Белорусские сочинения
-
Іншае
-
У жыцці сто дарог — адна мая
У жыцці сто дарог — адна мая
Ідзі! Не марудзь, ідзі!
Іначай нельга ў жыцці!
Анатоль Вярцінскі
Радасць, гонар, песня. Гэтыя тры паняцці мы з поўным правам можам паставіць пры слове «праца». I яны ніколі не будуць пераўвелічэннем. Во ўсё, што створана на зямлі розумам і рукамі чалавека, належыць працы. I хоць яна ніколі не бывае лёгкай, але без яе чалавецтва абысціся не можа. Сама прырода запраграмавала чалавека вечным працаўніком.
Нішто так не ўзвышае чалавека, як праца. Нездарма пра яе складзена столькі песень, напісана столькі выдатных твораў. Згадайце цудоўны верш Янкі Купалы «Лён». Колькі ўім шчырасці, радасці, захаплення, выкліканых працай! Колькі душэўнага задавальнення і шчасця. Наогул, чалавечая праца — вечны рухавік жыцця. Ён ні на хвіліну не можа спыніцца. Спыніцца — і перастане існаваць само жыццё. А існаваць яно павінна вечна. Таму ў вечным руху, у вечнай працы ўсё жывое. Жывы той чалавек, які працуе. А калі занятак па душы, то ён атрымлівае дваякую радасць і задавальненне.
У жыцці шмат прафесій, шмат заняткаў, усіх нават і не пералічыш. Напэўна, нехта хоча быць настаўнікам, каб даваць іншым веды. Нехта хоча быць доктарам, каб ратаваць людское здароўе. Хтосьці жадае быць бізнесменам, каб атрымліваць шмат грошай. У любой прафесіі ёсць карысць Для людзей або для самога сябе. Кожная прафесія — дарога ў будучыню, якую чалавек сам сабе выбірае.
Якая ж дарога мая? Каб знайсці сваю дарогу, я павінен пазнаць сябе, разабрацца ў сваіх пачуццях, зразумець іх. Якую дарогу выбраць? Наогул, каму зараз жывецца лепш за другіх? Начальнікам, камерсантам, якія атрымліваюць вельмі шмат грошай? Аднак разумным чалавекам было сказана: «Не ў грошах шчасце». Бо галоўным з'яўляецца не столькі матэрыяльнае, колькі духоўнае багацце. З аднаго боку, гэта выказванне справядлівае, але, з другога, ці можна зараз пражыць на заробак таго ж настаўніка ці інжынера на заводзе? Хіба такога стаўлення заслугоўваюць яны, калі заробленых грошай хапае толькі на ежу? Вось і разважай, што не ў грошах шчасце, калі адзін кожны дзень харчуецца ў рэстаране, а другі перабіваецца з капейкі на капейку, хоць ён у дзесяць разоў багацейшы духоўна за першага. Улічваючы гэтыя абставіны, кожны сам павінен зрабіць свой выбар і знайсці сваю дарогу, па якой ён пойдзе ў жыцці.
Я ўжо зрабіў свой выбар, на які аказаў уплыў выпадай. Аднойчы ў час летніх кандкул, калі я і двое малодшых братоў былі ў вёсцы, адзін з іх цяжка захварэў. I толькі дзякуючы апе'ратыўным і умелым дзеянням дзіцячага хірурга-рэаніматолага, яму ўратавалі жыццё. Вось тады я і вырашыў стаць урачом. Што можа быць лепей, чым лячыць, ратаваць жыццё, адчуваць вялікую павагу і ўдзячнасць у вачах акружаючых людзей? Калі паміраў мой брат, а я быў бяссільны яму дапамагчы, маёй душой завалодалі такія пачуцці, якія нельга апісаць словамі. Таму толькі той, хто перажыў падобнае, зможа зразумець мяне.
Аднак недастаткова толькі знайсці сваю дарогу ў жыцці. Дзеля дасягнення сваей мэты неабходна яшчэ вучыцца, атрымліваць шмат ведаў, працаваць. Калі спатрэбіцца, менш пагуляць, у чымсьці сабе адмовіць. Аднак кім бы я ні марыў стаць, у першую чаргу я павінен стаць чалавекам з вялікай літары, асобай, якая выклікае павагу ў акружаючых, сябрам, які заўсёды прыйдзе на дапамогу ў цяжкую хвіліну, сынам, які ніколі не забудзе сваіх бацькоў, патрыётам, які адцасць, калі трэба, свае жыццё за радзіму, добрым сем'янінам і працаўніком. I галоўнае, ніколі не спыняцца на дасягнутым, а працягваць свой шлях наперад. Калі кожны будзе прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, то сярод нас стане болып разумных і добрых людзей.