Белорусские сочинения
-
Іншае
-
Я радая, што пазнаёмілася з яго творчасцю (пра кнігу Алеся Вечара "Кола дзён")

Настаўніца згадала імя гэтага паэта, навукоўца, незаконна рэпрэсіраванага ў даваенны час Алеся Вечара ў аглядзе паэзіі 20—30-х гадоў. Падумалася тады: «А чаму б не пазнаёміцца з гэтым мастаком падрабязней? Бібліятэка ж ад мяне не так далека. Жыву ў Мінску». Пайшла ў Рэспубліканскую бібліятэку. Заказала кніжку. Чакаю. I вось, нарэшце, трымаю яе ў руках... Тонкая, сціпла аформленая, як многія даваенныя выданні. Танная, шэрая папера. Але галоўнае не знешні выгляд, не форма. Такі тэзіс засвоіла яшчэ ў школе. Чула не дзін раз з вуснаў сваіх настаўнікаў.
Зачыталася. Не бачу і не чую нікога. Здзіўляюся: як пра такога паэта дагэтуль нічога не напісана, акрамя агульных фраз у прадмове да зборніка пазнейшай пары «Зварот да слова» (1977). Думаю, як жа мала мы ведаем нашу нацыянальную літаратуру — толькі па асобных вяршынях, па класічных творах. А што паміж вяршынямі? На гэтае пытанне наўрад ці адкажа кожны настаўнік літаратуры і нават кожны выкладчык ВНУ.
Унікальнасць творчасці Алеся Вечара вызначаецца ўжо тым, што аўтар яе — навуковец-біёлаг, прадстаўнік не гуманітарнай, а дакладнай навуковай дысцыпліны. Чытаю вершы — і абсалютна не адчуваю, што пісаў іх чалавек, на першы погляд, далёкі ад філалогіі. Здзіўляюся тонкаму і дакладнаму валоданню словам, моўнаму чуццю. Адчуваю, што аўтар хвалюецца, перажывае, ніколі не застаецца раўнадушным да паказанага. I яшчэ, можа, не зусім усвядомлена, успрымаю паэзію Вечара як у многім нетрадыцыйную для даваеннай пары. Нетрадыцыйную, бо яна не крыклівая. Бо паэт не толькі фіксуе факты, расказвае пра нейкія падзеі, а стараецца па-філасофску, глыбока іх асэнсаваць, пабудаваць з іх цэласны ланцужок, каб атрымалася поўная карціна не толькі знешняга, але і ўнутранага, духоўнага жыцця чалавека.
Захапленне нарадзіла натхненне. Хочацца пісаць пра такую паэзію таксама эмацыянальна, прачула, як піша сам аўтар.
Чаму кніжку, датаваную 1930-м годам, калі многія паэты называлі свае зборнікі гучна, «выспренно», прэтэнцыёзна, Вечар назваў так сціпла? Ды таму, што ў самым пачатку творчасці адмаўляўся ад хваласпеўнасці, стараўся пераадолець агульнапубліцыстычны погляд на з'явы, устаноўку на адлюстраванне слоўным мастацтвам найперш роевага, калектывісцкага пачатку ў людской свядомасці. Адчуваю, як цяжка было паэту пераадолець догмы, штампы, вызваліцца ад безасабовасці, рэпартажнасці, абстрактнасці. Не ўсё надежным чынам атрымліваецца. Ступень «асабовасці» ў розных творах неаднолькавая: у адных — большая, у другіх — меншая, а ў некаторых і зусім адсутнічае. Аднак пераадоленне абстрактнасці і рытарызму адбываецца паслядоўна.
Мая памяць «зачапілася» за два вершы — «Стансы» і «Я вясёлы, але і не гэтак...». Параўнаю іх паміж сабой, каб пацвердзіць выказаную вышэй думку. У першым аўтар знаходзіцца ў палоне звыклых вобразаў, формулаў, пачуццяў. У тэкст твора ўводзяцца прыкметы «тэхнізацыі» жыцця, на якія і працуе перш за ўсё аўтарская думка, — спявае матор, дзейнічаюць сталёвыя коні — трактары, блішчыць халодная сталь. Усё гэта «весніць» настрой мастака. Як мне думаецца, тут асабістае пачуццё зведзена да пераліку прыкметаў новага жыцця, а не да яго глыбокага псіхалагічнага асэнсавання. Гэты верш (якіх, на шчасце, у зборніку Вечара не так і шмат) — яскравы прыклад таго, як у пачатку сваёй дарогі беларуская паслякастрычніцкая паэзія спрабавала чыста механічна ўвесці новае жыццё ў мастацкую творчасць, аздабляла творы дэталямі індустрыялізацыі.
Другі верш, па-першае, больш лаканічны і напісаны з першага і да апошняга радка ад імя першай асобы — самога аўтара, які не толькі фіксуе нейкія падзеі і факты, а прапускае іх праз сваё гарачае сэрца і розум, выносіць ім асабісты прысуд. Дзве першыя страфы некалькі рытарычныя, «халаднаватыя», а вось заключныя — незвычайна яркія, поўныя лірычнага агню, прарочаць, што неўзабаве пачнуцца нечалавечыя рэпрэсіі, выпрабаванні для ўсяго народа.
Алесь Вечар, падобна Коласу, Купалу і іншым выдатным майстрам мастацтва слова, можа выкрасаць агонь сапраўднай паэзіі з самых звычайных фактаў, жыццёвых рэалій. Так, напрыклад, у вершы «Цалуе ногі гразь: хлюп! хлюп!..» паэт стварае яскравы малюнак восеньскай вясковай прыроды, задумваецца над тым, ці зможам мы пераадолець, перамагчы гразь і муць, «што крые вёскі і дарогі». Першая частка верша маркотная, сумная, а ў другой адбываецца пераадоленне трагедыйнасці, узыходжанне на вышыню аптымістычнай ацэнкі таго, што дзеецца на зямлі, праз ухваленне працы сейбіта, хлебароба, што засеяў жытам палетак («зярняты падалі дугою») і цяпер дзівіцца сам, дзівяцца людзі, як рунь раскінула свой «кажух зялёны», як перамагло жыццё, як заіскрылася зямля пад промнямі цёплага сонца. Верш філасофскі, сведчыць пра паэтаву веру ў будучыню.
Паэзія Вечара — паэзія нацыянальна свядсмага чалавека. Яго адданасць Радзіме, Беларусі яскрава выяўляецца ў «Баладзе аб белым арле». У гэтым творы вобраз нашай краіны паўстае ў абліччы жанчыны-пакутніцы, прыкутай да дуба-асілка ржавымі ладцугамі, грудзі якой, як і грудзі міфічнага героя Праметэя, раздзірае кіпцюрамі і дзяўбе белы арол, але няскоранай, гордай.
Паэт быў майстрам такога здаўна беларускага жанру, як элегія. Запамінаецца шэраг вобразаў-дэталяў з яго на дзіва яркай і самабытнай лірыкі: «Цёмнай ноччу ступілі на кветкі халодныя лапы... Іх галовы упалі на брудныя мёрзлыя хлапы, А мароз укалоць аж у самае сэрца патрапіў...» («У мяне пад акном...»). Падобнае не забываецца. Як і ясенінскае. Як і іншае: незвычайнае, таямнічае, светлае.
Алесь Вечар напісаў кніжку «Кола дзён» яшчэ ў 1930 годзе. А мне здаецца, што пісаў яе мой сучаснік, шчыра заклапочаны, каб жыла Радзіма, каб не спыняўся рух жыцця, не абрывалася кола дзён.