Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноўскага. Газета "Мужыцкая праўда" (2)
Заслугi К.Калiноўскага перад рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай неаспрэчныя.
У яго дзейнасцi знайшлi ўвасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi паўстання 1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi ўвайшоў ён у гiсторыю грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы. Дзейнасць Калiноўскага можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоўных спроб праверыць на практыцы i ўвасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных дэмакратаў 60-х гадоў. Дзейнасць Калiноўскага зьявiлася паказчыкам абуджэння нацыянальнай свядомасцi бел. народа i садзейнiчала гэтаму абуджэнню. Ён унёс прыкметны ўклад у фармiраванне бел. лiтаратурнай мовы, быў творцам бел. рэвалюцыйнай публiцстыкi, бел. дэмакратычнай прэсы, выдаўцом першай газеты на бел.мове. Як мне ўжо даводзiлася пiсаць, газета "Мужыцкая праўда", што выдавалася Калiноўскiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняў для працоўных у гiсторыi народаў нашай краiны.
З iменем Калiноўскага звязана самабытная старонка ў гiсторыi беларускай паэзii.
Калiноўскаму была чужая нацыянальная абмежаванасць. Поспех сялянскага паўстання ў Беларусi i Лiтве ен ставiў у залежнасць ад народнай рэвалюцыi ў Расii, якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты. Негледзячы на нянавiсць да польскiх памешчыкаў, ён здолеў зразумець велiзарнае значэнне польскага нацыянальнага руху. Ён ведаў, што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi ў той перыяд не могло быць нiякага шырокага рэвалюцыйнага выступлення народных мас. З першых жа крокаў практычнай дзейнасцi мы бачым яго ў самым цесным кантакце з польскiмi рэвалюцыянерамi. Калiноўскi ўсведамляў агульнасць гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоўскага народаў. Думаючы пра будучае Беларусi ён заўсёды бачыў побач з ёю вызваленую ад цара i памешчыкаў Лiтву. Беларускi рэвалюцыянер i пiсьменнiк-публiцыст Калiноўскi па праву лiчыцца таксама дзеячам польскага i лiтоўскага рэвалюц. руху. Найбольшую каштоўнасць для характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду Калiноўскага ўяўляе "Мужыцкая праўда", i даследчыкi зусiм слушна бяруць яе за аснову пры аналiзе грамадска-палiтычных поглядаў рэвалюцыянера.
"Мужыцкая праўда" была агiтацыйным выданнем, разлiчаным на кругагаляд сярэдняга селянiна. Таму Калiноўскi не мог раскрыць у ёй усёй паўнаты сваiх сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядаў.
"Мужыцкая праўда" у цэлым-i ў гэтым заслуга Калiноўскага-зьяўляецца выдатным дакументам.