Белорусские сочинения - Іншае - Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігаравы"

Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігаравы"

«Слова пра паход Ігаравы» было напісана невядомым аўтарам. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Кірылам Тураўскім. Гэты твор прысвечаны гістарычным падзеям. У 1185 годзе ноўгарад-северскі князь Ігар Святаславіч разам з родным братам Усяславам павёў сваю дружыну ў палавецкі стэп. Паход скончыўся бясслаўна і меў вельмі сумныя вынікі для ўсходнеславянскіх земляў. Акрыленыя перамогай полаўцы рушылі на Старажытную Русь.
     У «Слове пра паход Ігаравы» аўтар выкарыстоўвае адступленні, згадкі пра мінулае роднай зямлі. Ён шукае прычыны няўдалага паходу князя Ігара ў сацыяльна-палітычных абставінах таго часу, перажывае за лёс Радзімы, яе будучыню, у лірычных адступленнях заклікае да адзінства князёў, асуджае звадкі і міжусобныя войны. У мінулым Старажытнай Русі аўтар бачыць як вартае, годнае, чым можна ганарыцца, так і тое, што паслужыла пачаткам сучасных бед і трагедый.
     Асноўная ідэя твора — палкі заклік да яднання жытнарускіх князёў перад тварам навіслай над Радзімай знешняй пагрозы. Яна вынікае са зместу ўзноўленых у творы падзей, пра гэта гаворыць аўтар у адступленнях.
     У «Слове...» паўстае пмат рэальных гістарычных князёў. Асаблівае месца сярод іх займае князь Усяслаў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе за магутнасць і незалежнасць Полацкай зямлі. Вобраз гэтага князя абмаляваны досыць шырока, ярка, з вялікай доляй сімпатыі і спачування. Так гаворыць пра Усяслава аўтар «Слова пра паход Ігаравы»: «Хоць і вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён». Як лічыць беларускі даследчык В. Чамярыцкі, у асобе Усяслава Чарадзея старажытны аўтар бачыў антыпода здрадніку Алегу Святаславічу, які неаднойчы прыводзіў ворагаў на Русь.
     «Слова...» уражвае сваёй сілай, яркасцю мастацкіх карцін і вобразаў. Аўтар звяртаецца да язычніцкай сімволікі і славянскай міфалогіі, шырока выкарыстоўвае фальклорныя прыёмы і сродкі. Як і ў вуснай народнай творчасці, прырода ў гэтьм творы адухоўленая. Яна жыве разам з чалавекам, дапамагае яму ці шкодзіць. Як народныя галашэнні падае аўтар плач Яраслаўны:
     
     На Дунаі чуцен голас Яраслаўны,
     Самотнай чайкаю кігіча рана:
     Палячу, — кажа, — чайкаю па Дунаі,
     Абмачу белшаўковы рукаў у Каяле,
     Абатру князю крывавыя яго раны
     На целе яго крамяным...

     
     «Слова пра паход Ігаравы» перакладзена на многія славянскія і неславянскія мовы. Новае жыццё набыў твор у перакладах Янкі Купалы, М. Гарэцкага, Р. Барадуліна і іншых беларускіх пісьменнікаў.