Тэма гістарычнага мінулага Беларусі ў сучаснай беларускай прозе (на прыкла-дзе двух-трох сучасных аўтараў)
Мінулае вучыць нас, як жыць сёння Я. Баршчэўскі
... каб вякі маім спяваліротам... У. Караткевіч
Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсёды скіравана ў будучыню. Цяжка пераацаніць ролю і значэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, а таксама заслугу перад нашым народам даследчыкаў мінулага У. Караткевіча, М. Ерамаловіча, Л. Дайнекі, У. Арлова, В. Чаропкі, В. Іпатавай, К. Тарасава і іншых, бо іх творы вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні.
Як «прарыў у мінулае» вызначаюць зробленае Уладзімірам Караткевічам у даследаванні гісторыі і мастацкім яе асэнсаванні і адлюстраванні. «Роўнага яму няма і наўрад ці будзе», — сказаў В. Быкаў пра У. Караткевіча. Высокая ацэнка, справядлівая, аднак грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Міколы Ермаловіча таксама заслугоўвае самых высокіх эпітэтаў. Гэта постаць і зробленае ёю для нашай нацыі яшчэ чакае свайго вартага даследчыка, але і сёння ёсць усе падставы сцвярджаць, што М. Ермаловіч з'яўляецца захавальнікам вечнасці і папулярызатарам вельмі важных для нашага сучасніка момантаў гісторыі. Ім створана навуковая літаратура пра гістарычнае мінулае. Каштоўнасць яго дзейнасці вызначаецца аб'ектыўнасцю і высокш прафесійным узроўнем даследавання. Асэнсаванне ім полацкага, нава градскага і віленскага перыядаў у станаўленні дзяржаўнасці грунтуецца на глыбокім вывучэнні, супастаўленні дакументаў, летапісаў, хронік адносна гэтых перыядаў Не сакрэт, што ў сучасных даследаваннях, як навукоўцаў, так і творцаў, назіраецца тэндэнцыя да ідэалізаванай, часам суб'ектыўнай ацэнкі некаторых момантаў гісторыі і гістарычных асоб. У поўнай меры пазбегнуць гэтага ўдалося пакуль што толькі аднаму М.Ермаловічу, які кіраваўся толькі адным прынцыпам: праўда, праўда і яшчэ раз праўда. Супастаўляючы часам супярэчлівыя ацэнкі рознымі летапісцамі, аўтарамі хронік адных і тых гістарычных падзей і асоб, Мікола Ерамаловіч у кнізе «Старажытная Беларусь» вывярае падзеі часам, смела адхіляе і выключае тыя з іх, якія гэтага выпрабавання часам якраз і не вытрымліваюць. Так, да прыкладу, ён першы здолеў паказаць князя Вітаўта не толькі як моцную легендарную, уплывовую на час і падзеі асобу, але ў многім супярэчлівую, трагічную і не да канца свабодную ў сваіх дзеяннях ад абставін, часу і гісторыі — ад усяго таго, што прынята называць Лёсам.
Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвечаны раманы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака» і «Жалезныя жалуды». У цэнтры іх — вядомыя гістарычныя асобы Вячаслаў Барысавіч, Усяслаў Чарадзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Філасофскае асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці — адметнасць гістарычных твораў Л.Дайнекі.
Кампазіцыя рамана «Меч князя Вячкі» спрыяе выяўленню аўтарскай думкі, што лёс дзяржаўцы і лёс народа — лёс адзін. Першыя раздзелы рамана прысвячаюцца то паралельнаму паказу дзяцінства і юнацтва будучага князя паўночнага фарпоста Полацкага княства Кукенойса — Вячкі, то апісанню трагічнага лёсу Мірошкі ці шляху да волі Якава Палачаніна. Здавалася б, лёсы іх, як і ўмовы жыцця, зусім розныя, але потым жыццёвыя шляхі іх сходзяцца, і далей князь і воін не разлучаюцца да самай смерці. Князь пагеройску гіне пры абароне крэпасці. Падчас бою яму адсеклі руку, але і перад самай смерцю Вячка здолеў перадаць свой меч перамогі Якаву Палачаніну. Меч у творЬІ — сімвал барацьбы за незалежнасць, сімвал непераможнасці духу і знак пераемнасці гераічных спраў розных пакаленняў і непарыўнай сувязі паміж імі. Сюжэт раман^ востры, напружаны, дынамічны, напоўнены драматычнымі калізіямі. Твор атрымаўся белетрыстычным у добрым сэнсе слова, бо сюжэт і моцныя асобы, выпрабаваныя моцнымі, незвычайнымі абставінамі, спрыяюць эстэтычнаму ўздзеянню на чытача. Апісваючы жыццё князя ад самага дзяцінства, пісьменнік даследуе вытокі адданага служэння народу, сцвярджае, што нічога выпадковага на свеце не бывае. У 16-гадовым узросце юнак даў клятву, што да апошняга ўздыху будзе бараніць сваю Айчыну ад чужынцаў. I гэту клятву Вячка не парушыў. Чалавек вялікай лушы, крыштальнага сумлення і моцнай волі, ён выступіў за аб'яднанне сіл у барацьбе з ворагамі. Прыёмамі кантрасту карыстаецца Л. Дайнека, каб узвысіць свайго героя. Антыподамі Вячкі ў рамане з'яўляюцца вобразы полацкага князя Уладзіміра, апантанага прагай славы, і літоўскага князя Дайгерута, які замест паходаў на тэўтонаў збіраў даніну. Дзеянні ж князя Вячкі, накіраваныя на ўмацаванне княства, за два вякі да Грунвальдскай бітвы 1410 г. паклалі падваліну ў гэтую вялікую перамогу над крыжакамі, бо Вячка даў прыклад, як трэба змагацца за незалежнасць і забяспечыць перамогу ў барацьбе, умацоўваючы краіну, аб'ядноўваючы ўсіх ідэяй незалежнасці.
