве ў вёсцы, як нялёгка адважваюцца старыя жанчыны і мужчыны аб нечым прасіць іншых, асцерагаюцца надакучаць ім. А ў радыста Косціка, як на тое, нарадзіўся сын, і ў гэты дзень яму ніяк не выпадае «падбегчы» да старой. I тая не пярэчыць, не настойвае: спакойна і паважна пайшла дахаты, перад гэтым паспавядаўшыся радасным і ўзрушаным людзям аб сваёй трагедыі. Гледзячы на малога, яна прыгадала трох сваіх сыноў, што загінулі на вайне і пакінулі яе, сваю маці, сам-насам з цішынёй. Колькі болю, колькі непрыхаванага суму, сапраўднай трагедыйнасці, колькі, нарэшце, непрыдуманай, не з галавы, а непасрэдна з самога жыццёвага выпадку, выкрасаецца чалавечнасці! Колькі чалавечнасці выбруйваецца і з паводзінаў старэнькай вясковай жанчыны, якая здолела паставіць асабісты к лопат ніжэй чалавечай радасці, не стала турбаваць чалавека ў дзень, такі светлы і чысты для яго і яго сямейнікаў. «I пайшла дамоў старая, у другі канец сяла», — піша аўтар, а мы працягваем яшчэ доўга перажываць чалавечую трагедыю, па-ранейшаму ўслухоўваемся ў словы шчырай і нетаропкай гаворкі, правяраем свае асабістыя думкі і пачуцці думкамі і пачуццямі чалавека, у якога вайна адняла ўсё, што толькі можна.
Назва, бадай, самага арыгінальнага зборніка Вярцінскага — «Чалавечы знак» — засведчыла не толькі пэўны тэматычны паварот у творчасці Вярцінскага, а і яго прагнае жаданне выйсці за межы гарызантальнага, калі так можна сказаць, адлюстравання рэчаіснасці, паглыбіцца ў кола маральна-этычных пытанняў, дайсці па магчымасці да высноў чалавечай маралі, этыкі, выявіць, у чым заключаецца сутнасць чалавечага ў чалавеку, што ж такое «чалавечы знак ». У сваіх вершах паэт больш задумваецца над з'явамі, ацэньвае іх, таму яго можна назваць паэтам думкі, хоць, вядома, вершы яго не пазбаўлены і шчырага, высокага пачуцця, страснасці, эмацыянальнасці. Тут мы маем на ўвазе рысу, якая пераважае ў яго творах. Вярцінскі мысліць па-філасофску глыбока, засяроджана, але ніколі не навязвае чытачам сваю думку, стараецца толькі пераканаць нас у сваёй праваце, паварочваючы свой роздум то ў адзін, то ў другі бок, нанізваючы адзін тэзіс на дургі. Паэт любіць логіку доказу, пераканання, а не стыхію пачуццяў, чыстую эмацыянальнасць.
На маю думку, лепшыя ў кнізе творы — «Высокае неба ідэала», «Чалавечы знак», «Мы напачатку зазналі жахаў...», «Гора не бяда, бяда — не гора...» і іншыя. Паэт абараняе ў іх такое разумение (канцэпцыю) жыцця, згодна з якім чалавек сцвярджаецца як асоба актыўная, мэтанакіраваная, як вечны шукальнік дабра і справядлівасці, непрымірымы да праяў фалшу і прыстасаванства. Хай над такім чалавекам часам смяюцца. Хай ім пагарджаюць спрытнюгі-прыстасаванцы і кар'ерысты і лічаць яго дзіваком. Усё роўна менавіта такі чалавек, а не людзі, падобныя на яго насмешнікаў, з'яўляецца сапраўдным чалавекам, сімвалам чалавечнасці, пошуку, летуценнасці. Такі чалавек падобны на легендарнага міфалагічнага героя Праметэя, які ахвяраваў сваім жыццём і шчасцем у імя агню, падараванага людзям:
Ты мяне вабіла і чаравала, высокае неба ідэала!
Хмурэў — ты ўсмешку мне вяртала.
Звярэў — ты мудрасць мне вяртала.
Хварэў — ты сілы мне вяртала...
Верны такім высокім маральным прынцыпам, паэт выбірае аб'ектам сатырычнага высмейвания ў многіх сваіх творах прыстасаванства. Яно можа быць, як сцвярджае аўтар, адкрытым і замаскіраваным. Другое — болын пачварнае і страшнае, бо звычайна цягне за сабой плёткі, няшчырасць, калечыць чалавечыя душы, вядзе да духоўнага вымірання і здрабнення чалавецтва.
Вярцінскі не любіць жыццё спакойнае і застойнае. Не выпадкова адзін з самых арыгінальных сваіх зборнікаў ён назваў сімвалічна і разам з тым проста, зразумела — «Ветрана». Ветранасці прагнула яго душа ў пачатку дарогі. Ветранасці як формы існавання, якая не дае чалавеку і чалавецтву стаяць на месцы, вымушае яго рухацца, духоўна абнаўляцца і ачышчацца. Ветранасці як гарантыі пастаянных зменаў да лепшага (нават праз часовыя няўдачы) на планеце Зямля. Справядлівец, паэт абараняў і па-ранейшаму абараняе людзей, адкідаючы паняцце «простыл людзі» (калі ж вы ўсё зразумееце, што людзі «вялікія тое ядуць, Што людзі простыл ім дадуць? » — пытаўся ён у іх у канцы 60-х гадоў), даводзячы да іх свядомасці, што жыць па-людску — гэта азначае ісці наперад, рухацца, шукаць. Ён увесь у імкненні аднавіць праўду і справядлівасць на зямлі, у роднай краіне. Ён роздумны, аналітычны. Але не настолькі, каб знішчана было канчаткова пачуццё. Аналітычны і страсны. Ён кантрастны ў сваіх многіх вершах. I тых, што пра мінулую вайну, якая развяла жывых і мёртвых, пакінула пасля сябе спаленыя Хатыні, чорныя папялішчы, адабрала ў мацярок іх адзіную радасць і ўцеху — дзяцей і кінула старых, нямоглых людзей сам-насам з цішынёй, бядой, скрухай.
Калі па вялікім рахунку гаварыць і пісаць, дык Вярцінскі — дастойны пераемнік і прадаўжальнік традыцый грамадзянскай паэзіі ў нашай нацыянальнай літаратуры, якая так выразна выявіла сябе ў 19 стагоддзі ў творчасці Багушэвіча, пазней, у 20 — у спадчыне Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка. Заканамерна паставіць пытанне: «А каму гэты паэт перадасць эстафету такой страснай і бескампраміснай паэзіі? ». Я пакуль што не знаходжу блізкую яму постаць у кагорце маладзейшых аўтараў. Калі памыляюся, хай даруюць шаноўныя экзаменатары маю недасведчанасць.