Белорусские сочинения
-
Кастусь Каліноўскі
-
Жыццёвы шлях Кастуся Каліноўскага і яго рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць (2)

Пасылаў ты сына, яго не пазналi,
Мучылi за праўду, сiлай паканалi;
Пашлi ж цяпер духа, да пашлi без цела,
Каб уся зямелька адну праўду мела.
Францішак Багушэвiч
Кастусь Калiноўскi. Нястомны змагар за шчасце простага люду. Чалавек, якi ўсё свае кароткае жыццё iмкнуўся данесцi праўду да абяздоленых. Барацьбiт, якому за гэтыя свае iмкненнi давялося злажыць галаву ў дваццаць шэсць год.
Так. Яму было ўсяго дваццаць шэсць, калi на моцнай юначай шыi бязлiтасна зацягвалася вяроўка. Нястрымна хацелася жыць. Хацелася кахаць, гадаваць дзяцей, але найбольш хацелася бачыць вольнай радзiму, радаснымi твары людзей, чуць мiлагучную родную мову. Вера ў тое, што яго намаганнi пакiнуць на беларускай зямлi свой агеньчык, якi з часам перарасце ў магутнае полымя, грэла душу i расквечвала вусны ўсмешкай. Перад Касту сём црамiльгнула ўсё яго жыццё, напоўненае трывогамi i радасным прадчуваннем.
Нарадзiўся Кастусь Калiноўскi на Гродзеншчыне. Быў кандыдатам права. 3 таго часу, як пачаў усведамляць сябе, зразумеў: далей так жыць нельга. Шлях да свабоды свайго народа Кастусь бачыў толькi ў добра падрыхтаваным i арганiзаваным паўстаннi супраць прыгону i iншаземнага панавання. I цяжкую мiсiю арганiзатара ўсклаў на сябе.
Адзiн за адным выходзяць сем нумароў газеты «Мужыцкая праўда». Гэта была першая беларуская газета. Сваей мэтай яна ставiла растлумачыць народу прычыны, што прывялi яго да бяспраўнага i гаротнага становiшча. Больш таго, аўтар ад крыта заклiкаў да паўстання. «Станьма дружна разам за нашу вольнасць!» — пiсаў ён.
Паўстанне 1863 года было задушана. Але не таму, што Кастусь Калiноўскi быў дрэнным арганiзатарам, — быў не той час. Ён нарадзiўся занадта рана.