Кульмінацыйным момантам у творы з'яўляецца той эпізод, калі галоўны герой выпрабоўваецца выбарам. Пісьменнік надзяліў свайго героя не толькі лепшымі якасцямі сына сваёй зямлі, але і бацькоўскімі пачуццямі да свайго дзіцяці. Ён — верны муж і клапатлівы бацька. Лёс падрыхтаваў яму самае моцнае з усіх выпрабаванняў: выбар паміж радзімай і дачкой Соф'яй. Ворагі выкралі яго пяцігадовую дачкі і за яе вызваленне запатрабавалі палову зямлі і палову горада. Псіхалагічна тонка выпісана сцэна сустрэчы бацькі з дачкой, сустрэча, якой ворагі спадзяваліся зламаць Вячку, а ён пайшоў на яе з надзеяй: «Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукенойскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люблю і пакладу за яе галаву. I напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзяною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад Богам за тое, што адбудзецца».
Гэтым трагічным эпізодам пісьменнік сцвярджае думку, што сутнасць чалавека вызначаецца выбарам, што дзяржаўца адказны не толькі за сябе, але за народ і радзіму, што лёсы дзяржаўцы і народа непадзельныя.
Заслуга Л. Дайнекі не толькі ў тым, што ён змог узнавіць духоўную атмасферу таго часу, стварыць уражлівыя, незвычайныя па сваёй эстэтычнай сіле вобразы старажытных беларусінаў, ліцвінаў, але і напоўніў творы сучасным гучаннем, прымусіў нас задумацца над вечнымі каштоўнасцямі і ўбачыць высокае неба ідэала.
Адметная асаблівасць гістарычнай прозы У. Арлова — даследаванне лёсавызначальных перыядаў (ад часоў стварэння «Слова пра паход Ігаравы» да паўстання К. Каліноўскага); вылучэнне арыгінальных версій розных гістарычных падзей (так у апавяданні «Каля дзікага поля» робіцца спроба выявіць беларускія карані ў радаводзе аўтара «Слова...»); філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей і пастаноўка сучасных праблем пры адлюстраванні мінулага.
Асаблівую каштоўнасць уяўляюць творы У. Арлова, зао наваныя на дакументах гісторыі горада Полацка: «Еўфрасіння Полацкая», «Таямніцы Полацкай гісторыі», «У пошуках украдзенага скарбу». Аўтар на аснове гістарычных кніг, архіўных запісаў, навуковай літаратуры раскрыў рамантычныя і драматычныя старонкі жыцця асветніцы і апякункі зямлі беларускай, якая была «памочніцай пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне». У кнігах акцэнтуецца ўвага на светапоглядзе князёўны, яе самаадданым служэнні Бацькаўшчыне, актыўным удзеле ў адкрыцці школ, будаўніцтве храмаў, стварэнні крыжа.
3 усіх кніг пра Еўфрасінню Полацкую вылучаецца «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны», падзагаловак «Псторыя Крыжа Еўфрасінні Полацкай». Кніга расказвае пра стварэнне Лазарам Богшам славутага крыжа, яго драматычны лёс, загадкавае знікненне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, пошукі ў наш час. Раздзел «Адраджэнне святыні» прысвечаны творчаму подзвігу беларускага майстра Міколы Кузьміча, дзякуючы таленту якога крыж быў узноўлены. 27 снежня 1997 г. святыня была асвечана і вернута на спрадвечнае месца — у збудаваны па заказе полацкай асветніцы Спасаўскі храм.