Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Кім быць, якім быць?
Кім быць, якім быць?
Гэтай iсцiне веру даўно,
I яна для мяне, як замова:
У людзей ёсць багацце адно —
Чалавечае добрае слова.
Барыс Сачанка
Кожны чалавек павiнен вырашыць для сябе: кiм ён хоча быць i якiм ён хоча быць. У Евангеллi названы сем смяротных грахоў чалавека: лянота, сквапнасць, хцiвасць, ганарлiвасць, помета, хлуслiвасць i зайздрасць. Усе гэтыя недахопы найбольш раз'ядноўваюць нас.
Мне здаецца, што да восьмага граху можна аднесцi лiслiвасць. У чым рознiца памiж прызнаннем добрых якасцяў i лiслiвасцю? На гэтае пытанне адказаць вельмi проста: прызнанне — шчырае, бескарыслiвае, а лiслiвасць — крывадушная, эгаiстычная. Першае iдзе ад сэрца, другая — толькi з вуснаў. Першым усе захапляюцца, другую ўсе асуджаюць.
Як пазбавiцца грахоў, што супрацьпаставiць iм? Я думаю — працу. Душа працоўнага чалавека не скалечана хцiвасцю i карыслiвасцю. Чалавек, якому даступна хараство, не можа быць злым, нячулым да чужога гора. Самая святая праца — тая, што iдзе ад душы i накiравана на карысць чалавеку. Тут да месца прыгадаць словы Льва Талстога, якi вельмi тонка i дакладна заўважыў: «Калi настаўнiк мае толькi любоў да справы, ён будзе добры настаўнiк».
Я лiчу, што ўсе людзi павiнны быць прасякнуты любоўю да блiжнiх. Гэтае паняцце заключав ў сабе такiя патрэбныя людзям якасцi, як павага, у вага, добразычлiвасць, цярплiвасць. Калi ты так будзеш адносiцца да людзей, то i яны адкажуць табе тым жа. Любоў можа растапiць нават самыя халодныя сэрцы. Я маю на ўвазе не каханне памiж жанчынай i мужчынам, а менавiта любоў да блiжняга свайго.
Любоў ва ўсiх яе праяўленнях стварае чалавека, чалавек з любоўю ў сэрцы творыць прыгажосць, гармонiю вакол сябе. Свет ад гэтага становiцца добрым, надзейным, цудоўным. Як хораша павiнна быць у такiм свеце! А каб такi свет сапраўды быў, каб заваяваць права жыць у iм, неабходна старацца выконваць божыя запаведзi, любiць i паважаць блiзкiх, сваю Радзiму i сябе.