Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Творчасць Максіма Багдановіча i Янкі Купалы: параўнальная характарыстыка

Янка Купала і Максім Багдановіч — класікі нашай нацыянальнай літаратуры. Першы на дзевяць гадоў старэйшы, чым другі. Але абодва мастакі слова ўваходзілі ў літаратуру амаль адначасова, у перыяд новага нацыянальнага адраджэння. Абодва былі свядомымі адраджэнцамі, прыхільнікамі беларускасці. Асабіста адзін аднаго ведалі мала, але былі ідэйнымі аднадумцамі.
У чыста чалавечым плане мяне зацікавалі першыя выказванні маладога Максіма Багдановіча, пачынаючага літаратурнага крытыка, пра творчасць крыху старэйшага таварыша. Яны былі неадназначныя. Будучы класік слоўнага мастацтва Беларусі піша пра меладычнасць, напеўнасць творчасці Купалы, вызначае яе народны, фальклорны характар. I разам з тым адзначае яе манатоннасць, аднатанальнасць, тэматычную звужанасць. Падобнае крытычнае стаўленне сведчыла пра імкненне Максіма Кніжніка ўзвысіць агульны эстэтычны ўзровень нашай літаратуры, надаць ёй адзнакі агульначалавечай вартасці і значнасці. Пазней крытык з задавальненнем будзе адзначаць, што ў зборніках Купалы «Гусляр» і «Шляхам жыцця» робіцца разнастайней інтанацыя, шырэе кола закранутых аўтарам праблем, болынае арыгінальных вобразаў.
Янка Купала падтрымаў Багдановіча, калі працаваў у газеце «Наша ніва», даў зялёны свет многім яго публікацыям, фактычна стаў настаўнікам маладзейшага ўзростам калегі. Аднак сапраўднай дружбы паміж двума таленавітымі майстрамі слова не было. Можа, вінаватыя яны ў гэтым самі: абодва даволі скрытныя характарам, самапаглыбленыя, засяроджаныя.
У творчым плане Купала і Багдановіч — мастакі ў многім не падобныя адзін на аднаго. Першы пачынаўся з фальклору, з засваення яго немалых набыткаў і традыцый. Пра гэта сведчаць яго паэмы «Курган», «Магіла льва», «Бандароўна», заснаваныя на трансфармацыі народных песняў і паданняў. У кожнай з іх зіхацяць-пераліваюцца сталыя эпітэты, трапныя параўнанні, у фальклорным стылі адухаўляецца прырода, ачалавечваецца: «Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной Грозна, думна глядзеў на прыволле»; «Пацяшаешся белым, чырвоным віном, — гэта слёзы нядолі сірочай» («Курган»); «Як прынеслі Бандароўну Да святліцы новай, Палажылі памаленьку На лаве дубовай», «Прыбіралі, як да шлюбу, Ў белю і вэлёны, Запляталі буйны косы Ў каснікі чырвоны» («Бандароўна»). У Багдановіча фальклорны пачатак выяўляецца не так выразна. Калі чытаю яго творы, з'яўляецца ўражанне, што іх сувязь з вуснай народнай творчасцю адбывалася праз чытанне друкаваных крыніц, рацыянальнае, а не эмацыянальнае засваенне мастаком яе сюжэтна-вобразнай сістэмы. Таму ў творах Багдановіча паводле народнага многа міфалагічных істот, пераважае чарадзейны пачатак. Іх фалькларызм халаднейшы, не такі празрысты, як купалаўскі. Хіба не адчуваецца гэта ў тым урыўку з верша «Хрэсьбіны лесуна», які я хачу прывесці па памяці? Яшчэ як адчуваецца! Народ прасцей глядзіць на гэту міфалагічную істоту, чым аўтар, не ўздымае яе на ўзровень сімвалічнай абагульненасці, своеасаблівай мастацкай гіпербалы:
Бор шумеў, навяваў зводны сон,
А у ім ціхі гул раздаваўся, —
Гэта ў небе лясун калыхаўся
На вяршынах вялізных сасон.
Янка Купала напісаў бы пра лесуна прасцей і больш зразумела, наблізіў бы яго да звычайнага старца, якому няўтульна ў лесе, а таму ён маркоціцца. Купалаў лясун просіцца на спачуванне, а тэты прасцірае сваю дзейнасць на вяршыні дрэваў, нябесную купелю.
Максім Багдановіч больш ідзе ад літаратурных традыцый. Ён валодаў некалькімі замежнымі мовамі, у тым ліку французскай, вольна перакладаў з арыгінала творы Гейнэ, Верлена, Верхарна, фальклорныя творы сербаў, скандынаваў, іспанцаў. Пастаянныя заняткі крытыкай узбагачалі яго тэарэтычна. Таму так здарылася, што ён параўнальна з Купалам больш эксперыментатар у галіне мастацкай формы, рытміка-інтанацыйнай структуры верша. Адсюль разнастайнасць рытмічных і жанравых формаў, спробы верлібра. Для Купалы падобнае фармальнае эксперыментатарства мела не першаступеннае значэнне. Думаю, што не дарэмна Максіма Багдановіча залічвалі ў разрад пісьменнікаў — прадстаўнікоў «чыстага мастацтва». Вось некалькі прыкладаў вытанчанасці мастацкай формы ў творчасці М.Багдановіча: «Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі, У полі качаясь шырокім, зямлю цалавалі» («Ноч»); «А думы — як колас без зёрнаў» («Асенняй ночай»); «Мая душа, як ястраб дзікі» («Мая душа»). Прыведзеныя вобразы не толькі па-майстэрску адточаныя, але і асацыятыўныя, нейкія планетарна-касмічныя, нечаканыя як для дабагдановічавай беларускай літаратуры, так і для сучаснага слоўнага мастацтва.
Я засяродзіла ўвагу на асобных момантах адрознення паэзіі Купалы і Багдановіча. Можна многае яшчэ называць у гэтым плане. Так, напрыклад, большую сацыяльнасць паэзіі першага, бо менавіта ён як пачаў спавядацца ад імя селяніна, народа, так гэтым і закончыў свой шлях. Менавіта Купала стаў заступнікам селяніна, склаў свае «Песні беззямельнага» і гімн беларусаў «А хто там ідзе?», так удала перакладзены Горкім на рускую мову. Тэма сацыяльнай няроўнасці сталася адной з галоўных у паэзіі
Купалы. А Багдановіч, аддаўшы ёй пэўную даніну павагі, больш захапляўся вечнымі тэмамі жыцця і смерці, гармоніі душы і прыроды, мастацкай творчасці, хвалявання і спакою і інш. Яго з поўным правам можна назваць і паэтам-філосафам, і паэтам-мадэрністам. Можна таксама гаварыць і пісаць пра рыцарскае стаўленне аднаго і другога паэтаў да маці, жанчыны, каханай і адрозненне ў сувязі з гэтым: для Багдановіча важнае трыадзінства ў пласце інтымнай лірыкі: каханая — маці — прыгажосць, у творах Купалы яно часта разбураецца. Пра многае іншае можна было б пісаць, што сведчыць пра неаднолькавасць індывідуальных стыляў Купалы і Багдановіча. Але гэтага не дазваляюць зрабіць памеры сачынення. Таму і падводжу вынікі назіранняў.
I Багдановіч, і Купала жылі ў адзін час, працавалі на нацыянальнае адраджэнне. Іх аб'ядноўвала вера ў народ, росквіт Радзімы. Але да прызнання гэтай ідэі яны ішлі некалькі адрознымі сцежкамі: мастацтва агульначалавечых каштоўнасцей і сацыяльна значнага адпаведна.